Читать реферат по истории: "Этапы развіцця актавых матэрыялаў" Страница 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

вынiк, па перыяду да XIV ст. актаў, што датычаць гiсторыi Беларусi, амаль не захавалася. Значна ўзрастала колькасць актаў з XIV ст. Актавы матэрыял з гэтага часу становiцца масавым, што дазваляе весцi яго вывучэнне комплексна.

2. Актавыя матэрыялы перыяду ВКЛ (сярэдзіна ХІV – XVIII ст.) Як вышэй адзначалася, адным з прамежкавых вiдаў дакументальных крынiц (памiж заканадаўчымi i актавымi матэрыяламi) з'яўляюцца даравальныя граматы («прывілеi»). У раздзеле «Дакументальныя крынiцы» прыведзена агульная характарыстыка прывілеяў агульназемскiх, абласных, гарадам i асобным групам насельнiцтва. Аднак нельга не ўлiчваць прывілеi, згодна з якiмi вялiкi князь «даруе» тыя цi iншыя правы: на зямельныя ўладаннi, на вызваленне ад выплаты падаткаў, на заснаванне цэхавых арганiзацiй i г. д.

Прывілеi («даравальныя граматы») выдавалiся фiзiчным цi юрыдычным асобам (установам, гарадам, царквам, манастырам), калi за iмi замацоўвалася якая-небудзь нерухомая маёмасць. Гаспадарскi лiст з'яўляўся пацвярджэннем правоў на зямельнае ўладанне. Лiчачы, што тэрыторыя Вялiкага княства Лiтоўскага з'яўляецца iх уласнасцю, вялiкiя князi лiтоўскiя практыкавалi выдачу прывiлеяў на права валодання зямлёй.

Генезiс i рост феадальнай зямельнай уласнасцi можна прасачыць пераважна толькi на аснове велiкакняжацкiх прывiлеяў. Пры гэтым азначаныя лісты маюць (хоць і ўскосна) дамоўны характар. Вялікі князь дараваў землі, але і шляхта павінна была несці воінскую службу, іншыя павіннасці перад дзяржавай.

Вялiкiя князi лiтоўскiя таксама выдавалi i пацвярджальныя даравальныя граматы. Часам гэта выклiкалася судовай спрэчкай (у такiм выпадку яны афармлялiся ў выглядзе судовых грамат – «выракаў») або iншымi прычынамi.

У любым выпадку ў пацвярджальных граматах была спасылка на тое, што яны складалiся на падставе прадстаўленых дакументаў («лiстоў»). Права выдачы пацвярджальных даравальных грамат, магчыма, мела i княгiня, жонка вялiкага князя лiтоўскага. Так, захавалася грамата польскай каралеўны i княгiнi Алены Iванаўны баярам Iльiнiчам на вызваленне iх ад гарадскiх i валочных павiннасцей i выплат, акрамя ваеннай («панцырнай») службы. У акце ёсць указанне, што Iльiнiчы паклалi «лист небощика вялікага караля Казимера; а в листе его стоит, што ж тые бояре здавна, з Витовта, з местом и з волостью подачок и тяглей никоторых с намi не служивалi, только служивалi службою панцерною». Азначаная грамата дае магчымасць прасачыць становiшча такой сацыяльнай катэгорыi, як «панцырныя баяры» (ваенныя слугi).

Захавалiся таксама прывiлеi вялiкiх князёў лiтоўскiх, якiя вызвалялi тых цi iншых асоб ад юрысдыкцыi звычайнага суда. Такi прывiлей, у прыватнасцi, быў выдадзены Францыску Скарыне ў 1532 г.

Да даравальных блiзкiя ўказныя велiкакняжацкiя граматы («лiсты»): на «дачу» бабровых гоней, пазбаўленне ад мытных пошлiн i г. д.

У сферы сацыяльна-эканамiчных адносiн з ХІІІ ст. з'яўляецца такi вiд актаў, як даная грамата, якая вызначала перадачу нерухомай маёмасцi (вёсак, зямель i г. д.) духоўнай установе (манастыру, царкве i iнш.) або прыватнай асобе. Выдадзеная царкве цi манастыру, такога рода грамата, па-сутнасцi, з'яўлялася ўкладной, як яе часта i называюць. Так, укладной названа грамата княгiнi Ульяны – жонкi вялiкага князя Альгерда Успенскай царкве (1377 г. цi пазней). Правесцi дакладную мяжу памiж данай i ўкладной граматамi не заўсёды


Похожие работы

 
Тема: Этапы развіцця актавых матэрыялаў
Предмет/Тип: История (Реферат)

Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы