Читать реферат по медицине, физкультуре, здравоохранению: "“Выкарыстанне фізіятэрапеўтычных метадаў у комплексным лячэнні пацыентаў з гнойна-запаленчымі працэсамі сківічна-тваравай вобласці”" Страница 4

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

запалення, змяншэнне болю ды ацёка, паскарэнне адасаблення некроза, грануляцыі ды эпітэлізацыі раны, разрашэнне інфільтрата, саспяванне нарматрафічнага рубца, аднаўленне нэрвовай правадзімасці і функцыі цягліцаў і г.д.

Паколькі лекар адназначна мае быць зацікаўлены ў найхутчэйшым выздараўленні пацыента і мінімізацыі наступстваў хваробы, можна сцвярджаць, што фізіятэрапеўтычнае лячэнне паказанае кожнаму пацыенту сківічна-тваравага хірурга на кожнай стадыі гнойна-запаленчага працэсу. Супрацьпаказанні да фізіятэрапеўтычнага лячэння Агульныя супрацьпаказанні – гэта злаякасныя пухліны, сістэмныя хваробы крыві, значнае знясіленне пацыента ці кахексія, гіпертанічная хвароба ІІІ стадыі, значна выражаны атэрасклероз судзінаў галаўного мозга, дэкампенсаваныя хваробы сэрца і судзінаў, схільнасць да кровацячэнняў, цяжкі агульны стан хворага, ліхаманка з пад’ёмам тэмпературы вышэй за 38 град. С, актыўная фаза сухотаў, падучка (эпілепсія) з частымі прыпадкамі, гістэрыя, якую суправаджаюць сутаргі, псіхозы з псіхаматорным узбуджэннем, індывідуальнае неўспрыманне фізічнага фактара.

Але кожны метад фізіятэрапіі мае і ўласныя супрацьпаказанні, звязаныя з асаблівасцямі метада (гл.табліцу ў дадатку).

Ёсць шэраг метадаў – да прыкладу, ЛФК, гідратэрапія, масаж, цепла- ды гразелячэнне – дзе ў супрацьпаказаннях пазначаныя менавіта вострыя і хранічныя запаленчыя працэсы. Гэта значыць, што падобныя метады паказаныя найперш пацыентам, якія адужалі ад гнойна-запаленчага працэса і знаходзяцца на этапе рэабілітацыі. Асноўныя метады ФТЛ і механізмы іхнага ўздзеяння на арганізм У аснове апаратнай фізіятэрапіі – дазаванае ўздзеянне на арганізм электрычных токаў, электрычнага, магнітнага ды электрамагнітнага поля, патокаў светлавых ці гукавых хваляў, тэмпературных фактараў і г.д.

Уздзеянне палёў ды токаў абумоўленае палярнасцю малекул, электрычным зарадам іонаў, наяўнасцю мембраннага патэнцыяла ў жывых клетках. Наяўнасць мембраннага патэнцыяла і ягоная здольнасць змяняцца забяспечвае транспарт рэчываў праз клетачную мембрану, перадачу нервовых імпульсаў, скарачэнне скелетных і гладкіх цягліцаў, актывуе рэпаратыўныя ды рэгенератыўныя працэсы.

Тэмпературныя эфекты выклікаюць змены капілярнага кроватока, што вядзе да паляпшэння трофікі тканак.

Схемы фізіятэрапеўтычнага лячэння і прафілактыкі запаленчых працэсаў сківічна-тваравай вобласці розняцца ў залежнасці ад этыялогіі ды асаблівасцяў патагенэза гнойна-запаленчага працэса.

У гэтай рабоце мы не будзем закранаць запаленчыя працэсы, з якімі шчыльна працуе амбулаторная хірургічная стаматалогія (перыядантыты, хваробы маргінальнага перыядонта, перыкаранарыты ці альвеаліты). Спынімся на цяжэйшых назалагічных формах, якія ў большай ступены парушаюць гамеастаз арганізма, суправаджаюцца сур’ёзнымі рызыкамі і патрабуюць працяглага лячэння ды комплекснай рэабілітацыі.

Асаблівасцямі вядзення гнойна-запаленчых працэсаў сярод іншых хваробаў сківічна-тваравай вобласці ёсць:

першачарговая неабходнасць хірургічнай апрацоўкі гнойнага ачага з мэтай стварэння ўмоў для дрэнажа на фоне комплекснай этыяпатагенетычнай медыкаментознай тэрапіі,

пільны рэгулярны маніторынг агульнага стану пацыента,

кантроль за