Читать реферат по истории: "Сымон Будны" Страница 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Памылковай з`яуляецца агульнапрынятае уяуленне людзей пра душы, быццам яны жывуць пасля смерцi, пераносяць пакуты цi маюць асалоду. Душа – гэта не што iншае, як чалавечае жыццё…». Гэта была матэрыялiстычная трактоука псiхафiзiчнай праблемы, уласцiвая шэрагу фiлосафау эпохi Адраджэння – П`етра Пампанацы, Гжэгажа Паула з Бжэзiн i iнш. Натуралiстычна вытлумачваючы бiблейскiя цуды, Будны прадбачыу некаторыя вывады Б. Спiнозы, у прыватнасцi яго думку, «што усё, аб чым расказваецца у Пiсаннi, адбылося натуральным шляхам».

Метадалагiчныя i гнасеалагiчныя погляды Буднага – адлюстраванне развiцця культуры i думкi эпохi Адраджэння. Будны – пераважна тэолаг, аднак ён не iгнаравау фiласофiю i iмкнууся выкарыстаць яе у творчай дзейнасцi. Як i Фама Аквiнскi, ён меркавау, што вера можа быць абгрунтавана рацыянальным спосабам, аднак лiчыу што у выпадку канфлiкту памiж розумам i верай вырашальнае слова належыць розуму. Сутнасць метаду Буднага – у яго герменеутычным майстэрстве, або вучэннi аб iнтэрпрытацыi Бiблii, выкладзеным у прадмове да лоскага выдання Новага Запавету (1574). Гуманiсты и рэфарматары эпохi Адраджэння сцвярджалi, што да Свяшчэннага пiсання трэба падыходзiць як да любога тэксту – гiстарычнага, фiласофскага i iнш. Iсцiна, паводле Буднага, знаходзiцца у Свяшчэнным пiсаннi у згорнутым выглядзе i яе адтуль неабходна здабыць i адэкватна перадаць. Дзеля гэтага чалавеку патрэбна пэуная культура, адукаванасць. Буднага успрыняу выпрацаванны Л. Вала и Эразмам Ратэрдамским рацыяналiстычны метад, якi дазваляу пры даследаваннi бiблейских тэкстау праводзiць лагiчны, фiлалагiчны, гiстарычны i натуралiстычны аналiзы. Атрыманне з Бiблii iсцiны, гэта значыць такога палажэння, каб яно не супярэчыла розуму i вопыту чалавека, магчыма толькi на аснове вывучэння як мага большай колькасцi фактау, усведамлення усёй карцiны з`вы. Будны настойвау на кантэкстуальным асэнсаваннi Бiблii, якое зробiць непатрэбнымi алегарычны i вербальны метады яе iнтэрпрэтацыi. Неабходна вывучаць, лiчыу Будны, як i кiм стваралiся i пiсалiся бiблейскiя кнiгi, прычыны iх скажэння и фальсiфiкацыi. Трэба не лiтаральна разумець тое цi iншае палажэнне, а iмкнуцца зразумець яго сэнс у агульным кантэксце, выразны тэкст парауноуваць з менш выразным, заблытаным, звышнатуральныя сiтуацыi вытлумачваюць у адпаведнасцi з розумам, логiкай, рэальным вопытам i ведамi чалавека i г. д. Рацыяналiстычна-натуралiстычны спосаб выяулення iсцiны, выкарыстаны перш за усё у адносiнах да бiблейскiх сiтуацый, адкрывау магчымасць такой iнтэрпрэтацыi прыроды, грамадства i чалавека.

Будны рашуча асуджау аутарытарызм i дагматызм у мысленнi, iнтэлектуальную нецярпiмасць i рэлiгiйны фанатызм каталiцкiх i пратэстанцкiх царкоуных i палiтычных дзеячау, тэолагау, якiя «не толькi пяром, але i агнем i мячом» укаранялi сваё вучэнне. «Суполка, - лiчыу ён, - павiнна быць аб`яднана духам вучэння, а не аутарытэтам асобы». Нельга «што-небудзь прыняушы, прытрымлiвацца гэтага пастаянна i абараняць любымi сродкамi». Ён рашуча асуджау Жана Кальвiна за тое, што па яго вiне загiнуу iспанскi вучоны Мiгель Сервет. Лiчыу, што спрэчныя пытаннi павiнны свабодна абмяркоуваць вучоныя i невучоныя людзi, настаунiкi i вучнi, прапаведнiкi i прыхаджане, багатыя i бедныя – дзе гэтай свабоды няма, там няма свабоды наогул.

Паводле Буднага, iндывiдуальны розум – найбольш важны iнструмент пазнання.


Интересная статья: Основы написания курсовой работы