Читать курсовая по литературе: "Рання творчасць Я.Пушчы" Страница 4

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

пранікалі матывы няпэўнасці, хісткасці грамадскага жыцця. Самым галоуным набыткам лiтаратуры дваццатых гадоу, i у тым лiку паэзii, заключауся у тым, што яна як бы «пераплавiла» практыку сацыялiстычнага будаунiцтва у сапрауднае, эмацыянальна ― страстнае i непауторнае мастацтва. Творы лiтаральна усiх пiсьменнiкау у гэты час былi прысвечаны новай рэчаiснасцi, пiсалiся пад непасрэдным уздзеяннем кастрычнiцкiх падзей. Здаралася так, што некаторыя паэты захаплялiся «вытворчай тэматыкай» празмерна, ператвараючы мастацтва народнага, у натуралiстычнае iлюстратарства, iншыя ж схiлялiся да фармалiстычнага эксперыментатарства, шукалiсамамэтныя вобразы-дэталi, расквечвалi апавяданне настолькi, што гублялася яго рэальная аснова.

Важнай падзеяй у гісторыі беларускай літаратуры пачатку дваццатых гадоў было стварэнне літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Сваей мэтай маладнякоўцы лічылі культурна-асветніцкую творчую працу, услаўлялі новы лад жыццявобразы, жанры. Праз некаторы час у асяроддзi маладнякоўцаў адбыўся раскол па прычыне таго, што такія пісьменнікі, як К. Крапіва, А. Бабарэка лічылі, што літаратура не павiнна быць абслугоўваючай сферай, што літаратура ― гэта найперш мастацтва, у якiм павінна прысутнічаць краса, гармонія, эстэтыка. У вынiку у 1926 годзе было ўтворана літаратурнае аб’яднанне «Узвышша».

Гэтыя палітычныя, сацыяльныя і грамадска-культурныя ўмовы паўплывалі на творчасць многіх пісьменнікаў. Не быў выключэннем i Я. Пушча, таму мэтазгодна звярнуцца да творчасцi мастака гэтага перыяду і прасачыць, як гэтыя ўмовы адбіліся на яго паэзii. .1 Патрыятычная матывы лірыкі Я. Пушчы Патрыятызм (ад грэч. раіге - радзіма) - грамадскі і маральны прынцып, які характарызуе адносіны людзей да сваёй краіны і праяўляецца ў пэўным спосабе дзеянняў і складаным комплексе грамадскіх пачуццяў. Патрыятызмам звычайна завецца любоў да Радзімы.

Родная мова, матчына зямля… Гэтак ласкава, з пашанай называе наш народ сваю спадчыну. Узнёслыя і шчырыя словы, прысвечаныя мове, Радзіме, выказалі вядомыя дзеячы нашай нацыянальнай культуры: Ф. Скарына, Ф. Багушэвіч, Я. Купала, Я. Колас і інш. Гэтая традыцыя ўслаўлення роднай мовы, культуры, нацыянальнай спадчыны, паказу іх ролі і значэння ў жыцці беларуса набыла далейшае развіццё. Шмат твораў сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў прысвечана Радзіме і роднай мове. Колькі ўзнёслых і прачулых радкоў, напоўненых патрыятычнымі пачуццямі і думамі пра свой край, мову, склалі яны! Не абмінуў гэту тэму і Я. Пушча.

Язэп Пушча - прадстаўнік маладой хвалі беларускіх пісьменнікаў, якая прыйшла ў літаратуру пасля Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, А. Гаруна. Народжаны бураломным часам, ён, як і многія яго равеснікі, захапіўся перабудовай свету паводле рэвалюцыйных намераў, служыў ідэалам перасатварэння рэчаіснасці на новы лад, калі «ніхто стане ўсім». У яго ранніх вершах на поўны голас гучыць сацыяльная вера, што будучыня здзейсніць вялікія спадзяванні народных мас: Не спознімся, станем на вахту у часе,

Радзімы і Сонца народ дачакаўся!

«Радзіма і сонца» [7, c. 13]. Або: Рэчанька не спіць, светлая бяжыць.

Смутак не імжыць, і ахвота жыць [7, c. 11]. Як ужо было заўважана вышэй, першыя крокі ў паэзіі Я. Пушча зрабіў, калі ў 1923 г. разам з іншымі пісьменнікамі стаў адным з заснавальнікаў і арганізатараў


Интересная статья: Основы написания курсовой работы