Читать реферат по медицине, физкультуре, здравоохранению: "“Выкарыстанне фізіятэрапеўтычных метадаў у комплексным лячэнні пацыентаў з гнойна-запаленчымі працэсамі сківічна-тваравай вобласці”" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

(аэраіонатэрапія, гіпербарычная аксігенацыя), электрапрацэдуры ды іншае.

Лагічным працягам выступаюць кампактныя версіі фізіятэрапеўтычных апаратаў, рэкамендаваныя вытворцамі для самастойнага выкарыстання ў хатніх умовах, але ў гэтай рабоце мы спынімся пераважна на кантралюемай лекарамі фізіятэрапіі. Класіфікацыя фізіятэрапеўтычных метадаў лячэння Сучасныя метады фізіятэрапеўтычнага лячэння падзеленыя на дзве вялікія групы:

1) ворганаспецыфічныя і

2) воргананеспецыфічныя. Сярод апошніх выдзяляюць

    анальгетычныя (цантральныя ды перыферычныя) супрацьзапаленчыя (антыэксудатыўныя, антыпраліфератыўныя, рэпаратыўна-рэгенератыўныя) супрацьвірусныя, антыбактэрыяльныя ды супрацьгрыбковыя пластычныя іонакарэгуючыя вітамінастымулюючыя трофастымулюючыя вегетакарэгуючыя імунарэгулюючыя (імунастымулюючыя, імунапасупрэсіўныя, скіраваныя на гіпасэнсібілізацыю) мембранастабілізуючыя антыгіпаксічныя, цыталітычныя

Фактычна, кожны з напрацаваных метадаў належыць да некалькіх з пералічаных групаў (у рознай стапені ўплывае адразу на шэраг мікрапрацэсаў), і, адпаведна, у кожнай з пералічаных груп ёсць метады, якія можна прымяняць у лячэнні гнойна-запаленчых працэсаў сківічна-тваравай вобласці. Ворганаспецыфічныя метады падраздзяляюцца паводле ворганаў ды сістэм.

Калі разглядаць ворганы і сістэмы, прадстаўленыя ў сківічна-тваравай вобласці, гэта найперш:

скура (выдзяляюць меланінстымулюючыя, фотасэнсібілізуючыя, вяжучыя, сурацьзудныя ды іншыя метады лячэння скуры),

перыферычная нэрвовая сістэма (метады, скіраваныя на анестэзію, нейрастымуляцыю ды раздражненне перыферычных канчаткаў),

судзінная сістэма (метады, скіраваныя на пашырэнне ці звужэнне судзінаў ды лімфадрэнаж),

сістэма кровазвароту (гіпер- ды гіпакаагуляцыйныя, гемастымулюючыя метады),

апорна-рухальны апарат (міастымуляцыя, міарэлаксацыя, фібрамадуляцыя). Паказанні да фізіятэрапеўтычнага лячэння Паказанні да фізіятэрапеўтычнага лячэння натуральным чынам выбягаюць з прыроды і логікі развіцця тыповых паталагічных працэсаў, кожны з якіх шчыльна звязаны найперш з судзіннай сістэмай, а праз яе – з абменам рэчываў, а значыць, з усімі астатнімі ворганамі ды сістэмамі чалавечага цела.

Уплываючы на тонус сасудаў, хуткасць абмену рэчываў, стан клеткавых мембранаў ды іншыя аспекты, ад якіх залежыць падтрыманне гамеастазу, фізіятэрапеўтычнае лячэнне дзейнічае ў тым самым рэчышчы і на тых самых узроўнях, што і паталагічныя фактары.

У аснове вострага запалення ляжыць тыповая рэакцыя арганізма на фактар альтэрацыі (у прапанаваным кантэксце гэта, найперш, патагенныя і ўмоўна-патагенныя мікраарганізмы, часам на тле траўмы ці сэнсібілізацыі). Вакол інфікаваных некратызаваных тканак неўзабаве ўтвараецца зона застоя мікрацыркуляцыі, з судзінаў выходзіць частка плазмы, лейкацыты ды макрафагі, выдзяляюцца фактары запалення, запавольваецца абмен рэчываў, развіваецца ацыдоз, парушаецца функцыя.

На гэтым этапе звычайна адбываецца хірургічная апрацоўка гнойнага ачага. Сціханне запалення суправаджаецца праліферацыяй злучанай тканкі (фармуецца рубец) і эпітэлізацыяй паверхні раны.

На кожным этапе фізіятэрапія мае свае задачы: стэрылізацыя ачага


Интересная статья: Основы написания курсовой работы