Читать реферат по литературе: "Еўфрасіння Полацкая" Страница 4

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

прэм'ер БНР, а тады дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Вацлаў Ластоўскі ладзіць адмысловую экспедыцыю ў Полацк. Мэта-пошукі шэдэўра Лазара Богшы.

Крыж знайшоўся ў мясцовым фінаддзеле і быў перавезены ў Менск. Аднак паступ на беларускую культуру працягваўся. "Чыстка" ішла не толькі ў грамадстве, але і ў музейных сховішчах. Нацыянальныя скарбы вывозілі ў Расею, або проста знішчалі. Зладзейства напачатку чынілася пад выглядам эвакуацыі каштоўнасцяў далей ад дзяржаўнае мяжы. Страх перад "інтэрвенцыяй міжнароднай буржуазіі" нарадзіў ідэю перанесці сталіцу БССР у Магілёў, куды пачалі пераводзіць рэспубліканскія ўстановыю У 1929 годзе туды трапіў і крыж Еўфрасінні Полацкай. Матэрыялы, апублікаваныя доктарам Вітаўтам Тумашам у нью-йоркскім часопісе "запісы Беларускага інстытута навукі й мастацтва", дазваляюць прасачыць хаду падзей.


Интересная статья: Основы написания курсовой работы