Читать реферат по журналистике: "Загаловак журналісцкага твора і праблема аб’ектыўнасці інфармацыі" Страница 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Таксама разглядаць тэму будзем пры дапамозе наступных інтэрнэт-крыніц: , mediakritika.by.

Глава І. Праблема сэнсу загалоўкаў

загаловак газета журналісцкі

Сэнс загалоўка можа быць высветлены толькі пасля ідэйна-тэматычнага разгляду твора. Прычым вытлумачваюцца далёка не ўсе загалоўкі, а толькі тыя, якія атрымалі сэнсавае прырашчэнне або ў якіх суіснуюць два значэнні.

З выказвання многіх пісьменнікаў (напрыклад, Л. Талстога) вядома, што даць твору найбольш адпаведную назву - даволі цяжка. “Перабярэш дзесяткі назваў, пакуль спынішся на адной, - пісаў К. Федзін. - Прыйдуць ў галаву цудоўныя варыянты, але выяўляецца, што яны былі ўжо ў іншых пісьменнікаў”. (цыт. па: [3]).

Менавіта загаловак і першы абзац напісанага тэксту найчасцей уплываюць на тое, зверне на яго ўвагу чытач альбо не. Валерый Аграноўскі ў сваёй кнізе “Ради единого слова” піша аб праблеме першага абзаца наступнае: “Дело в том, что у иных молодых журналистов (как, впрочем, и у некоторых, уже вкусивших успех на газетном поприще) нередко возникает страх: а вдруг читатель, пробежав глазами первые строки очерка, отложит газету в сторону? Видите ли, скучно ему покажется! Это значит - провал?! Не-е-ет, надо как-то заставить его читать дальше! Взять за «живое»! Чем-нибудь ошарашить! И начинаются мучительные поиски интригующего начала - мучительные, потому что они, как правило, совершенно не органичны теме очерка…” (цыт. па: [4])

Пад канец разваг, Валерый Аграноўскі прыходзіць да высновы, што дасведчаныя журналісты, якія таксама перахварэлі ў маладосці «яркімі пачаткамі артыкула», спакойна адмаўляюцца ад іх і пры гэтым карыстаюцца нязменным поспехам у чытача. Яны даўно ўжо зразумелі, што, па-першае, сучасны чытач калі і звяртае ўвагу на інтрыгу, то вельмі хутка яе раскусвае, і тады няма мяжы яго раздражненню. [4, c. 115 ]

Так і ў загалоўках, некаторыя журналісты выдумляюць неверагодныя, яркія спалучэнні слоў, каб чытач звярнуў увагу на матэрыял, але, на жаль, тэкст можа не заўсёды супадаць с назвай.

Асабліва гэта заўважна ў інтэрнэт-журналістыцы, дзе людзі часта бачаць на экранах сваіх манітораў альбо мабільных тэлефонаў толькі загалоўкі журналісцкіх матэрыялаў і «клікаюць» на тыя з іх, якія падаліся ім цікавымі. Разам з тым цікавы загаловак і добра напісаны лід не ўратуюць, калі ўся іншая інфармацыя ў вашым матэрыяле будзе пададзена заблытана, напісана бюракратычнай мовай, з выкарыстаннем «прыцягнутых за вушы» фактаў. Можна пару-тройку разоў завабіць чытача ўдалымі загалоўкамі сваіх тэкстаў, але затым згубіць яго давер раз і назаўсёды!

Глава ІІ. Праблема аб’ектыўнасці інфармацыі ў загалоўках журналісцкіх творах. .1 Няўдалыя загалоўкі ў беларускіх друкаваных СМІ Мы прааналізавалі апошнія нумары некаторых беларускіх газет і вылучылі некалькі загалоўкаў, якія, на наш погляд, не адпавядаюць нормам прафесійнай этыкі журналістаў: не падыходзяць па маральным абмежаванням, не суадносяцца з тэкстам і г.д.

Так, загаловак Скрипачку Ванессу Мэй дисквалифицировали за подтасовку результатов (СБ, 13.11.2014) не зусім адпавядае тэксту, а існуе для прыцягнення ўвагі чытача. У пачатку матэрыяла пішуць: “Совсем скоро знаменитая скрипачка Ванесса мэй выступит с концертом в Минске…». Потым гаворыцца, што Ванесу, як спартоўку, дыскваліфікавалі на 4 гады за парушанне


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы