Читать реферат по журналистике: "Загаловак журналісцкага твора і праблема аб’ектыўнасці інфармацыі" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

антыкарупцыйных правіл на Алімпіядзе-2014 ў Сочы. Але чытачы звяртаюць ўвагу на слова скрыпачка, і адразу ўнікаюць думкі, што праблемы ў зоркі з музыкальнай кар’ерай.

Няўдалым, на наш погляд, з’ўляецца загаловак Бойцы вернулись с войны (СБ, 13.11.2014). Матэрыял распавядае нам аб перапахаванні рэшткаў чырвонаармейцаў. У такім выпадку загаловак пераходзіць мяжу этычных нормаў.

Таксама, няўдалым па дачыненні к тэксту лічым загаловак Кто испортил воздух? (СБ, 09.11.2014). Тэкст аб сур’ёзнай экалагічнай праблеме: забруджанне паветра. Загаловак, у сваю чаргу, з’яўляецца сатырычным, насмешлівым. У другім нумары СБ ёсць таксама матэрыял пра забруджанне паветра, але ўжо з прымальным загалоўкам - Откуда берутся проблемы воздуха? (СБ, 13.11.2014).

Чацвёртага кастрычніка 2014 на старонках газеты “Аргументы и Факты» з’явіўся матэрыял з гучным загалоўкам Без порно и «опущенных». Как не вырастить педофилов. Далей мы бачым фатаздымак с маленькім дзіцём, і амаль кожнага чытача ахопіць жах. Сапраўды, гэта сур’ёзны матэрыял аб педафіліі ў нашай краіне. Але загаловак няўдалы ў такім выпададку. У матэрыяле амаль не гаворыцца пра порна, а толькі згадваецца, што прагляд порна з удзелам дзяцей можа пашкодзіць псіхіцы. Значэнне слова “опущенных” наступнае: так называюць ў дзіцячых дамах дзяўчат, якія мелі полавыя адносіны. Аб гэтым таксама напісана каля двух радкоў. Такім чынам, загаловак не раскрывае асноўную думку матэрыяла, а толькі настрарожвае чытачоў. Тэма матэрыяла - праблема педафіліі, а не гвалт ў дзіцячых дамах. Дзічяцыя дамы ў матэрыяле фігуруюць як месца, ў якім часам вырастаюць педафілы. Матэрыял на занадта сур’ёзную тэму, таму трэба быць асцярожным не толькі ў напісанні тэксту, але і ў выбары загалоўка.

Таксама не назіраецца журналісцкая асцярожнасць у загалоўку Ватикан заступился за геев (РЭСПУБЛІКА, 16.10. 2014). Амаль кожны чытач, асабліва рэгілійны, насцярожыцца. Бо для каталіцкай дактрыны гэта пашкоджанне ў пытаннях сям’і. Але ў тэксце гаворыцца аб тым, што Сінод заклікае добразычліва ставіцца да гомасэксуалістаў, так як яны таксама імкнуцца ў царкву. А царква - гастінны дом для ўсіх.

Асцярожнасці патрабуюць матэрыялы на палітычную тэматыку. Недапушчальны рэзка сатырычныя загалоўкі ў дачыненні палітыкі, а таксама нельга выкарыстоўваць у загалоўках (прычым не толькі ў палітычных матэрыялах) ацэначныя словы, што прыводзіць к суб’ектыўнасці аўтарскага погляду. Напрыклад, загаловак Странная попытка отравить доброе партнёрство (СБ, 04.12.2014) мае ацэначнае значэнне. Загаловак прысвечаны матэрыялу аб беларуска-расійскім гандлю. Аўтар пры дапамозе загалоўка адразу дае ацэнку матэрыялу. Ён адзначае дзеянні Расіі як странную попытку, якая накіравана для таго, каб отравить доброе партнёрство. Суб’ектыўнасць у журналісцкім тэксце недапушчальна. Чытач сам павінен зрабіць вынік с таго або іншага матэрыялу.

Такім чынам, існуе мяжа этычных норм, якую вельмі лёгка перасягнуць. У адным з дапаможнікаў па журналістыцы загалоўкі рэкамендуецца правяраць з дапамогай гэтак званага ТАКТ-тэста (ад ангельскіх словаў Taste - густ, Attractiveness - прываблівасць, Clarity - зразумеласць, Truth - праўда). У ідэале ваш загаловак павінен быць праўдзівым, зразумелым і прываблівым для чытача [1, c.16]. .2 Інтэрнэт - камора этычных парушэнняў. Параўнанне расійскіх і