Читать реферат по журналистике: "Гісторыя станаўлення агляду" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

ЗместУступ

. Гісторыя станаўлення агляду

2. Галоўная функцыя публіцыстыкі. Эфектыўнасць і дзейнасць: шляхі іх павышэння

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратурыУступ Дадзеная кантрольная работа разглядае дзве тэмы: «Гісторыя станаўлення агляду» і «Галоўная функцыя публіцыстыкі. Эфектыўнасць і дзейнасць: шляхі іх павышэння». Кожная з тэм цікавая, актуальная і ўяўляе сабой значную частку ў развіцці і станаўленні журналістыкі як дысцыпліны. Мэтай напісання дадзенай кантрольнай работы з'яўляецца знаёмства з аглядам як з адным з найстарэйшых газетначасопісных жанраў і публіцыстыкай, якая аб'ядноўвае ў сабе якасці навукі і мастацтва і выступае як адмысловы тып творчасці. Значная роля кантрольнай работы растлумачваецца самастойным пошукам, адборам і вывучэннем інфармацыі, што з'яўляецца вельмі важным для студэнтаў завочнай формы навучання. Навыкі, набытыя пры напісанні кантрольнай работы і матэрыял, вывучаны пры гэтым самастойна, з'яўляюцца вельмі каштоўнымі і карыснымі крыніцамі папаўнення ведаў.

Актуальнасць працы заключаецца ў тым, што як сацыяльны інстытут журналістыкі, а разам з ёй і публіцыстыка, непарыўна звязаны з тым грамадствам, у якім яны функцыянуюць, адлюстроўваючы яго ідэалогію, дзейнічаючы па яго юрыдычным і эканамічным законам. Узнікае публіцыстыка толькі ў тым грамадстве, якое адчувае патрэбу ў масавай інфармацыі. Як сацыяльны інстытут журналістыка з'явілася на мяжы XVI - XVII стагоддзяў, калі ў класа буржуазіі ўзнікла патрэба ў распаўсюдзанні і спажыванні сацыяльна-эканамічнай інфармацыі.

Пры напісанні дадзенай кантрольнай работы была выкарыстана вучэбная літаратура для ВНУ і электронныя крыніцы, узятыя з Internet. 1. Гісторыя станаўлення агляду Агляд - гэта жанр, вынайдзены зусім не журналістамі. Ён выкарыстоўваўся задоўга да ўзнікнення перыядычнай прэсы. Уласцівыя гэтаму метаду формы і спосабы адлюстравання рэчаіснасці можна, напрыклад, знайсці ў тэкстах Плутарха (46 - 120 гг.), пазней - у дыдактычных аглядах кітайца Ван-Ан-Хі ( 1021 - 1086 гг.), у "Вопытах" Мантэня (XVI ст.) і ў раздзелах з кнігі "Агляды Парыжа" Луіса Себасцьяна Мерсье. Менавіта апошняга лічуць заснавальнікам журналісцкага агляду, так як першыя з раздзелаў свайго дванаццацітомнага выдання ён друкаваў менавіта ў газеце.

Перараджэнне агляду звязана з часопісамі XIX ст. Газета ў той час была ў стане сістэмна друкаваць інармацыйныя паведамленні аб галоўных падзеях, што адбываліся ў свеце i краіне, i нават каменціраваць найбольш важныя паасобку. Чacoпic, які выходзіў адзін раз у месяц, а то i ў квартал, такой магчымасці не меў. Калі i друкаваліся асобныя паведамленні, дык яны не рабілі належнага ўздзеяння на чытача з-за страты фактару аператыўнасці. Само жыццё прымусіла супрацоўнікаў часопісаў успамінаць забытую з цягам часу літаратурную форму, у якой страта фактару аператыўнасці кампенсавалася б тэкставымі спосабамі інтэрпрэтацыі фактычнага матэрыялу, у прыватнасці, аналітычнымі, публіцыстычнымі. Заснавальнікам літаратурнага агляду таго часу стаў В.Р. Бялінскі, агляду зарубежнага жыцця - М.М. Карамзін, аглядаў унутранага жыцця - М.А. Дабралюбаў, Г.3. Енісееў.

цягам часу публіцыстычны агляд, як зручная літаратурная форма для паведамлення і інтэрпрэтацыі падзей, паступова пачаў заваёўваць газетныя старонкі. Грамадскае