Читать изложение по всему другому: "Пошукі будучыні" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

маладосць, і яе самую ўкраў. I яго маладосць украў... Злы ён і жорсткі, гэты страшны злодзей. I ніякая кара нідзе і ніколі не спасцігне яго...”   Новую бацькаву хату адшукаў Тамаш. Убачыўшы перад сабой дарослага сына, стары Ракуцька зайшоўся ад новага болю: “Няма хлопчыка Тамаша, ёсць салдат чужой арміі, і хіба вядома, якая ў яго душа? Бацька ж не мог сеяць добрае насенне ў гэтай душы. Тамашова маленства ўкралі ад бацькі: жалезная нага таго страшнага злодзея зноў душыла Сымона Ракуцьку...”

Другая частка. Вялікае скрыжаванне

I

   “Вялікі шлях з усходу на захад праходзіць каля мястэчка Сумліч, але не праз іх... а крыху зводдалеку. Гэты шлях - старая Маскоўска-Варшаўская шаша”.   На скрыжаванні дарог расла вялікая старая таполя, дзякуючы якой на сенажацях і палях сумлічан кожны год вырастала безліч дрэўцаў. Нявада аднойчы перасаідзіў з сенажаці некалькі большых дубчыкаў бліжэй да вялікага дрэва. Праз колькі дзён убачыў іх стаптанымі “нечымі ботамі з шырокімі абцасамі”.   На скрыжаванні пад дрэвам Нявада сустрэў маладую дзяўчыну. Яна ішла да бацькі. З гісторыі незнаёмкі Нявада даведаўся, што і ў бацькі гэтай дзяўчыны ўкралі маленства дачкі. Дзяўчына, яна назвалася Лізаветай, хоча ведаць, каго ёй ненавідзець за ўкрадзенае маленства.   Нявада і Лізавета заўважылі спячага ў кустах мужчыну. Паводзіць ён сябе незразумела і Няваду апаноўвае вялікая трывога: “Можа зноў тут блізка ходзіць той вялікі злодзей, што ўкраў у яго Волеччына маленства”. Незнаёмы хлопец заяўляе старому: “Ведаю! У цябе ўкралі маленства твае дачкі. А ў мяне ўкралі самога мяне. Так што ідзі сабе ў свой бок, а я ў свой”.   Застаўшыся на скрыжаванні, незнаёмец пачуў пра пачатак вайны. Вестка яго ўзрадавала і абнадзеіла. На шашы пачаўся вялікі рух. Наляцелі нямецкія самалёты і пачалі бамбіць. Нявада збірае на фурманку ацалелых пад абломкамі дзяцей, калі малады чалавек з радасцю паведаміў, што немцы ўжо занялі Мінск, Бабруйск і Чырвоная Армія разбіта. Нявада з усяго размаху апусціў на галаву чалавека, “які так добра ўсё ведаў і так складна гаварыў”, прэнт.   З-пад абломкаў і чалавечых трупаў выбіраецца Лізавета.   Малады чалавек, прыйшоўшы ў сябе пасля ўдару па галаве, сустракае немцаў, пытаецца пра графа Паліводскага і просіць есці. Нямецкі афіцэр у адказ паціснуў плячыма і кінуў з машыны ў дарожны пясок пачак галетаў.   Бомбы не зачапілі Сумлічы. Прыстроіўшы дзяцей, Нявада вярнуўся ў вёску, але дома нікога не было. Ноччу ў хату прыйшла Волька і расказала бацьку, што здарылася ў яго адсутнасць. Мабілізаваныя мужчыны не знайшлі ніякага начальства і вярталіся назад. Забралі ў афіцэра, які ўцякаў з фронту, кулямёт. Зброю пакінулі ў хаце Кастуся Лукашэвіча, пра што хтосьці данёс чужынцам. Тыя палічылі, што Лукашэвіч - камандзір нейкага атрада, забралі кулямёт і гаспадара хаты. Лукашэвічу ўдалося па дарозе ўцячы. Немцы аб'явілі, што калі Кастусь Лукашэвіч сам не явіцца да іх, то мястэчка будзе спалена, а кожны дзесяты яго жыхар расстраляны.   Кастусь прыйшоў дамоў ноччу, а раніцай усіх местачкоўцаў сагналі разам, запатрабавалі выдаць камуністаў. Адзін вясковы палахлівец назваў Лукашэвіча, але яму і на гэты раз пашчасціла ўцячы.   У хату прыходзіць Кастусь і, паведаміўшы, дзе яго можна знайсці, ідзе назад у лес.   Раніцай на ўмоўленае месца выпраўляецца Нявада. Просіць


Интересная статья: Основы написания курсовой работы