Читать реферат по журналистике: "Загаловак журналісцкага твора і праблема аб’ектыўнасці інфармацыі" Страница 5

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

стваральнікі рэсурсу парушылі элементарныя прафесійныя каноны. Расійскі эксперт Аляксандр Амзін у сваіх знакамітых «140 правілах інтэрнэт-журналіста» зазначае: «Не інтрыгуйце, удакладняйце” (цыт. па [7] ).

Калі параўнаць выпадкі парушэння этычных норм ў загалоўках, разгледжаныя расійскім журналістам і беларускім, то адразу робіцца вынік: інтэрнет прастора перапоўнена няўдалымі загалоўкамі як у РФ, так і ў Беларусі. Але трэба адзначыць, што ў расійскіх прыкладах прагледжваецца больш сур’ёзнае парушэнне этычных норм: недапушчальна пісать з рэзка сатырычным ухілам пра ахвяр аварый, смерць чалавека і г.д.

Заключэнне Мы знайшлі і прааналізавалі прыклады няўдалых загалоўкаў, дзе прысутнічае відавочнае парушэнне этычных норм. З гэтага аналіза можна зрабіць вынік, які рабіў і Валерый Аграноўскі ў своёй кнізе: не трэба злаўжываць яркімі фразамі, якія не абгрунтоўваюцца ў тэксце. Чытач хутка знойдзе падвох. А журналіст, у сваю чаргу, згубіць яго давер назаўсёды.

Такім чынам, трэба сур’ёзна падыходзіць к выбару загалоўка і карыстацца простымі правіламі. Напрклад:

Ø Пры напісанні загалоўкаў трэба ставіць сябе на месца чытачоў, якія нічога не ведаюць яшчэ пра змест матэрыялу. Загалоўкі кшталту «Планы кіраўніцтва горада» альбо «Шлях перамогаў» наўрад ці заахвоцяць чытача адкінуць усе справы і пачаць разбірацца, пра якія планы і перамогі ідзе гаворка. Куды больш карысным для чытача будзе даведацца з загалоўка, што з наступнага тыдня будзе зменены памер падатку на ўтрыманне хатніх жывёл, што ў наступным годзе пачнецца будаўніцтва дзіцячай паліклінікі, што яго зямляк трэці раз перамог на чэмпіянаце краіны па боксе і г. д.

Ø Трэба пазбягаць ў загалоўках ацэначнай афарбоўкі, якая можа мець абразлівы характар і скажаць сэнс матэрыялу. Ужыванне ў загалоўках словаў кшталту «тэрарыст», «злачынца», «махляр» і да т. п. у дачыненні да людзей, віна якіх не даказаная ў судзе, недапушчальнае. Тое ж тычыцца і словаў, што ўтрымліваюць ацэнку тых альбо іншых падзеяў, пра якія пішацца. Выразы кшталту «жахлівы выступ» у загалоўку навіны адразу паказваюць, якую ацэнку журналіст дае гэтаму выступу. Чытачы ж чакаюць найперш фактаў, на аснове якіх яны самі зробяць выснову, жахлівым быў гэты выступ альбо, наадварот, паспяховым.

Галоўнае, трэба памятаць: справы аб парушэнні прынцыпаў і нормаў журналісцкай этыкі разглядаюцца Камітэтам па прафесійнай этыцы, які абіраецца на з'ездзе Саюза журналістаў. Таксама меры ўздзеяння за парушэнне нормаў журналісцкай этыкі прымяняюцца незалежна ад мер прававой ці іншай адказнасці. Спіс выкарыстанай літаратуры

. Уводзіны ў журналістыку. Падручнік для пачаткоўцаў: пад рэд. Т. Мельнічук. - Мінск, 2013. - 164 с.

. Профессиональная этика журналистов: В 2 т. Т. 1: Документы и справочные материалы. М.: Галерия, 1999. - 440 с.

. Федин К. А. Собрание сочинений. В 12 тт. - М., 1982-1986.

. В.А.Аграновский. Ради единого слова. Первоисточник: М.: Мысль, 1978. -168 с.

5.

. mediakritika.by

. http://kebati.ru/journ/140.php (“140 правілах інтэрнэт-журналіста” А. Амзін).


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы