Читать изложение по всему другому: "Пошукі будучыні" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Пошукі будучыні

Першая частка.Украдзенае маленства

I

   “Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плута і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыламзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкое і вялікае кожнаму з нас...” - зазначае на пачатку рамана аўтар.   Волечка Нявада вяртаецца з канём з поля. Ад бацькі з фронту ўжо больш за паўгода няма пісем. Дзяўчынка сама ўзарала поле. Каля вёскі яна сустрэла фурманку, на якой стаяла зачыненая труна, а побач сядзеў “увесь сціснуты, скамечаны палонны”. Гаспадар фурманкі хлопец-падлетак пахаваў на могілках свайго бацьку, які не вытрымаў дарог бежанства.   Хлопчык-падлетак, палонны немец і салдат-канваір спыніліся на ноч у хаце Волечкі. Да хворага немца прыводзяць фельчара, дзяўчынка поіць яго малаком. Фельчар раіць хлопцу заставацца ў Сумлічах: “Жыві ў гэтай хаце і памагай гэтай малой жыць на свеце. Вам жа цяпер абаім важна, каб абы дзень перабыць. У яе вернецца бацька, і жыццё пачнецца, а ты - скончыцца вайна, і вернешся на сваю Вілейшчыну”.   Пакідаючы хату Волечкі Нявады, палонны немец запісаў адрас вёскі і, узрушаны тым, што перамог хваробу, застаўся жыць, аддаў малой гаспадыні залатыя гадзіннік, пярсцёнкі, крыжык. Ён іх хацеў завезці сыну Густаву, каб той з арандатара стаў гаспадаром.   Волечка і Кастусь Лукашэвіч, як брат з сястрой, жывуць у адной хаце, вядуць гаспадарку, падзяліўшы па прыкладу дарослых паміж сабой абавязкі. Кастусь прадаў старога Волеччынага каня, пакінуўшы свайго.   Пілуючы ў лесе дровы, Волечка застудзілася. Хлопец прывозіць фельчара, які колькі часу назад лячыў палоннага немца. Фельчар пытаецца, куды Волечка падзела золата, раіць яго прыхаваць, бо пакінутыя немцам рэчы ляжаць у шуфлядзе сярод рознай непатрэбшчыны. Ён пераказвае змест пісем старога немца да сына. У першым, адчуваючы, што памірае, палонны развітваўся з сынам і з іншымі членамі сям'і. У другім пісаў пра радасць жыць: “Усе людзі на зямлі добрыя і мілыя. Каб вы толькі ведалі, як аба мне дбалі і пра мяне клапаціліся тыя чужыя людзі, у хаце якіх я ляжаў!.. Гэта ўжо не чужыя мне людзі, яны выратавалі мяне, і калі я ўстаў на ногі і ўбачыў, што жыву і ўжо здаровы... я не вытрымаў і... Густаў, маё сэрца баліць аб табе, што ты астанешся арандатарам... Я аддаў той дзяўчынцы тое, што было тваё... Што ж, гэта адзіны раз у жыцці ў мяне так ірванулася душа і павяла мяне на гэты ўчынак...” Разглядаючы пакінутыя немцам залатыя рэчы, фельчар заўважыў на гадзінніку надпіс “граф Паліводскі”.   Восень змяняла зіма, зіму вясна, Волечка і Кастусь сталелі. “Надыходзіла новая пара ў іхнім жыцці. Яны не спяшаліся ёй насустрач. Яно само ўсё ішлося, а яны мелі радасць ад свае кожнадзённасці... Абое яны стаялі моўчкі каля свае хаты і як бы слухалі цішыню. Калі яго рука злавіла яе плячо, яна хіснулася да яго, як бы цвёрда ведаючы, што вызначанага не пераступіш і што ёй не можна быць далёка ад яго. I абодвум ім жыццё стала вялікім шчасцем”.

  У канцы 1920 года вяртаецца на радзіму Нявада, які быў у нямецкім палоне. Па дарозе ён спыняецца ў карчме, размаўляе са знаёмым з даваеннага часу яе гаспадаром. На сцяне карчмы прачытаў надпіс: “Памажы мне, Божа, знайсці дзверы ў маю будучыню. Граф Паліводскі”. Карчмар расказвае гісторыю графа, якому не пашанцавала. На вайне ён быў


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы