Читать реферат по истории: "Этапы развіцця актавых матэрыялаў" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ кафедра гісторыі Беларусі РЭФЕРАТ

на тэму:

«Этапы развiцця актавых матэрыялаў» МИНСК, 2008

1. Актавыя матэрыялы Х – ХІІІ ст. («рускiя» акты) Да iх найперш патрэбна аднесцi першыя мiжнародныя пагадненнi – дагаворы Русi з Вiзантыяй 911, 941, 971 гг., тэксты якiх змешчаны ў «Аповесцi мiнулых гадоў». У летапiсе ёсць таксама ўказаннi на артыкулы дагавора 907 г., але большасць даследчыкаў не лiчыць iх рэальнымi. Растлумачыць, як трапiлi дагаворы ў летапiс, складана. Магчыма, гэта былi перакладзеныя копii. Ва ўсякiм разе, аналiз пагадненняў дазваляе зрабiць вывад аб залежнасцi тэксту дагавора 911 г. ад грэчаскага арыгiнала. Факт сапраўднасцi i верагоднасцi тэксту дагавора 907 г. мае iстотнае значэнне для вывучэння гiсторыi Беларусi, паколькi ў ім Полацк упамiнаецца сярод гарадоў, падуладных Кiеву. На гэтым грунтуецца думка аб падпарадкаваннi Полацка «мацi гарадоў рускiх» ужо з часоў паходу Алега (882 г.). Несапраўднасць гэтага дагавора дазваляе лiчыць такое меркаванне далёкiм ад рэчаiснасцi.

Да найбольш раннiх рускiх актаў адносяцца царкоўныя ўставы. Вядомы ўстаў князя Уладзiмiра Святаславiча – найстаражытнейшы акт, якi вызначыў прававое становiшча царквы. У яго аснову быў пакладзены дагавор Уладзiмiра з жонкай Ганнай – сястрой вiзантыйскага iмператара. Устаў Яраслава, падобна Уставу Уладзiмiра, меў папярэднiкам устаўную грамату – дамову князя з першым рускiм мiтрапалiтам Iларыёнам.

Гэты дакумент вызначаў становiшча i структуру праваслаўнай царквы на ўсходнеславянскiх («рускiх») землях i таму шмат разоў перапiсваўся. Вядома некалькi рэдакцый гэтага помнiка. Адна з iх – «Свиток Ярославля», апублiкаваны ў 1846 г. I. Грыгаровiчам.

Гэтая рэдакцыя (якую называлi яшчэ «заходнерускай») вядома ў адным спiсе пачатку XVI ст., дзе яна змешчана разам з граматай (прывiлеем), якая дадзена вялiкiм князем лiтоўскiм Аляксандрам архiепiскапу полацкаму i луцкаму Луку ў Вiльнi ў 1502 г. (7011, снеж. 26) і пацвярджае за iм правы праваслаўнай царквы ў аб'ёме, устаноўленым у «Свiтку».

У ХІІ ст. узнiкаюць мясцовыя царкоўныя ўставы. Яны афармляюцца ў выглядзе ўстаўных грамат. У якасцi прыкладу можна прывесцi ўстаўную грамату Смаленскай епiскапii. У рукапiсе яна ўяўляе, як дакумент, якi складаецца з 4 частак, што адрознiваюцца як па змесце, так i па палеаграфiчных прыкметах.

Усе гэтыя часткi звязаны з устанаўленнем матэрыяльных крынiц забеспячэння епiскапii, хоць i адносяцца да рознага часу (1136 – 1150). Тут могуць быць вызначаны:

1) устаўная грамата князя Расцiслава Мiхайлавiча, дадзеная Смаленскай епiскапii;

2) пацвяр-джальная грамата епiскапа Мануiла;

3) княжацкi запiс аб перадачы епiскапскай кафедры зямельнай уласнасцi з датай 6659 г.;

4) запiс аб памерах грашовых i натуральных паступленняў кафедры з гарадоў Смаленскай зямлi.

Як бачым, найстаражытнейшыя з дайшоўшых да нас актаў узнiклi пераважна ў сферы грамадска-палiтычных i сацыяльна-палiтычных адносiн. Акты сацыяльна-эканамiчных адносiн толькi зараджаліся. Неабходнасць фiксавання ў юрыдычнай форме эканамiчных, сацыяльных, палiтычных узаемаадносiн узнiкла са стварэннем дзяржавы. Але на раннiм этапе развiцця феадалiзму пры панаваннi нормаў звычаёвага права патрэба ў пiсьмовым акце была нязначнай. Да таго ж, як вядома, умовы не спрыялi захаванню гiстарычных дакументаў на Беларусi. Як


Интересная статья: Основы написания курсовой работы