Читать реферат по английскому: "Словы з вясковай вуліцы" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

адзе́ня;

выкарыстанне дзеясловаў загаднага ладу ў форме другой асобы множнага ліку з канцавым -я: нясе́ця, хадзе́ця, ста́ньця, а таксама формы на -ча: е́шча, ля́шча;

выкарыстанне дзеясловаў у форме першай асобы множнага ліку цяперашняга часу з канцавым -мо: стаімо́, сядзімо́, ляжымо́;

выкарыстанне дзеяслова ест (ёсць): Яму́ ўжэ́ ест сем гадо́ў;

ужыванне лічэбнікаў ядына́сьця, двана́сьця, трына́сьця, штарна́сьця, пятна́сьця, шасна́сьця, седымна́сьця, васімна́сьця, дзівятна́сьця (пад уплывам польскай мовы).

вясковая гаворка дыялектный

1.2 Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў Фарміраванне лексікі мясцовай гаворкі абумоўлена і геаграфічным становішчам вёскі Гаранцы, і падзеямі гістарычнага мінулага і сучаснасці, уплывам суседніх моў. Асабліва адчувальным з’яўляецца ўплыў польскай мовы. Выкарыстанне паланізмаў вельмі актыўнае ў маўленні людзей старэйшага пакалення. Такія словы займаюць значнае месца сярод дыялектных слоў.

Запісаныя дыялектныя словы можна аднесці да некалькіх лексіка-семантычных груп:

назвы прадметаў хатняга ўжытку, прылад працы;

назвы вопраткі, абутку;

назвы страў, прадуктаў харчавання;

словы, што абазначаюць розныя дзеянні, прадметы, іх прыкметы;

словы-абазначэнні з’яў прыроды, раслін, жывёл, птушак;

чалавек, яго характарыстыка;

словы для абазначэння часавых, прасторавых, колькасных паняццяў.

Назвы прадметаў хатняга ўжытку, прылад працы

Балё́н, -у, м. Надуўны гумовы шарык. Балё́н да таксу́фкі прывяза́лі.

Бляша́нка, -і, ж. Посуд для адзялення смятаны ад малака. Бляша́нку з малако́м у сту́дню апуска́юць.

Вазані́чка, -і, ж. Гаршчок для вазона. Вазані́чка с патста́ўкай была́.

Во́сялка, -і, ж. Ручка ў вядры. Вядро́ за во́сялку бяры́.

Во́рак, -а, м. Мяшок. Во́ркі з бу́льбай ляжа́ць.

Го́лка, -і, ж. Іголка. Го́лкаю шы́ла.

Дзярка́ч, -а, м. Стары венік. Дзяркачо́м мялі́ падво́рак.

Жаля́ска, -а, н. Прас. Гара́ча жаля́ска стаі́ць.

Зага́рак, -а, м. Гадзіннік. Зага́рак на руцэ́.

За́смарга, -і, ж. Завязка. За́смарга ў во́рку парва́лася.

Зэ́даль, -я, м. Лаўка. Зэ́даль прынясі́ й сяць.

Зу́бы, -оў, мн. Від карункаў з краем у выглядзе трохвугольнікаў. Зу́бы да прасціра́дла прышыва́лі.

Каблу́к, -а, м. 1. Ручка ў кошыку. Грыбо́ў у ко́шыку па са́мы каблу́к. 2. Выгнуты дугою пруток. На каблучке́ на заго́ні агурке́ накры́лі.

Кае́т, -а, м. Сшытак. Пі́ша ў кае́ці.

Капа́чка, -і, ж. Невялікая лапата для капання бульбы. У гаро́дзі капа́чкаю бу́льбу капа́ла.

Капшу́к, -а, м. Кашалёк. Гро́шы ў капшу́к схава́ў.

Ко́льчыкі, -аў, мн. Завушніцы. Залаты́я ко́льчыкі ў вуша́х.

Ксё́нжка, -і, ж. Кніга. Ксё́ншку чыта́я.

Коц, -а, м. Шарсцяная коўдра. Ко́цам накры́ўся ўно́чы.

Куба́рка, -і, ж. Банка. У бляша́най куба́рцы цьвіке́.

Лю́фцік, -а, м. Фортка ў акне. Лю́фцік на́нач аччыня́лі.

Мада́ль, -я, м. Медаль. Усе гру́дзі ў мадалё́х.

Мы́дла, -а, н. Мыла. Ру́кі мы́длам памы́й.

Мэ́рля, -і, ж. Марля. З мэ́рлі цадзі́лак зрабі́ць.

Мядні́ца, -ы, ж. Таз. У мядні́цы мы́ла адзе́ня.

Наўле́чка, -і, ж. Навалачка на падушку. Наўле́чка на по́душку но́вая.

Па́цяркі, -аў, мн. Бусы. Па́цяркі на шы́і.

Паўтале́жык, -а, м. Невялікая талерка. Паўтале́жык на стале́ стаі́ць.

Пігу́лка, -і, ж. Таблетка. Пігу́лкі ад галавэ́ ў міне́ ест.

По́лка, -і, ж.


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы