Читать реферат по истории: "Сымон Будны" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Рэферат

На тэму:

Сымон Будны

Сымон Будны ( каля 1530г., в. Буды у Мазовii, Польшча – 13.1.1593), беларускi гуманiст, асветнiк, рэлiгiйны рэфарматар, фiлосаф, сацыёлаг, гiсторык. З сям`i дробнага шляхцiца. Скончыу факультэт вольных мастацтвау Кракаускага унiверсiтэта. З 1558 года выкладау на беларускай мове катэхiзiс у пратэстанцкай школе у Вiльне. З 1560 года кальвiнiсцкi прапаведнiк у Клецку. Адзiн з iнiцыятарау заснавання Нясвiжскай друкарнi, дзе выдау на беларускай мове «Катэхiзiс» (1562), «Пра апрауданне грэшнага чалавека перад богам» i iншыя творы. Незадаволены памяркоунасцю кальвiнiзму перайшоу на больш радыкальныя рэфармацыйныя пазiцыi антытрынiтарызму. У 1563 годзе у лiсце да швейцарскага тэолага Г. Булiнгера выказау сумненне у праудзiвасцi хрысцiянскага догмату тройцы. У сярэдзiне 1560-х гадоу вёу пiсьмовую палемiку з руска-праваслауным багасловам Арцемiем, устанавiу сяброускiя кантакты з друкарамi I. Фёдаравым i П. Мсцiслауцам. У 1564 годзе разам з Крышкоускiм пераклау на польскую мову и выдау у Нясвiжы «Гутаркi святога Юсцiна, фiлосафа i пакутнiка, з Трыфанам iудзеем». У 1572 годзе выдау Бiблiю, аднак яго каментарыi i заувагi да яе не былi змешчаны выдауцамi.

Рэлiгiйна-фiласофскiя iдэi Буднага ( канцэпцыя Бога, хрысталогiя, анталогiя) былi наватарскiя i не мелi прэцэдэнта у еурапейскай думцы. Ён спрабавау рэвiзаваць артадаксальнае вучэнне пра Бога у духу дэiзму. Адхiляу традыцыйнае вучэнне пра Тройцу и абвяшчау сапраудным богам толькi Бога Бацьку. «Дух» ператварыу з самастойнай i рауназначнай субстанцыi у атрыбут «Бацькi», яго творчую сiлу, бойскую свядомасць и волю. Найбольш радыкальна ён абышоуся з Хрыстом: выключыу яго з надсусветнага пачатку, абверг яго боскае паходжанне i звышнатуральнае нараджэнне. На аснове вялiкай колькасцi лагiчных, гiстарычных i фiлалагiчных аргументау, ён прыйшоу да высновы, што Хрыстос з`яуляуся не Богам, а самаадданным прапаведнiкам, высокамаральным чалавекам, за што i быу надзелены боскiмi ушанаваннямi, здольнасцю тварыць цуды. Ён адхiлiу думку пра тое, што у старым запавеце ёсць указанне пра будучае нараджэнне Хрыста. Прарокi, сцвярджау Будны, нiчога не ведалi i не маглi ведать пра Хрыста. Гэты тэкст – вынiк падробкi, на што яшчэ раней звярнули увагу Эразм Ратэрдамски i Себасцьян Кастэлия. Адмауленне Буднага спрадвечнага iснавання Хрыста як «боскай iдэi» падрывала канцэпцыю сярэдневяковага рэалiзму, паводле якой агульнае паняцце iснуе анталагiчна i папярэднiчае канкрэтнай рэчы, сцвярджала памяркоуна-наминалiстычную тэндэнцыю у фiласофii.

Iстотны момант рэлiгiйна-фiласофскiх поглядау Буднага – натуралiстычная iнтэрпрэтацыя бiблейскiх цудау, адмауленне замагiльнага свету и бессмяротнасцi душы. « Многiя вучоныя людзi, - пiсау ён у тракце «Пра найважнейшыя палажэнни хрысцiянскай веры», - лiчаць, што пасля смерцi душа чалавека будзе прыпадоблена цялеснай субстанцыi, якая цi пераносiць пакуты, цi зазнае асалоду, вандруючы з месца на месца, але гэта паганская, яурэйская i паэтычная памылковая думка… мертвыя не валодаюць ведамi, паколькi душы пасля смерцi нiчога не адчуваюць. Пасля смерцi кожнага чалавека, як святога, так i бязбожнiка, душа яго нiчога не ведае нi аб сабе, нi аб кiм-небудзь iншым, нiчога не адчувае, не пераносiць нi пакуты, нi уцехi…


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы