Читать реферат по истории: "Развіццё культуры і навукі ў 20–30-я гады ХХ ст." Страница 12

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

чалавекі, у 1937 г. - 45. Адсутнасць работнікаў прывяла да закрыцця ў 1938 г. Інстытута філасофіі і савецкага будаўніцтва, фізіка-тэхнічнага інстытута.

Аналіз мастацкай літаратуры 20-х гг. сведчыць аб яе цеснай сувязі з жыццём народа, з грамадскімі пераменамі. Я.Колас у паэме "Новая зямля" прадставіў цэласнае ўяўленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўных памкненнях. У рамане К. Крапівы "Мядзведзічы", аповесці С. Баранавых "Межы", нарысе М. Зарэцкага "Падарожжа на новую зямлю" і іншых творах адлюстравана жыццё, праца і мары простага чалавека-працаўніка. М. Гарэцкі - аўтар "Гісторыі беларускай літаратуры. ІХ ст. - 1905 г."; Е. Міровіч (Дунаеў) - аўтар першай п'есы на беларускай мове "Машэка" і інш.

У 20-я гады ў беларускую літаратуру ўвайшла плеяда маладых таленавітых пісьменнікаў і паэтаў - У. Дубоўка, М. Чарот, П. Галавач, К. Чорны, М. Лынькоў. Яны прынеслі з сабой энтузіязм, аптымізм, рэвалюцыйную рамантыку.

Падзеі 30-х гг. негатыўна адбіліся на развіцці беларускай літаратуры. У 1932 г. выйшла пастанова ЦК ВКП(б) "Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый". Перад пісьменнікамі і паэтамі краіны была пастаўлена задача паслядоўнага правядзення ў творчай дзейнасці прынцыпу сацыялістычнага рэалізму. Лагічным вынікам з'явілася ідэалагізацыя рэвалюцыйных падзей і грамадскіх адносін, а савецкі чалавек стаў уяўляцца творцам новага жыцця.

Працэсы нацыянальна-культурнага развіцця праходзілі ў адрыве ад хрысціянскіх каштоўнасцей, рэлігійных традыцый. Гэты было звязана з тым, што бальшавікі лічылі рэлігію перажыткам мінулага, бачылі ў ёй рэакцыйную сілу, якая эксплуатавала працоўныя масы. Спіс выкарастанных крыніц · Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2ч. Люты 1917-2002гг/ Г 46 Я.К. Новік, С.Г.Марцуль, Э.А.Забродскі і інш.; пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля.-Мн.:Выш.шк.,2003.-472с

· Гісторыя Беларусі (1917-1945) : дапаможнік/ П.І.Зялінскі, У.К.Коршук, У.Ф. Ладысеў. - Мінск: БДУ, 2012. - 271с.

· Гісторыя Беларусі. У 2 частках. Частка 2. XIX-XX стагоддзі.


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы