Читать реферат по литературе: "Еўфрасіння Полацкая" Страница 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Ромула і Рэма. Гэтую кнігу можна назваць тагачасным бестселерам, які ахвотна бралі ў рукі і свецкія, і духоўныя асобы. На старонках хронік змяшчаліся мініяцюры з сусветнай гісторыі- "Вывяржэнне Везувія", "Разбурэнне рымлянамі Ерусаліма"...

Еўфрасіння чытала так званыя "Шасцідзёны". Яна тлумачыла біблейны аповяд, як за шэсць дзён (адсюль назва) Бог стварыў неба, зямлю, свяцілы, расліны, жывых істот і чалавека. "Шасцідзёны" былі зводамі ўсіх вядомых візантыйскай навуцы звестак пра жывую і нежывую прыроду. Навуковы характар мела і кніга "Фізіялог". Тут гаворка ішла пераважна пра жывыя стварэнні, сярод якіх побач з добра знаёмымі чытачу звярамі і птушкамі сустракаліся даволі рэдкія Ў Прыдзвінні кентаўры і сірэны або неўміручая птушка Фенікс. "Фізіялог" апавядаў пра звычкі нейкай істоты і даваў іх сімвалічнае тлумачэнне, абавязкова звязанае з хрысціянскім светапоглядам. Еўфрасіння магла, напрыклад, даведацца, што львіца нараджае нежывое дзіцянё, а потым, праз тры дні, бацька, дыхнуўшы на львяня, ажыўляе яго (намёк на ўваскрэсенне Хрыста).

На прыроду Еўфрасіння і яе сучаснікі глядзелі, як на велічны храм, дзе чалавек здзяйсняе сваё творчае служэнне. Да рук князёўны-манашкі траплялі трактаты, што пярэчылі афіцыйным багаслоўскім поглядам.

Пражыўшы колькі гадоў у манастырскай слабодцы, князёўна- каб быць бліжэй да бібліятэкі- папрасіла ў полацкага епіскапа Іллі дазволу пасяліцца ў Сафійскім соборы. Там, у келлі- галубніцы, як паведамляе "Жыціе", яна "нача книгы писати своими руками". Працэс пісьма быў тады надзвычай складаны і марудны.

Святое Пісанне і творы айцоў царквы, пацерыкі і жыцці. Пяро асветніцы выводзіла радкі візантыйскіх хронік і Полацкага летапісу; папулярных тады зборнікаў афарызмаў. Яна пісала ўласныя творы- малітвы, павучанні, а яшчэ перакладала з грэцкае і з лацінскае моваў, вяла ліставанне з Візантыяй, а магчыма, і са сваімі суайчыннікамі і братамі па духу Кліментам Смаляцічам і Кірылам Тураўскім, славутым майстрам прамоўніцкае прозы, якога называлі другім Іаанам Залатавусным. Частка Еўфрасінніных кніг ішла на продаж, а атрыманыя грошы па яе просьбе раздавалі бедным.

"Жыціе" апавядае, што аднойчы ў сне анёл узяў Еўфрасінню за руку і адвёў за дзве вярсты ад горада ў Сяльцо, дзе на беразе Палаты стаялі драўляная царква Спаса і мураваны храм-пахавальня полацкіх епіскапаў. На тым месцы нябесны госць прамовіў: "Тут належыць быць табу!"

Сон паўтараўся тройчы. Тае самае начы нешта падобнае снілася полацкаму епіскапу: анёл загадаў яму ўвесці рабу Божую Еўфрасінню ў Спасаўскую цэркаўку. Уладыка пачуў прароцтва пра бога-абранасць князёўны, якую чакалі святое жыццё і царства нябеснае.

Паклікаўшы дзядзьку Еўфрасінні полацкага князя Барыса, яе бацьку Святаслава і знаных палачанаў, епіскап Ілля абвясціў чарніцы. што аддае ёй Сяльцо. Тая памалілася ў Сафійскім саборы і, узяўшы з сабою адну манашку, выправілася на паказанае анёлам месца...

У царкве Спаса яна звярнулася да Усявышняга з такімі словамі:"Ты, Госпадзе, даючы святым сваім апосталам запавет, наказаў не насіць з сабою нічога, акрамя посаха. Я ж, слухаючыся слова Твайго, прыйшла сюды, нічога не ўзяўшы, маючы ў сабе толькі слова Тваё... А з багацця ёсць у мяне адно гэтыя кнігі, з якіх мае ўцеху душа і ўзвесяляецца сэрца..."

У Сяльцы Еўфрасіння


Интересная статья: Основы написания курсовой работы