Читать реферат по истории: "Усходнія славяне на Беларусі ў ІХ-ХІІІ ст." Страница 1
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя »
Народпадобнынадрэва.
А карані — яго першапачаткі.
Адзінсягаенаметры ўглыб
зямнойтоўшчы ,другібярэ
сокі каляпаверхні. Самыя першапачаткі беларускага этнасу хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў. Але найбольш моцныя, найбольш жыццежаўныя два карані беларускага дрэва — балцкі і славянскі. Менавіта іх шчаслівае спалучэнне вызначыла характэрнейшыя асаблівасці нашага народу — у мове, культуры, характары, — што розняць беларусаў ад суседзяў, робяць яго самабытным не паўторным этнасам у еўрапейскай сям’і.
Старажытныя балты — прамыя продкі сучасных літоўцаў і латышоў — першапачаткова, мяркуючы па назвах азёр і рэк, засялялі практычна ўсю тэрыторыю Беларусі. Тут яны жылі з пачатку бронзавага веку, гэта значыць з мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н.э.
З сярэдзіны І-га тысячагоддзя н.э., калі балты ўступілі ў цесны кантакт са славянскай стыхіяй, хаця гэта магло адбыцца і значна раней, мы ўжо ведаем назвы іх плямёнаў на Беларусі, зафіксаваныя ў летапісах. Былі гэта яцвягі і літва.
Плямёны яцвягаў засялялі ў асноўным міжрэчча Нёмана і Нарава. Іх паселішчы пакуль што даследаваны слаба. Гэта вёскі і ўмацаваныя гарадзішчы. Больш вядомыя вучоным кургановыя могільнікі з каменнымі выбрукоўкамі. Найбольш раннія пахаванні ў іх датуюцца ІІІ стагоддзем н.э. і ўтрымоўваюць як трупапалажэнні, так і трупаспаленні нябожчыкаў. Пазней пачаў дамінаваць абрад трупаспалення-урэмацыі, а з ХІ ст. -зноў трупапалажэння. У мужчынскіх пахаваннях шмат узбраення і рыштынку баявых коней, што было натуральным для таго неспакойнага часу. У жаночых — упрыгожанні і дробныя прылады працы.
Яцвягі былі ваяўнічым і мужным народам, які тры стагоддзі /з Х па ХІІІ/ вытрымліваў амаль безупынны націск дружых кіеўскіх і заходнеўкраінскіх князёў, палякаў, а таксама нямецкіх рыцараў. Аднак урэшце іх землі былі спустошаныя, а насельніцтва ў значнай ступені вынішчана, расцярушана па суседніх землях. Што засталося — славянізавалася і стала састаўной часткай беларусаў Гродзеншчыны і Беласточчыны. І зараз толькі ў назвах вёсак “Ятвезь” засталася па іх жывая памяць.
Найбольш шматлікай і жыццёстойкай групай балцкіх плямёнаў на Беларусі была Літва. Ёй належылі землі ў Верхнім Панямонні і Павіленне. Тут вядомы ўмацаваныя і неўмацаваныя паселішчы, але,як і ўвыпадку з яцвягамі, археолагамі вывучаліся пераважна толькі кургановыя могільнікі. Старажытнейшыя пахаванні вядомыя з 4-га стагоддзя. Яны ўтрымоўваюць трупапалажэнні і камяні ў насыпах. З сярэдзіны тысячагоддзя распаўсюдзіўся абрад трупаспальвання. Нябожчыкам “на той свет” клалішмат рэчаў — разнастайныя прылады працы, упрыгожанні. У мужчынскіх пахаваннях, асабліва ранейшага часу, калі рэчы не згаралі пры крэмацыі, надзвычай багата зброі. У канцы тысячагоддзя пашыраюцца рытуальныя пахаванні баявых коней.
Літоўскія плямёны таксама цярпелі ад частыхузброеных нашэсцяў з Украіны, Польшчы, немцаў з балтыйскага ўзбярэжжа. Але лёс іх быў іншым, чым яцвягаў. Уступіўшы ў саюз са славянамі Беларусі, яны не толькі выстаялі, але і праводзілі
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя »
Похожие работы
| Тема: ВО ЧТО ВЕРИЛИ ВОСТОЧНЫЕ СЛАВЯНЕ? |
| Предмет/Тип: История (Лекция) |
| Тема: Восточные славяне - прародители современных русских |
| Предмет/Тип: История (Реферат) |
| Тема: Восточные славяне в древности |
| Предмет/Тип: История (Реферат) |
| Тема: Южные славяне в 17-19 вв. |
| Предмет/Тип: История (Курсовая работа (п)) |
| Тема: Славяне |
| Предмет/Тип: История (Реферат) |
Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы

(Назад)
(Cкачать работу)