Читать реферат по журналистике: "Гісторыя станаўлення агляду" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

“Тэатральны агляд”, “Спартыўны агляд”, “Футбольны агляд”, “Шахматны агляд” i г.д. Выпрацавана цэлая “паліца” тэматычных i мэтавых рубрык, у якіх слова “агляд” адсутнічае, але яны суправаджаюць менавіта аглядныя жанравыя формы, часцей камбінаваныя.

Асноўны метад агляду заключаецца ў тым, каб з дапамогай глыбокага разгляду пэўнай сукупнасці фактаў, аб'яднаных часам, прасторай, пазнаёміць аўдыторыю з працэсамі, якія адбываюцца ў грамадстве, з сітуацыямі і праблемамі, якія ўзніклі. Ідучы ад з'явы да сутнасці, аўтар прыводзіць аўдыторыю да пэўнай ідэі. Выразныя дэталі служаць апорнымі кропкамі аргументацыі або самімі аргументамі, апярэджваюць саму ідэю (тэзіс, выснова). У адрозненне ад артыкула, дзе актыўна выкарыстоўваюцца менавіта лагічныя довады, у аглядзе прымяняюцца перш за ўсё выразныя прыклады, дэталі, якія надаюць тэксту канкрэтны характар. Гэта адбываецца перш за ўсё таму, што аглядальнік хоча завастрыць сваю ўвагу на агульназначных праблемах. Для прыцягнення ўвагі аўдыторыі ён аперуе цалкам пэўнымі фактамі, выкарыстоўвае ўздзеянне нагляднасці, дэталёва спыняецца на дробязях, каб затым хутка адысці ад іх, накіраваўшыся да агульнага. Таму аглядальнік павінен валодаць як талентам мікраскапіравання жыцця, так і талентам шырокага яго бачання, як бы разглядаючы свет праз бінокль, падносячы яго да вачэй то павялічваючымі, то памяншальнымі лінзамі.

Паколькі агляды публікуюцца з пэўнай перыядычнасцю, то гэта адбіваецца і на выбары тэм, характары, глыбіні аналізу. Чым радзей публікуюцца агляды, тым больш у аўтара магчымасцей знайсці ў патоку падзей факты, болей цікавыя для аўдыторыі, прааналізаваць іх, абагульніць. Разам з тым працяглыя прамежкі часу паміж выхадамі агляду прыводзяць да таго, што аўдыторыя ўжо шмат ведае пра падзеі з аператыўных публікацый (рэпартажаў, справаздач, карэспандэнцыі і інш.)

Варта адзначыць, што багацце аглядных рубрык (адпаведна па тыпах выданняў) у беларускім друку назіралася да 90-х гадоў. У апошнюю дзесяцігодку XX ст. i на пачатку XXI ст. агляд як жанр i камбінаваныя аглядныя формы пайшлі на спад. Тлумачыцца гэта, відаць, як складанасцямі, якія перажывае ўся сістэма CMI рэспублікі, так i складанасцю самой методыкі работы аглядальнікаў (пастаянна, з дня ў дзень сачыць за падзеямі ў пэўнай сферы жыццядзейнасці грамадства). Але гэты патрэбны i дзейсны жанр не знікне. Спады i ўзлёты былі i ў іншых інфармацыйных, аналітычных, мастацка-публіцыстычных жанрах. Але непазбежна наступала стабілізацыя. Бо выключыць літаратурную форму з газеты тое ж самае, што выкінуць са зладжанага аркестра гучны інструмент.

Аб’ектам адлюстравання i інтэрпрэтацыі у аглядзе з’яўляецца сукупнасць пэўных праяў i сітуацый, фактаў рэчаіснасці як узятых непасрэдна са сфер жыццядзейнасі грамадства (эканамічныя, міжнародныя, спартыўныя агляды i г.д.), так i адлюстраваных у творах літаратуры i мастацтва (літаратурныя, тэатральныя агляды, кінаагляды). 2. Галоўная функцыя публіцыстыкі. Эфектыўнасць і дзейнасць: шляхі іх павышэння Публіцыстыка - усёпранікальны і аб'ёмны спосаб даследавання рэчаў і з’яў, адметная форма пазнання адлюстравання быцця, якая спалучае ў сабе лагічны і вобразны, рацыянальны і эмацыйны пачаткі, выяўляючыся як своеасаблівы сацыяльны феномен.

У Злучаных Штатах Амерыкі i краінах Заходняй