Читать реферат по литературе: "Еўфрасіння Полацкая" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

6 Дзяўчынцы, што нарадзілася ў сям'і князя Святаслава- Георгія і княгіні Сафіі, далі старажытнае полацкае імя Прадслава. Так звалі яшчэ бабулю ганарлівай Рагнеды.Паводле тагачаснага звычаю, атрыманае адразу па нараджэнні імя пасля хрышчэння магло змяніцца, але маленькая князёўна засталася Прадславаю.

Калі ў княжым хораме спраўлялі радзіны, невядома. У адной беларускай энцыклапедыі напісана- каля 1120 года, у другой- каля 1110-га, але абедзве даты вельмі прыблізныя.

Князёўна з маленства чула паданні пра дзеда, пра Рагнеду- Гарыславу ды іншых славутых продкаў, чыё жыццё прайшло пад знакам адданасці Полацку. Пра іх апавядалі і запрошаныя бацькам настаўнікі- адукаваныя манахі, якія хутка навучылі Усяслававу ўнучку чытаць і пісаць. Падручнікамі служылі Усяслававу ўнучку чытаць і пісаць. Падручнікамі служылі Святое Пісанне, жыцці святых...

Навука давалася Прадславе значна лягчэй, чым яе аднагодкам. Княжая дачка з малых гадоў вызначалася любасцю да кніжнага слова. Яе вабіла шматгалоссе і шматмоўнае торжышча,дзе можна пачуць гусляра, убачыць выступленні скамарохаў. Ад карміліцы, нянек, ад маці яна чула абрадавыя песні, замовы і заклёны.

У тыя часы дзяцінства было карацейшае, чым сёння. Мінула княжай дачцэ дванаццаць гадоў - трэба збірацца замуж. Бацькі вырашылі выдаць Прадславу за сына нейкага багатага валадара, але Прадслава цвёрда выбрала іншую пуцявіну.Прадслава прыходзіць у манастыр.

Удава князя Рамана Усяславіча, якая была ігуменняй, выслухала пляменніцу і, гледзячы на яе хараство, скрозь слёзы прамовіла: "Дзіця!Як магу я такое ўчыніць! Твой бацька даведаецца і гнеў свой абрыне на маю галаву. Ды і маладая ты яшчэ векам несці цяжар манаскага жыцця. І як здолееш ты пакінуць княжанне і славу гэтага свету?"

Але князёўна дабілася свайго і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прыняла пострыг, каб прсвяціць жыццё духоўнаму ўдасканаленню. Беларускі даследчык "Жыція" Аляксей Мельнікаў лічыць, што здарылася гэта найверагодней 25 верасня, у дзень св. Ефрасінні Александрыйскай.

Князь Святаслаў ад гора рваў на галаве валасы, а княгіня Сафія галасіла па дачцэ, як па нябожчыцы. (Як бачым, сям'я будучай святой не вызначалася глыбокай вераю.) Гэта было першае і вельмі цяжкае выпрабаванне юнай Хрыстовай нявесты.

Паспрабуйма пакласці перад сабою таўшчэзныя тамы "Всемирной истории" ды экцыклапедый і знайсці ў Еўропе 12 стагоддзя жанчыну, якую па адукаванасці і па зробленым дзеля асветы свайго народа можна паставіць побач з Еўфрасінняй. Не ведаю, што атрымаецца ў вас, а мяне такія пошукі пераканалі: Усяславава ўнучка ў той эпосе не мела роўных сабе і ў славянскім свеце, і на ўсім еўрапейскім кантыненце.

Яна не сканчвала ўніверсітэтаў. Еўфрасінніным універсітэтам была тагачасная літаратура. Маладая манашка змагла цалкам аддацца кнігам.

Кожны адукаваны калавек эпохі мусіў ведаць гісторыю свайго народа. Еўфрасіння вывучала Нестараву "Аповесць мінулых часоў", візантыйскія летапісы. "Хроніка Георгія Амартола", напрыклад, пачыналася ад стварэння свету, выкладала гісторыю вавілонскіх і пярсідскіх цароў, апавядала пра рымскіх і канстанцінопальскіх імператараў. Яе дапаўняла напісаная займальна і немудрагеліста "Хроніка Іаана Малалы". Яна знаёміла зантычнымі міфамі і падзеямі Траянскай вайны, з жыццяпісамі


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы