Читать изложение по всему другому: "Пошукі будучыні" Страница 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

паранены і зваліўся з каня. Акрываўленага Паліводскага падабраў селянін. Граф пражыў у яго больш года. Калі збавіцель урэшце сказаў, што трэба Паліводскаму шукаць якую працу, той яго абразіў, назваўшы хамам, і схапіўся за рэвальвер. Селянін выгнаў графа качаргой з хаты. Граф пайшоў служыць у польскае войска. Гэтую гісторыю, а таксама тое, шо яго абакралі, карчмар чуў ад самога Паліводскага.   Нявада вярнуўся дамоў, ледзь пазнаў у сталай жанчыне, што выйшла на ганак, тую Волечку, з якой ён развітаўся, ідучы на вайну. Бацька шчаслівы, што дачка засталася жывой. Але Волечка вырасла без яго, “хтосьці злы адабраў ад яго яе маленства”.   Перабіраючы рэчы ў куфры, Нявада убачыў золата. Волечка тлумачыць, як трапілі да яе гадзіннікі, пярсцёнкі, крыжык. Нявада дапамагае зяцю будаваць новы дом. У яго нараджаецца ўнучка.

III

   У мясцовасці далёкай ад Сумліч з'явіўся незнаёмы нікому чалавек, які “шукаў не зямлі і не хлеба, а толькі цішыні... Так, як ніхто, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў, саломіна за саломінай”. У мясцовай улады ён прасіў надзел на чатыры душы і вымушаны быў расказаць пра сваё жыццё. Нарадзіўся ён на Дзісненшчыне. Першая сусветная вайна яго з бацькам і сёстрамі выгнала з дому. Дарога на усход была адрэзана. Пахаваўшы бацьку і сястру, Ракуцька з другой сястрой вярнуўся на радзіму, але хата і амаль уся вёска аказалася спаленай. Блукаючы па наваколлю, брат і сястра натрапілі на пакінутую ацалелую хату і сталі ў ёй жыць. Праз нейкі час Ракуцька знайшоў параненага графа, дапамог яму вярнуцца да жыцця, але ўдзячнасці ад яго не дачакаўся. Уцякаючы ад свайго збавіцеля, граф ускочыў на худую Ракуцькаву кабылу.   Пасля рэвалюцыі Сымон узяў панскай зямлі і з панскага лесу паставіў побач са старой новую хату.   З бежанства вярнулася гаспадыня старой хаты. Яе муж загінуў на вайне, дзеці памерлі. “Маладая і адзінокая жанчына неўзабаве перайшла ў новую хату нязнанага раней маладога суседа, які, здавалася, бесперапынна піў вялікую асалоду даводзіць да дасканаласці сваю новую дамоўку”. У Ракуцькі нарадзіліся сын і дачка.   Калі Заходняя Беларусь адышла да Польшчы, да Сымона з'явіўся граф Паліводскі “ва ўсім бляску афіцэра польскага войска”. Ён абяцае не спаганяць за панскую зямлю і хату з панскага лесу, калі Ракуцька аддасць тое, што забраў у яго. Селянін гаворыць, што замест падзякі за выратаванне граф украў калісьці ў яго кабылу, а цяпер робіць злодзеем.   Сымон Ракуцька прымае рашэнне ўцякаць у савецкую Беларусь. Цёмнай бяззорнай ноччу ён з дзецьмі і жонкай спрабуе перайсці граніцу. Раптам пачулася страляніна. Жонка з дзецьмі першымі рушылі назад. Сымон на нейкі час затрымаўся і быў арыштаваны савецкім пагранічнікам.   Вярнуўся Ракуцька ў тыя мясціны, дзе засталася жонка з дзецьмі, толькі ў 1939 годзе. Дайшоўшы да знаёмага кутка, ён ўбачыў дарагі яго сэрцу камень і маладую жанчыну, што сядзела на ім. Але гэта была не яго жонка, а яго дачка. Сустрэча і думка, “што мінулае не варочаецца”, настолькі яго ўразілі, што ён не адкрыўся дачцы.   Вярнуўшыся ў свой дом, трэці за яго жыццо, Ракуцька ўбачыў у двары жанчыну. Ён пазнаў яе з першага позірку. “Гэта яна! Такая! Без яго такая стала!.. І ён зыначыўся без яе. Ужо і старасць не вельмі далёка стаіць за плячыма. I ў яе таксама. Нехта злы і бязлітасны ўкраў у яго яе


Интересная статья: Основы написания курсовой работы