Читать курсовая по литературе: "Рання творчасць Я.Пушчы" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

прымаюць у Саюз пісьменнікаў, выдаюць яго кнігі «На Бабрынцы», «Вершы і паэмы» (абедзве - 1960), «Пачатак легенды» (1963). Адбываецца новае, паўторнае нараджэнне мастацтва слова, ды ўсё ж іншага, не такога празарлівага, як раней, з урачыста-парадным поглядам на свет. Лёс пісьменніка - яскравы прыклад служэння справядлівасці, гуманістычным і нацыянальна-адражэнскім ідэалам.

Такім чынам, паэзія Я. Пушчы - паэзія сувязей, супярэчнасцей, спалучэнняў, судакрананняў. I шырэй - той гармоніі, без якой немагчыма ўявіць сапраўднае мастацтва. Гармоніі Часу і Прасторы, Прыроды і Космасу, Розуму і Пачуцця, Нацыянальнага і Агульначалавечага. Толькі гармонія гэтая дасягаецца няпроста - усімі намаганнямі паэтычнага духу.

Творчасць Я. Пушчы ў сваіх артыкулах разглядалі такія даследчыкі, крытыкі, літаратуразнаўцы, як М. Мішчанчук [2, 4], Л. Гарэлік [3], Н. Перкін [5], Я. Гарадніцкі [6] і іншыя.

Яны разглядалі самыя розныя аспекты творчасці паэта: тэматыку і праблематыку яго твораў, мастацкую спецыфіку.

Тым не менш, многія аспекты творчасці Я. Пушчы патрабуюць свайго далейшага асэнсавання. Так, неабходна больш грунтоўна даследаваць эвалюцыю мастацкага мыслення пісьменніка, змястоўную глыбіню яго твораў. Існуе неабходнасць у суаднясенні твораў Я. Пушчы з духоўным кантэкстам сучаснасці.

Такім чынам, актуальнасць нашай работы заключаецца ў неабходнасці далейшага комплекснага, сістэмнага асэнсавання творчасці Л. Галубовіча.

Мэта курсавой работы - вызначыць iдэйна-мастацкiя асаблiвасцi ранняй творчасцi Я. Пушчы.

Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:

· асэнсаваць літаратурную спадчыну Я. Пушчы з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

· па-новаму перачытаць лірыку Я. Пушчы, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў паэт у вершах;

· раскрыць праблемна-тэматычны дыяпазон вершаў Я. Пушчы;

· выявіць мастацкія адметнасці твораў Я. Пушчы.

Аб’ект даследавання - ранняя лірыка Я. Пушчы.

Прадмет даследавання - ідэйна-мастацкія асаблівасці.

1. Праблемна-тэматычны дыяпазон ранняй творчасці Я. Пушчы

пушча літаратура лірык

Літаратурнае жыццё маладой рэспублікі ў дваццатыя і на пачатку трыццатых гадоў праходзіла бурна. I спрэчш і дыспуты, было размежаванне поглядаў і іных пазіцый, ствараліся розныя групоўкі па творчых прынцыпах, былі падчас крытычныя перагібы, былii ідэйныя памылкі, але была дамініруючай над усім гэтым чысціня сумлення і адданасць тым ідэям, якія несла роду ленінская партыя, жаданне служыць зброяй тацкага слова вялікай справе пабудовы сацыялізма. Класавая барацьба ў краіне патрабавала непрымірымых адносін да ўсялякіх праяў чужой ідэалогіі, да ўся праяў буржуазнага нацыяналізму. Адны пісьменнiкi цвёрда стаялі на перадавых ідэалагічных пазіцыя творчасці другіх былі прыкметны пасіўныя, упаднiцкiя матывы. У гэты час працягвалі працаваць пісьменнікі старэйшага пакалення, чыя творчасць узрастала ў рэчышчы нашанiўскай літаратуры ― Я. Купала, Я. Колас, Зм. Бядуля, але прыйшлі і маладыя таленты ― Я. Пушча, М Чарот, У. Дубоўка, У. Жылка і іншыя. Маладое пакаленне ў сваіх творах вітала рэвалюцыйныя пераўтварэнні свету, новую рэчаiснасць. Таму ў беларускай паэзіі 20-х гадоў пераважалі бадзёрыя матывы, і толькі зрэдку ў мастацкую творчасць


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы