Читать изложение по всему другому: "Пошукі будучыні" Страница 5

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

тыдзень ляжыць каля лагернага слупа хворая, “бяздум'е было яе ратункам, і ішло яно ад вялікай слабасці яе цела”. Нейкім днём над спакутаванай дзяўчынкай нахілілася Ракуцькава жонка. Ліза сказала ёй “мама!”. Гэтае магічнае слова скаланула душу і дзяўчынцы, і старой жанчыне.   Нявада дайшоў да маёнтка, дзе жыў граф Паліводскі. Перадаў праз жанчыну-служанку, што “прынёс тое, чаго шукаюць праз усё жыццё”. Графу Нявада расказвае, як трапілі да яго залатыя рэчы і просіць выбавіць з лагера за вернутае золата ўнучку: “Ратуйце яе і мяне цераз гэта... Чалавек жа нават і акамянелы, не бывае без сэрца. Я так прашу... Нявіннае дзіця...” Паліводскі амярцвела глядзеўна каштоўнасці. Урэшце пачаў крычаць, што стары позна іх прынёс, яны яму патрэбны былі дваццаць год назад.   Паліцэйскі паведаміў, што графа просіць прыняць сын Стафана Акаловіча. На вачах у Нявады Люцыян Акаловіч застрэліў Паліводскага.   “Тое, што Паліводскага ўжо няма жывога не дало яму палёгкі. Безнадзейнасць і чорны смутак душылі яго”. Акаловіч ідзе на захад, дзе родны дом. У лесе Люцыяна перастрэў нейкі чалавек. Ён не паверыў, што Люцыян забіў графа. Знайшоўшы ў Акаловіча нямецкае пасведчанне, незнаёмец выстраліў у яго. Акаловіч упаў мёртвы.   Партызаны напалі на Перабродскі лагер, дзе былі Ліза і жонка Ракуцькі. Тамаш загадаў таварышам ісці ў маёнтак, і забраць там усіх коней, бо ў лагеры шмат хворых і слабых.   Напалоханая стрэламі Гертруда выбегла ў сад, згубіўшы нават чаравікі. Гертруда з Густавам праседзелі ў кустах да ночы, потым жах іх пагнаў падалей ад маёнтка, дзе ляжалі забітыя салдаты і паліцаі. Гертруда памірае, праклінаючы мужа за той парыў, калі ён аддаў чужаземцам золата. “Гэта лёс Германіі за цябе расплачваецца з намі!” - гаворыць жанчына.   Густаў пахаваў жонку і пайшоў адзін. Пераапрануты ў вопратку тутэйшых людзей, выдаўшы сябе за чэха, ён трапіў у Сумлічы. Яго душэўны стан не мае пэўнасці: “Настрой яго зменьваўся кожную секунду. То хацелася яму крыкнуць: “Густаў, сын мой! Дзе ты? Дзе твае салдаты і слава фюрэра?” То хацелася сказаць: “Пракляцце табе, фюрэр, за тое, што ты павёў мяне туды, куды я прыйшоў!”   Густаў распытаў, дзе дом Нявады. Ён адразу пазнаў усё ў старой хаце, дзе калісьці раскрыў людзям душу. Прыняўшы Густава за чэха, гаспадары запрасілі яго за стол. Але ён спытаў пра золата, якое аддаў гэтым людзям шмат гадоў назад. Пачуўшы, што Густаў немец, мужчына загадаў яму выйсці з хаты.   У садзе Кастусь Лукашэвіч прыцэліўся і стрэліў. Потым ён ўбачыў на дрэве падмерзлую бэру. Падумаў, гледзячы на яе, узяў у пуньцы два яблыкі і панёс іх у хату хворай Лізе. 


Интересная статья: Основы написания курсовой работы