Читать реферат по истории: "Развіццё культуры і навукі ў 20–30-я гады ХХ ст." Страница 11

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Па ёй праходзіла 100 служыцеляў культу.

Пасля таго як Папа абвясціў “крыжовы” паход супраць СССР, афіцыйная прапаганда ідэнтыфікавала каталіцкую царкву з нацыяналістычнай палітыкай Польшчы і лічыла яе важнейшая часткай антысавецкага фронту. У жніўні 1933 года Асобы аддзел паўнамоцнага прадстаўніцтва АДПУ ў БССР “выкрыў” дзейнасць разгалінаванай контррэвалюцыйнай “Польскай арганізацыі вайсковай” (ПАВ). У лютым 1934 года па справе ПАВ было асуджана 55 чалавек, з іх 5 ксяндзоў, 31 - прадстаўнік касцельнага актыву. У час новай хвалі арыштаў па справе ПАВ у 1937 годзе быў арфштаваны ў Мінску каталіцкі свяшчэннаслужыцель І.Баравік і пробашч Лагойскага касцёла А.Прытула, кіраўнік рымска-каталіцкай царквы ў БССР пробашч касцёла ў Магтлёве П.Аўгула. 25жніўня 1937 года камісія НКУС і Пракуратуры СССР прыгаварыла названых ксяндзоў да вышэйшай меры пакарання.

Вялікіх памераў дасягнула антырэлігійная прапаганда, якую вяла вялікая маса ідэалагічных работнікаў. Цэнтрам аб’яднання ўсіх атэістычных сіл з’яўляліся структуры Саюза ваяўнічых бязбожнікаў (СВБ), якія дзейнічалі на ўсіх узроўнях. У 1939 годзе у БССР налічвалася 2857 ячэек СВБ з ахопам 90 913 чалавек.

Як бачна, савецкая ўлада прыкладала вялікія намаганні па барацьбе з рэлігіяй. Тысячы праваслаўных цэркваў, касцёлаў, сінагог былі разбураны, закрыты, пераабсталяваны ў дамы культуры, аддадзены пад склады. Большая частка свяшчэннаслужыцеляў апынулася ў зняволенні ці была расстраляна. Аднак вызваліць народ ад “рэлігійнага дурману” бальшавікам не ўдалося.

Такім чынам, развіццё культуры ў 1920-1930-я гады прайшло складаны і супярэчлівы шлях. Былі ў гэты перыяд і значныя дасягненні і вялікія страты, звязаныя з усталяваннем таталітарнай сістэмы. Заключэнне Культура і навука ў 20-30 гады ХХ стагоддзя характаразавалася буйным росквітам ва ўсіх напрамках культурнага жыцця грамадства. Сістэма адукацыі зрабіла вялікі крок наперад, Усходняя Беларусь за даваеннае дваццацігоддзе дасягнула сярэднееўрапейскага ўзроўню.

Беларуская савецкая навука пачала фарміравацца на аснове Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), які быў арганізаваны ў студзені 1922 г. Перад ім стаяла задача вывучэння мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, прыроды, эканомікі Беларусі. У кастрычніку 1928 г. адбылася рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук (БАН).

Адкрыццё БАН было прымеркавана да дзесяцігоддзя ўтварэння рэспублікі - на 1 студзеня 1929 г. Першымі акадэмікамі сталі вядомыя беларускія вучоныя: глебазнавец Я. Афанасьеў, філосаф С. Вальфсон, гісторык В. Ластоўскі, народныя паэты І. Луцэвіч (Я. Купала) і К. Міцкевіч (Я. Колас), мовавед С. Некрашэвіч, гісторык У. Пічэта і інш. Таксама былі запрошаны расійскія і ўкраінскія навукоўцы. Першым прэзідэнтам БАН быў выбраны акадэмік У. Ігнатоўскі.

У 1931 г. БАН перайшла да сістэмы інстытутаў, колькасць якіх складала 14. Супрацоўнікі акадэміі праводзілі геамарфалагічнае апісанне тэрыторыі Беларусі, даследаванні ў галіне фізікі металаў, вывучалі асноўныя праблемы матэматыкі, распрацоўвалі тэхналогію прамысловай вытворчасці каніфолі і шкіпідару і інш. Развівалася беларуская археалогія, этнаграфія, айчынная гісторыя.

Поўнасцю рэалізаваць уласны патэнцыял вучоныя Акадэміі навук не маглі па прычыне масавых рэпрэсій. У 1930 г. былі арыштаваны 33


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы