Читать реферат по истории: "Развіццё культуры і навукі ў 20–30-я гады ХХ ст." Страница 10

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

жніўні 1934 года СНК рэспублікі прыняў пастанову аб выкарытанні царкоўных будынкаў у якасці зернясховішчаў.

З пастановы Прэзідыўма ЦВК СССР “Аб рэгуляванні перазвону ў цэрквах”, прынятай у снежні 1929 года, пачалася кампанія масавага зняцця званоў. На 1931 год урадам СССР для Беларусі быў даведзены план нарыхтоўкі каляровага лому за кошт дэмантажу званоў 1 тыс.тон.

Адным з кірункаў антырэлігійнай палітыкі з’яўлялася разбурэнне храмаў. Прыклад паказвала Масква, дзе ў 1931 годзе быў узарваны храм Хрыста Спасіцеля. Летам 1932 года у Слуцку быў разбураны Свята-Мікалаеўскі сабор. У маі 1936 года былі ўзарваны саборы Свята-Петра-Паўлаўскі кафедральны, Чвята-Казанскі (прывакзальны). Калі да 1917 года у Беларусі налічвалася 2262 храмы ўсіх канфесій, ў тым ліку 1443 царквы, 704 сінагогі, 113 касцёлаў і капліц, то на канец 1936 года былі закрыты 1321 царква, 633 сінагогі, 95 касцёлаў. Да канца 1937 года дзейнасць храмаў ўсіх канфесій была спынена.

Наступленне на рэлігійныя арганізацыі ўзмацнілася ў сувязі з голадам, які пачаўся ў Павалжы, на поўдні Украіны і ў іншых рэгіёнах. У лютым 1922 года УЦВК прыняў пасіанову аб канфіскацыі ў цэрквах рэчаў з золата, срэбра і камянёў. 1 сакаваіка была створана Беларуская камісія дапамогі галадаючым, якая правяла вопісы каштоўных царкоўных рэчаў і канфіскацыю: срэбра - 30 пудоў, золата - 21 залатнік, жэмчугу - 12 залатнікоў, брыльянтаў - 45 штук, медных манет - 33 фунты, каштоўных камянёў - 52 штукі. Па абвінавачанні ў супрціўленні быў знішчаны 201 свяшчэннаслужыцель.

У пачатку 1930-х гадоў разгарнулася мэтанакіраваная кампанія рэпрэсій служыцеляў культу і вернікаў. У большасці выпадкаў прычынай для арышту з’яўлялася нявыплата падатку, які ў параўнанні з сялянскім павялічваўся на 100%. Паўсюдна праводзілася палітыка абвінавачвання свяшчэннаслужыцеляў у агітацыі супраць калгаснай сістэмы, падтрымцы кулакоў. На 30 мая 1930 года ў БССР органы ДПУ прыцягнулі да судовай адказнасці 93 служыцеляў культу, 25 з іх былі расстраляны, 68 адпраўлены ў канцэнтрацыйныя лагеры.

З пратэстам супраць рэпрэсій духавенства ў СССР выступіў Папа Пій ХІ. Ён заклікаў сусветную грамадкасць падняцца на абарону рэлігіі ў краіне Саветаў, арганізаваць “крыжовы” паход супраць СССР. Выступленне Папы падтрымалі дзяржаўныя дзеячы розных краін. Савецкі ўрад не прызнаў фактаў рэлігійных праследаванняў і расцаніў папскае пасланне як грубы паклёп і ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны.

Нягледзячы на пратэст сусветнай грамадкасці, рэпрэсіі ў СССР супраць духавенства і вернікаў працягваліся. Уніфікаванай формай абвінавачвання стала стварэнне падпольных арганізацый, звязаных з замежнымі разведкамі. У лютым - сакавку 1933 года органы ДПУ БССР “раскрылі” контррэвалюцыйную царкоўна-паўстанцкую арганізацыю “Езуіт”. Па ёй праходзілі 79 чалавек, у тым ліку 5 епіскапаў, 48 святароў і дзякаў. У ліпені - верасні 1937 года юыла сфабрыкавана справа “Беларк=уская аўтакефальная царква”, па якой было арыштавана больш за 200 чалавек, у тым ліку 2 архіепіскапы, 30 святароў. Кіраўніком арганізацыі быў абвешчаны епіскап Філарэт (Х.Раменскі). 25 кастрычніка 1937 года рашэннем асобай “тройкі” НКУС БССР да вышэйшай меры пакарання былі прыгавораны 11 кіраўнікоў арганізацыі. У сакавіку 1938 года была раскрыта “шпіёнска-паўстанцкая арганізацыя” пад кіраўніцтвам міьрапаліта П.Блінова.


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы