Читать реферат по истории: "Усходнія славяне на Беларусі ў ІХ-ХІІІ ст." Страница 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

актыўнае узброенае супрацьдзеянне, паспяхова ўдзельнічалі ў фармаванні магутнай ся­рэднявечнай беларуска-літоўскай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

Праўда, Літва на значнай частцы сваёй тэрыторыі — на паўночным захадзе сённяшняй Рэспублікі Беларусь і на Віленшчыне — таксама страціла свой воблік, славянізавалася і стала беларуска­моўнай.

Мяркуючы па назвах некаторыч населеных пунктаў, на Бела­русі жылі і іншыя балтыйскія плямёны. Сярод іх лотва і латыгаль, з якімі генетычна звязываюцца сённяшнія латышы, а таксама, дай­нова,ішкальдзь.

Старажытнейшыя пісьмовыя сведчанні антычных аўтараў пра славян адносяцца да першых стагоддзяў нашай эры. Аднак знойд­зеныя археолагамі матэрыяльныя сляды іх жыццядзеннасці — рэшткі паселішчаў і могільнікі — датуюцца толькі сярэдзінай пер­шага тысячагоддзя нашай эры. Якія ж больш раннія старажытнасці належылі славянам? — пакуль не высветленна. І ўвогуле пытанне паходжання першых славян — як, дзе і калі фарміраваўся гэты працэс — адно са складанейшых у навуцы. Аднак большасць даследчыкаў згодныя, што Беларусь не была прарадзімай славян, хіба што самы паўднёва-заходні куток Брэстчыны. Таму я вырашыў, што сёння мы не будзем гаворыць пра походжанне славян, пра іх этнагенез. Гэта тэма для асобнай гутаркі.

Першыя несумненна славянскія паселяшчы з’явіліся паўднёвей Прыпяці паўтары тысячы гадоў назад — каля сярэдзіны І-га тысячагоддзя. Некаторыя з іх выяўлены археолагамі нават на яе паўночным беразе. Значыць, славяне ўжо пачалі пераадольваць гэты натуральны водны рубеж паміж імі і старажытнымі балотамі.

Старажытнасці, пакінутыя першымі славянамі на Прыпяці вучоныя аб’ядноўваюць у так званую пражскую культуру.

Носьбіты пражскай культуры, займаючыся ў асноўным земляробствам і жывёлагадоўляй, жылі пры рачным узбярэжжы ў невялікіх вёсках, якія пазней часам ператвараліся ў гарадзішчы — умацаваныя паселяшчы, акруджаныя валамі і рвами, драўляным тынам. Кожная сям’я будавала сабе невялікую паўзямлянку з глінабітнай або каменнай печкай на покуце. Тагачасныя славяне з балотнай руды здабывалі жалеза, з якога выраблялі прылады працы і зброю. Упрыгожанні былі пераважна бронзавыя. З гліны ляпіўся пласкадонны посуд — высокія гаршкі, міскі, патэльні.

Сваіх памерлых тутэйшае насельніцтва хавала па абраду трупаспалення ў невялікіх ямах. Пазней над пахаванымі пачалі насыпаць курганы.

Паўночней Прыпяці з VІ ст. і пазней жыло пераважна балцкае насельніцтва, старажытнасці якога ўтваралі банцараўскую і калочынскую культуру. Аднак , мяркуючы па археалагічных раскопках, і сюды пачынаецца пранікненне груп славянскага насельніцтва, якое пасяляецца сярод тубыльцаў. Такое пранікненне хутчэй на ўсё павінна было адбывацца ўзброенным шляхам. Бо цяжка сабе уявіць, каб хто мог сцерпіць, што на іх землі прыходзяць чужынцы-находнікі, карыстаюцца лугамі і палямі.

З часам сумеснае існаванне абарыгенаў-балтаў і находнікаў-славян паўночнай Прыпяці вяло да змешвання гэтых двух этнасаў, параднення шляхам шлюбаў, вяло да ўзаемаасіміляцыі. А як сведчаць апошнія даследаванні, і асабліва вядомага расейскага вучонага В.В.Сядова, беларусы сфарміраваліся дзякуючы змешванню славян і балтаў. Значыць, ужо з сярэзіны І-га


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы