Читать реферат по истории: "Сымон Будны" Страница 4

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

iдэалу, нацыянальнай культуры, рэлiгiйнай свабоды i iнш. Асаблiвасцю праграмы памяркоунай апазoiцыi з`яулялiся пазiтыуныя у сваёй аснове адносiны да iснуючых грамадскiх i дзяржауных iнстытутау. Пераутваральная дзейнасць меркавалася у межах наяунага соцыума, змяненню падлягала не систэма цалкам, а яе элементы. Прызнавау Будны i прыватную уласнасць. «Абы кожны чалавек, - пiсау ён у «Катэхiзiсе», - маетность свою мел у моцы сваей». Разам з тым ён прапанавау радыкальную рэформу усёй систэмы царкоунага землеуладання: зямля павiнна належаць не манастырам, а царкоуным абшчынам, даходы ад яе павiнны iсцi на школьную адукацыю, утрыманне настаунiкау, бедных вучняу, прапаведнiкау, будаунiцтва бальнiц i дамоу для састарэлых. Ухвалявау ён i iснуючыя феадальныя адносiны, нават прагоннiцтва, быу рашучым працiунiкам супрацiулення сялян сваiм гаспадарам, аднак не апраудвау крайнасцей феадальнага ладу, яго найбольш жорсткiх праяу. «А кто таков теперичи ест до подданных, абы не драл, абы дивных формтылев ко вылупению их маетности невымышлял, - пiсау ён пра беларускiх паноу i шляхту. – А кто на старых, азвыклых павиннастях переставаець! Вси на тое ся удали, абы великие доходы в мире… А тое всё от поту, або радней от крави убогих людей мусить господар силою, або хитростию вылупити». Будны быу прыхiльнiкам сацыяльнай гармонii, мiрнага суiснавання усiх саслоуяу феалальнага грамадства. Высока ставiу працу гарадскiх рамеснiкау, прадпiсвау «честь отдаватi» майстрам «заровно» з феадаламi. Кожны, лiчыу ён, павiнен займаць пэунае адведзенае яму гiстарычнымi абставiнами месца у грамадстве. Дзяржауная улада – боскае устанауленне, i ёй неабходна падпарадкавацца. «Сапраудны хрысцiянiн», на думку Буднага, мог займаць дзяржауныя пасады, звяртацца у суды, паколькi гэта iнстытуты не супярэчаць евангельскаму вучэнню. Палiтычны iдэал яго – «фiлосаф на троне», гэта значыць асветны манарх, якi «павiнен акружаць сябе мудрымi i вучрнымi людзьмi, з якiмi б ён мог параiцца, як дзейнiчаць у цяжкiх абставiнах». Войны ён падзяляу на справядлiвыя, у якiх рэкамендавау прымаць удзел, i несправядлiвыя, якiя асуждау.

У «Катэхiзiсе» у духу Скарыны заклiкау пануючыя колы, у прыватнасцi князёу Радзiвiлау, клапацiцца аб развiццi беларускай культуры, адукацыi, роднай мовы. «Абы вашы княжыцкия миласти – пiсау ён, - не только в чужоземских языцех кохали, але бы ся теж… и того здавна славного языка словенского розмиловати и оным ся бавити рачили». Iдэi Буднага аб развiццi беларускай мовы, культуры – адзiн з фактарау устанаулення нацыянальнай свядомасцi. Разам з тым ён сцвярджау неабходнасць засваення усёй сукупнасцi еурапейскай культуры, асуджау езуiтау за iх рэлiгiйную нецярпiмасць, папракау тых праваслауных дзеячау, якiя iмкнулiся адмежавацца ад заходнееурапейскай адукаванасцi.


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы