Читать курсовая по литературе: "Рання творчасць Я.Пушчы" Страница 6

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

«Беларуская літаратура пасля «Наша Нівы»»: Шуканне і навізна выявіліся ў беларускай літаратуры пасля Кастрычніка, найперш у імажынізьме. Але… беларускі імажынізм неяк сам сабою зьнік, як нешта асобнае, і перайшоў, напрыклад, у Пушчы, у «зусім здаровую і патрэбную творчасьць арыгінальных слоў і вобразаў» [8, с. 37].

Як бачым, імажынісцкая тэндэнцыя ў творчасці паэта мела не толькі ўласна літаратурны перадвыток, а была звязаная найперш з імажынісцкай вобразатворчасцю ранняга С. Ясеніна, якога глыбока шанаваў Язэп Пушча. Ранняй лірыцы Я. Пушчы ўласцівы экспэрымэнтальны пошук магчымасьці выяўленчых сродкаў, слова, часткі, але ня цэлага. Ён не выходзіць за межы канстатацыі ўбачаных зяваў. На думку М. Мішчанчука, першы зборнік паэта «Раніца рыкае» - прыклад таго, як «фармальны экспэрымэнт адмоўна адбіваецца на паэзіі ў цэлым, але неабходны ў час пошуку новых паэтычных прыёмаў» [4, с. 64].

Такім чынам, вершы Я. Пушчы - сведчанне нашай этнічнай і культурнай самабытнасці, жыццесцвярджальнага характару, схільнасці да гарманізацыі рэчаіснасці, здольнасці ўносіць сэнс у чалавечае існаванне. .2 Пейзажная лірыка Я. Пушчы «Пейзаж (ад франц. paysage, pays - краіна, мясцовасць) - карціна прыроды ў літаратурным творы. Пейзаж можа мець разнастайнае ідэйна-мастацкае значэнне» [9, с. 143]. Ён выконвае ролю апісання месца дзеяння, абстаноўкі, у якой адбываюцца падзеі, можа выяўляць думкі, настрой пачуцці, перажыванні аўтара або герояў (адпавядаць iм цi знаходзіцца ў кантрасце з iмi). Пейзаж арганічна ўваходзіць у вобразную сістэму твора, з’яуляючыся важным сродкам мастацкай выразнасці. Такім пейзаж стаў ў літаратуры не адразу. Упершыню пейзаж як важны сродак адлюстравання жыцця стаў выкарыстоўвацца ў творчасці пicьменнікаў-сентыменталістаў i рамантыкаў. Сентыменталісты звычайна паказвалі свaix герояў на фоне ціхай, спакойнай прыроды, якая дабратворна ўплывае на душу i пачуцці чалавека, процістаіць турботнаму, шумнаму жыццю горада. Рамантыкі выкарыстоувалі пейзаж для выяўлення бурных пачуццяў i страсцей свaix герояў (па сугучнасці або па кантрасту), для стварэння экзатычных карцін - месца дзеяння ix герояў. Найбольш разнастайна i шырока роля пейзажу выступае ў рэалістычных творах. Выдатнымі майстрамі пейзажу ў рускай літаратуры былі Ф. Цютчаў, Д. Тургенеў, Л. Талстой, Л. Лявонаў, К. Пaўcтoўcкi i іншыя. У беларускай літаратуры пейзаж як важны сродак мастацкай выразнасці найбольш поўна выяўляецца ў пісьменнікаў 20 ст.: Я. Коласа, К. Чорнага, І. Мележа, І. Шамякіна, В. Быкава, Ул. Караткевіча, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча i іншых.

Яскравыя пейзажныя малюнкі мы знаходзім у Я. Пушчы.

Пазіцыя паэта, яго адносіны не толькі да прыроды, але і да жыцця наогул выяўляюцца ўжо ў загалоўках твораў, што грунтуюцца на раскрыцці і мастацкім тлумачэнні вобразаў-сімвалаў сонца, раніцы, вясны. Менавіта гэтыя міні-вобразы дамінуюць у ранняй лірыцы песняра. Зрок паэта на ўсё, што адбываецца ў жыцці, пераламляецца ў гэтых вобразных знаках, а іх змест знаходзіцца ў руху, у дынаміцы, перадае хваляванне, неспакой, імкненне наперад. Напрыклад, у вершы «Вечна…» (1926) душэўнае суладдзе лірычнага героя з прыродай пабуджае яго да душэўнай шчырасці, падаграе яго спавядальны пераскок да праблем грамадскага жыцця: Пуста,

змрок прылёг пад кустам.

Сонца


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы