Читать курсовая по экологии: "Цыклоны Беларусі" Страница 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

трапапаўзы ўзнікае перанос паветра ў выглядзе вузкіх трапасферных струменных плыней.

Важнай складальнай агульнай цыркуляцыі атмасферы ў пазатрапічных шыротах з’яўляецца мусонная цыркуляцыя, абумоўленая сезонным змяненнем атмасфернага ціску над кантынентамі.

Цыркуляцыя ва ўмераных шыротах набывае складаны характар у выніку інтэнсіўнай цыкланічнай дзейнасці. На працягу года ва ўмераных шыротах праходзяць сотні цыклонаў, кожны з якіх можа ахопліваць тэрыторыю ад 1 да 3 тыс. Км у дыяметры.

Акрамя таго, умераныя шыроты знаходзяцца пад уплывам перманентных акіянічных і сезонных кантынентальных цэнтраў дзеяння атмасферы. Да пастаянных акіянічных цэнтраў адносяцца Азорскі і Ганалульскі максімумы, Ісландскі і Алеуцкі мінімумы, а да сезонных кантынентальных цэнтраў - зімовыя Азіяцкі і Канадскі максімумы, летнія Азіяцкі і Амерыканскі мінімумы.

Цэнтры высокага і нізкага ціску ўзаемадзейнічаюць, што ўпдывае на фарміраванне надвор’я і клімату ў пазатрапічных шыротах Паўночнага паўшар’я.

Ва ўмераных шыротах пераважаюць палярныя паветраныя масы марскога і кантынентальнага паходжання. Аднак нярэдка сюды ўрываюцца арктычныя і трапічныя масы паветра. У выніку ўзаемадзеяння палярнай паветранай масы з арктычным і трапічным паветрам ўмараныя шыроты з’яўляюцца арэнай інтэнсіўнай франтальнай і цыкланічнай дзейнасці. Бесперапыннае вандраванне атмасферных франтоў, цыклонаў і антыцыклонаў забяспечвае міжшыротны абмен паветраных мас і надае пагодна-кліматычным умовам ва ўмераных шыротах выключную часавую і прасторавую зменлівасць.

У перыяды развіцця Эль-Ніньё адбываецца зрушэнне траекторый цыклонаў і пояса субтрапічных максімумаў у больш высокія шыроты. Гэта прыводзіць да цёплых зім і засушлівага лета.

Цыклоны і антыцыклоны ўмераных ўырот узнікаюць пераважна на галоўных франтах, пад якімі разумеюцца вышынныя франтальныя зоны. Звычайна на павнрхні фронту ўзнікае і развіваецца не адзін, а серыя цыклонаў (тры і больш). Першым ў серыі часцей з’яўляецца аклюзаваны цыклон, а апошнім - найбольш малады. Цыклоны адной серыі аддзелены адзін ад аднаго антыцыклонамі - грабянямі высокага ціску.

У сваім руху на ўсход цыклоны ссоўваюцца ў высокія, а антыцыклоны - у нізкія шыроты, г. зн., што антыцыклоны пераносяць халоднае паветра ўмераных шырот у субтрапічныя. Пры гэтым халодныя паветраныя масы праграваюцца ад зямной паверхні, а таксама за кошт адыябатычных працэсаў, характэрных для антыцыклонаў. Ў выніку гэтага ўмераная паветраная маса трансфармуецца і набывае ўласцівасці трапічнага паветра.

Цыклоны існуюць некалькі сутак. Звычайна яны рухаюцца на ўсход са скорасцю каля 30 - 40 км/гадз, а бывае да 80 км/гадз. Аднак напрамкі іх руху могуць быць розныя, часам цыклоны рухаюцца нават на захад. Пастаяннае збіранне цыклонаў на шыротах 60-65˚ з’яўляецца прычынай ўтварэння паясоў нізкага ціску ва ўмераных шыротах.

Антыцыклоны таксама рухаюцца ва ўсходнім напрамку, але яны паступова ссоўваюцца да нізкіх (30 - 35˚) шырот, дзе намнажаюцца т ўтвараюць зоны субтрапічных барычных максімумаў.

2. Галоўныя атмасферныя франты .1 Атмасферныя франты Нераўнамернае награванне зямной паверхні і ніжніх слаёў атмасферы з'яўляецца прычынай ўзнікнення гарызантальных градыентаў тэмпературы. Асабліва


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы