Читать реферат по английскому: "Словы з вясковай вуліцы" Страница 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Гаворкі астатніх раёнаў яшчэ чакаюць сваіх лексікографаў. Пакуль няма ў Беларусі слоўніка аднаго населенага пункта, слоўніка адной асобы” [2, с.17].

Мая вёска невялікая, і лёс яе вельмі трывожыць, бо большая палова вясковых хат пустыя, у іх ніхто не жыве. Пераважную большасць жыхароў вёскі складаюць пажылыя людзі.

Аб’ектам увагі падчас працы над тэмай работы з’яўлялася мясцовая гаворка. Прадмет даследавання - лексіка мясцовай гаворкі. Мэта даследавання - выявіць спецыфічныя для гаворкі, дыялектныя словы, уласныя імёны, вызначыць асаблівасці іх функцыянавання. У працэсе даследавання ажыццяўляліся наступныя задачы: запісаць дыялектныя словы, уласныя імёны, адзначыць фанетычныя, граматычныя асаблівасці іх ужывання. Напісанню работы папярэднічала складанне картатэкі дыялектных слоў, у якую ўвайшло каля 200 лексічных адзінак. Спосаб іх падачы - у адпаведнасці з “асноўнымі правіламі спрошчанага варыянта транскрыпцыі” [2, с.203]. Работа складаецца з уводзін, дзвюх асноўных частак, у якіх падаюцца дыялектызмы і антрапонімы, і заключэння. . ДЫЯЛЕКТНАЯ ЛЕКСІКА .1 Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі Назіранні за ўжываннем дыялектных слоў даюць магчымасць адзначыць некаторыя фанетычныя асаблівасці:

пашыранае выкарыстанне ў параўнанні з літаратурнай мовай прыстаўнога гука [г]: гаве́чка, гавё́с, гу́ліца, го́стры, гарэ́хавы;

пашыранае выкарыстанне выбухнога гука [г]: Гара́нцы, Сьмільгіні́, Ге́ня, гарсэ́т, ні́гды, магазы́н;

адсутнасць якання пры выкарыстанні адмоўнай часціцы не і ў некаторых іншых выпадках: ні бу́дзя, ні мо́жна, німа́, ціпе́р;

вымаўленне гука [а] ў паслянаціскным становішчы: хло́пяц, ве́цяр, грэ́бянь, бо́ляй, да́ляй;

вымаўленне ў некаторых выпадках гука [э] замест [і] пасля мяккіх зычных:павуце́ня, рабаце́ня, халадзе́льнік, заце́рка;

замена ў асобных выпадках гукаў [в], [ў] на гук [л]: алто́бус, слабо́дны, лы́мя;

адсутнасць падаўжэння зычных: варэ́ня, насе́ня, адзе́ня;

ужыванне ў прыметніках з памяншальна-ласкальным значэннем суфікса -янк- з цвёрдым гукам [н]: ро́днянка, це́нянкі, зялё́нянкі.

Граматычныя асаблівасці назіраюцца пры выкарыстанні розных часцін мовы:

выкарыстанне націскнога канчатка -э (-е) замест -ы (-і) у назоўніках назоўнага склону множнага ліку: валасэ́, пазурэ́, індыке́, агурке́;

выкарыстанне націскнога канчатка -э пасля зацвярдзелых зычных у назоўніках меснага склону адзіночнага ліку: у вядрэ́, на дажджэ́;

выкарыстанне ненаціскнога канчатка -і пасля мяккіх зычных у назоўніках меснага склону адзіночнага ліку: у ха́ці, у ле́сі, на во́зі, у шко́лі;

ужыванне назоўнікаў ніякага роду адзіночнага ліку назоўнага склону з канчаткам -я: адзе́ня, васэ́ля, варэ́ня, зе́лья;

выкарыстанне сцягнутай формы назоўнікаў на -ыя, -ія (ва ўсіх склонавых формах): апара́ця, зрабі́лі апара́цю, ні было́ апара́ці; пэ́нся, ні далі́ пэ́нсі; мілі́ця, завялі́ ў мілі́цю;

выкарыстанне кароткай формы прыметнікаў ніякага і жаночага роду адзіночнага ліку назоўнага склону: дро́бна бу́льба, ве́лька бу́льба, ле́тня ку́хня, высо́ка дрэ́ва;

выкарыстанне прыслоўяў з канцавым -э: сюдэ́, тудэ́, угарэ́, тадэ́;

выкарыстанне дзеясловаў першага спражэння ў трэцяй асобе адзіночнага ліку цяперашняга і будучага часу з канчаткам -я: чыта́я, пачына́я, бу́дзя, ста́ня,


Интересная статья: Основы написания курсовой работы