Читать реферат по истории: "Развіццё культуры і навукі ў 20–30-я гады ХХ ст." Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт

Кафедра філасофіі і паліталогіі Рэферат

па дысцыпліне : «Гісторыя Беларусі»

на тэму: «Развіццё культуры і навукі ў 20-30-я гады ХХ ст.» Выканала: студэнтка 1 курса

медыка-прафілактычнага факультэта, 153 групы

Віценбергская Анастасія Віктараўна Мінск, 2013

Раздел 1. Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі З усталяваннем Савецкай улады на Беларусі распачаўся працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі і навукі, так званай, сацыялістычнай культуры, якая проціпастаўлялася дарэвалюцыйнай, “буржуазна-памешчыцкай”. Заканчэнне Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў нарэшце дазволіла знясіленнаму рэвалюцыямі і ваеннымі абставінамі насельніцтву Беларусі перайсці да мірнай працы. Адначасова з аднаўленнем прамысловасці, сельскай гаспадаркі пачалося нацыянальна-культурнае будаўніцтва, якое першачарговымі задачамі паставіла развіцце адукацыі на роднай мове, ліквідацыю непісьменнасці і малапісьменнасці, стварэнне сістэмы кваліфікаваных кадраў.

У 1920 г. насельніцтва Беларусі было ў большасці не пісьменным, у сярэднім на 1000 чалавек прыходзілася 673 непісьменных. Для вырашэння гэтага пытання у тым жа 1920 годзе пры Наркамаце асветы БССР была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці, якая мела свае аддзяленні ў акругах і валасцях. Нягледзячы на цяжкія ўмовы для развіцця адукацыі, адбывалася значнае павялічэнне колькасці школ. На 1921 г. у Беларусі працавала 1088 школ і лікпунктаў з агульным, якія ахаплялі 39225 чалавек. Была прынята 10-гадовая праграма навучання непісьменных ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў. Такі рост у значнай ступені тлумачыўся вялікім імкненнем народа да ведаў, яго жаданнем, а таксама намерам савецкай улады хутчэй наладзіць мірнае жыцце. Вырашэнне іх ускалднялася цяжкім эканамічным становішчам рэспублікі, адсутнасцю патрэбных сродкаў, разбурэннем нават таго, што мелася да вайны.

Школы адкрываліся пераважна ў непрыстасаваных для навучання памяшканнях, не былі ў дастатковай ступені забяспечаны настаўнікамі, не хапала падручнікаў, пісьмовых прылад, паліва. Для наладжвання іх нармальнай працы патрабаваліся значныя сродкі, якія ўрад выдзеліць не мог у сувязі с тым, што асноўная частка бюджэту накіроўвалася на аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Адначасова з вырашэннем задач фінансавага забяспячэння навучальных устаноў праводзілася рэфармаванне школьнай сістэмы. На падставе зацверджаннай 16 лютага 1922 года Народным камісарыятам асветы БССР новай сістэмы адукацыі асноўным тыпам школы замест дзевяцігадовай стала працоўная сямігадовая агульнаадукацыйная школа, якая ахоплівала дзяцей ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў і падзялялася на два канцэнтры. Першы - уключаў 1-4 групы (класы) і адпавядаў пачатковай школе, другі - 5-7 групы (класы). Вучні, якія скончылі два канцэнтры, атрымлівалі веды за поўны курс сямігадовай агульнаадукацыйнай школы. Аднак у 20-я гады апошняя не атрымала шырокага распаўсюджвання, галоўнай заставалася чатырохгадовая пачатковая школа. У 1928/29 навучальным годзе ёю было ахоплена ў тры разы больш дзяцей, чым сямігадовай. Складанасць станаўлення сістэмы адукацыі заключалася ў неабходнасці ажыццяўлення шэрагу карэнных перабудоў, у тым ліку


Интересная статья: Основы написания курсовой работы