Читать курсовая по экологии: "Цыклоны Беларусі" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

вялікія гарызантальныя градыенты тэмпературы паветра ствараюцца паміж высокімі і нізкімі шыротамі. З прычыны гарызантальнага пераносу цёплыя і халодныя паветраныя масы могуць збліжацца адзін з адным ці, наадварот, выдаляцца адзін ад аднаго.

Пры збліжэнні паветраных мас, якія маюць розныя характарыстыкі, у зоне паміж імі павялічваюцца гарызантальныя градыенты тэмпературы паветра, вільготнасці, ціску, узрастае хуткасць ветру. Наадварот, пры выдаленні паветраных мас адзін ад аднаго градыенты метэаралагічных велічынь і хуткасці ветру памяншаюцца.

Пераходныя зоны ў трапасферы, у якіх адбываецца збліжэнне паветраных мас з рознымі характарыстыкамі, завуцца франтальнымі зонамі або франтальнымі паверхнямі.

У гарызантальным кірунку працягласць франтоў, як і паветраных мас, мае сотні ці тысячы кіламетраў, па вертыкалі - каля 5 км, шырыня франтальнай зоны ў паверхні Зямлі - парадку сотні кіламетраў, на вышынях - некалькі сотняў кіламетраў.

Франтальныя зоны характарызуюцца значнымі зменамі тэмпературы паветра, вільготнасці, кірункаў ветру ўздоўж гарызантальнай паверхні, як на ўзроўні Зямлі, так і вышэй.

Праекцыя франтальнай паверхні на прыземнай сінаптычную карту называецца атмасферным фронтам, на карты барычнай тапаграфіі - высотнай франтальнай зонай (ВФЗ). (мал. 1)

2.2 Асноўныя атмасферныя франты Па цыркуляцыйнай значнасці і прасторавай працягласці вылучаюць: асноўныя (трапасферныя, высокія), другасныя (прыземныя, нізкія) і верхнія атмасферныя франты.

Да асноўных адносяцца атмасферныя франты, якія маюць вялікую гарызантальную (некалькі тысяч кіламетраў) і вертыкальную (некалькі кіламетраў) працягласць. Асноўныя франты падзяляюць паветраныя масы, якія істотна адрозніваюцца па сваіх уласцівасцях. Прасочваюцца на прыземным і вышынных картах надвор'я. На вышынях у трапасферы і на картах асноўны фронт адлюстроўваецца як зона згушчэння изагіпсаў - вышынная франтальная зона (ВФЗ).

Кантраст тэмпературы ў зоне асноўнага фронту на прыземнай карце надвор'я перавышае5° С на 100 км. У высотнай франтальнай зоне, звязанай з асноўным фронтам, градыенты геапотэнцыяла ў сярэдняй трапасферы складаюць больш 16 ГП. дам/1000 км і больш (або 8° С/100 км і больш). Франты, вызначаныя па геаграфічнай прыкмеце (арктычныя, палярныя, а таксама ВЗК), адносяцца да асноўных.

На галоўных франтах ў трапасферы ўзнікаюць хвалі даўжынёй ад сотняў да тысяч кіламетраў. На франтах з прычыны баракліннай неўстойлівасці атмасферы адбываецца пераўтварэнне патэнцыйнай і ўнутранай энэргіі ў кінетычную. Затым, пад уздзеяннем адхіляючай сілы кручэння Зямлі, доўгія хвалі пераўтвараюцца ў буйнамаштабныя віхуры - цыклоны і антыцыклоны.

Цыклон зараджаецца ў даліне хвалі, а ў яе грэбні - антыцыклон. Працэсы ўзнікнення, развіцця, перамяшчэння і згасання цыклонаў і антыцыклонаў аб’яднаюць пад агульнай навай цыкланічная дзейнасць. Ва ўмераных шыротах цыкланічная дзейнасць з’яўляецца асноўнай формай агульнай цыркуляцыі атмасферы.

3. Узнікненне цыклонаў і антыцыклонаў .1 Узнікненне цыклонаў і антыцыклонаў Цыклоны і антыцыклоны ўмераных шырот ўзнікаюць пераважна на галоўных франтах, пад якімі разумеюцца вышынныя франтальныя зоны. З-за рознасці тэмператур, атмасфернага ціску і розных напрамкаў ветру паміж дзьвума


Интересная статья: Основы написания курсовой работы