Читать реферат по журналистике: "Гісторыя станаўлення агляду" Страница 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

жыццё набірала тэмп, развіваліся эканоміка, культура, адбываліся складаныя працэсы ў палітычным жыцці. Інфармацыйная плынь год за годам шырылася. Газеты не маглі асвоіць яе праз інфармацыйныя формы. Таму ўстойлівае месца ў перыёдыцы заняў агляд і ўзнікла журналісцкая спецыяльнасць - аглядальнік.

Можна сказаць, што сучасны агляд не адносіцца да жанраў журналістыкі, якія штодзённа і інтэнсіўна выкарыстоўваюцца. Аднак ён патрэбны і вельмі важны для аналітычнай журналістыкі не менш, чым іншыя жанры.

Асабістая прыкмета агляда як жанра - адзінства нагляднага асвятлення грамадскіх падзей і глыбокая пранікальнасць ў сутнасць працэсу, думкі аглядальніка. У чым адрозненне гэтага жанру ад іншых жанраў журналістыкі, у чым яго своеасаблівасць? Гэта становіцца ясным падчас вызначэння функцыі і прадмету агляда. Аглядаць - значыць назіраць і абдумваць заўважанае (але зусім не любацца ім). У аглядзе ярка выяўляецца пазіцыя журналіста. Аглядальнік павінен:

узбуджаць цікавасць аўдыторыі, распавядаць ёй пра падзеі, працэсы, якія адбываюцца ў жыцці грамадства;

адстойваць перадавыя пункты гледжання і спрыяць ўдасканаленню "асабістай стратэгіі" грамадзян;

выяўляць ў з'явах іх сутнасць, паказваць супярэчнасці рэчаіснасці;

праз высвятленне сутнасных сувязей, вызначэнне лініі развіцця з'яў, асэнсоўваць ход грамадскага развіцця;

спрыяць практычнаму вырашэнню праблем грамадства.

Вызначэнне гэтых функцый жанру дапамагае абмаляваць у агульных рысах прадмет агляду - гэта пытанні палітыкі, эканомікі, характэрныя сацыяльныя з'явы і тэндэнцыі іх развіцця, пытанні ладу жыцця і міжчалавечых адносін і многае іншае. Прадметам агляду могуць быць ідэі, запазычаныя з філосафіі, гісторыі, літаратуры. Для яго характэрная прасторава-часавая або тэматычная сувязь аб’ектаў назірання. Не выпадкова агляд мае строгую перыядычнасць выхаду ў свет (штодзённыя, уключаныя ў безупынны інфармацыйны працэс i ў большай ступені разлічаныя на пастаяннага чытача; штотыднёвыя, штомесячныя, якія ахопліваюць шмат фактычнага матэрыялу i вызначаюцца складанай тэкставай структурай). Агляд як бы падводзіць вынік пэўнага перыяду жыцця, дзейнасці ў той ці іншай сферы грамадства. Менавіта згаданая асаблівасць сувязяў прадмета агляду дазваляе галоўным чынам адрозніваць агляд ад артыкула (для апошняга характэрным з'яўляецца прычынна-следчая сувязь паказу феноменаў). У адрозненне ад каментарыя, прадметам якога выступаюць перш за ўсё разнастайныя новыя падзеі і з'явы, для агляду важныя тыя працэсы, падзеі, якія з’яўляюцца сімптаматычнымі для сучасных сацыяльных адносін: яны служаць прыкладамі, якія дэманструюць пэўныя аўтарскія ідэі, значныя для грамадства.

Відавому дзяленню па прыкметах формы агляд не паддаецца. Унутрыжанравыя віды вызначаны па іншых прыкметах. Агляды з шырокім ахопам рэчаіснасці прынята называць агульнымі. Яны, як правіла, асвятляюць развіццё падзей за пэўны перыяд (квартал, месяц, тыдзень). Агляды, у якіх гаворка ідзе пра стан спраў у пэўнай галіне, вузкай сферы эканомікі, навукова-сацыяльнай сферы, спорту, называюцца тэматычнымі. Тэматычныя агляды засведчваюць спецыяльныя жанравыя рубрыкі: “Міжнародны агляд”, “Эканамічны агляд”, “Сельскагаспадарчы агляд”, “Навуковы агляд”, “Літаратурны агляд”, “Кінаагляд”,