Читать изложение по всему другому: "Раскіданае гняздо" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Раскіданае гняздо

Асобы:Лявон Зяблік, пажылы гаспадар, кульгавы, гадоўпад 50. Марыля, яго жонка, нараклівая, замучаная Жыццём кабеціна, гадоў 48.Сымон, 24 г.Зоська, 18 г.Данілка, 14 г. Аленка, 8 г.Юрка, 7 г.Старац, гадоў пад 70.Паніч, гадоў 23. Незнаёмы, гадоў 35. Двое дворных людзей.

Падзеі адбываюцца ў 1905 г. Першы акт у хаце Зяблікаў, астатнія — на.котлішчы гэтай хаты.

Кароткі змест:

Акт першыЗ'ява I(Час каля купалля. Поўдня. Хата Зябліка. Марыля - хво-рая: то сядзіць, то ляжыць на ложку. Данілка на зямлі скрып-ку майструе. Старац сядзіць на лаве).Марыля скардзіцца Старцу на хваробу, на гаспадара, які, судзячыся з дваром, змарнаваў усю гаспадарку і нічога не дабіўся. Баіцца, каб чаго з мужам не здарылася, бо «учар-неў, асунуўся... як сам не свой».

З-'ява II—III3 сякерай у руках з'яўляецца Сымон, заяўляе, што, «па-куль будзе хоць якая магчымасць, то не дадзімся жыўцом воўку ў зубы», што ў яго хопіць сілы і за бацьку, і за сябе, і за ўсю сям'ю пастаяць. Старац папярэджвае, што не заўсё-ды сіла на дабро ідзе. Сымон ідзе сустрэць бацьку, які пай-шоў да пана прасіць адкласці тэрмін высялення. Марыля гаворыць пра змены ў панскім двары з прыездам маладога Паніча, што ён адмовіўся здаваць зямлю ў арэнду.

З'ява IVЗоська з кветкамі ў руках просіць Старца памаліцца за здароўе Паніча. Старац развітваецца з гаспадыняй і дзецьмі.

З'ява V—VIЗоська расказвае маці, як прыгожа на сенажаці і як яна сустрэла ля рэчкі маладога прыгожага Паніча. Марыля просіць дачку не думаць многа пра яго. Зоська расказвае незвычайны сон. Бацька, маці, дзеці падняліся ў неба, па зорках, па млечнаму шляху трапілі ў дзівосную краіну. У ёй шмат кветак, спяваюць райскія птушкі... Марыля кажа, што гэта добры сон, што Бог на іх яшчэ не забыўся.

З'ява VІІЛявон пытаецца, як здароўе жонкі. Паведамляе, што «ся-гоння будуць высяляць, ужо фурманкі ў іх наладжаны». Марыля ў роспачы. Ніхто з суседзяў не хоча ўзяць сям'ю Зяблікаў да сябе. Лявон кажа, што Сымон, Зоська і Даніл-ка служыць пойдуць, а ён з Марыляй і меншымі дзецьмі -жабраваць.Лявон. ...Ха-ха-ха! Зяблікі служыцьі жабраваць! Бацькі і дзяды жылі на гэтым куску зямелькі. Вечна думалі жыць. Чынш плацілі, талаку рабілі ў двор, як паншчыну якую; па-секу рабілі, будаваліся... Цяпер сын і ўнукі служыць і жаб-раваць... гаспадарскія сын і ўнукі.Лявон успамінае, як з бацькам ставілі новую хату і баць-ка падарваўся, цягаючы бярвенне, а ён пакалечыў нагу. Успамінае, як садзіў сад, працаваў налолі. «Чалавек з зям-лёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, ад-бяры ў чалавека зямлю — згіне».

З'ява VIIIСымон паведамляе, што заворваюць гародніну і пшані-цу. Кліча бацьку бараніць плён сваёй працы, хапае з-пад лавы сякеру. Бацька не пускае, вырывае сякеру з рук. Зось-ка спрабуе супакоіць брата і бацьку. Лявон павучае сына, што «трэба праўды шукаць не тапаром, а розумам. Дзед твой не меў розуму, я не маю, але ты яго мей, каб з часам цябе і тваіх дзяцей не ганялі гэтак, як сягоння».

З'ява IXАленка і Юрка са слязьмі на вачах паведамляюць, што «нейкія людзі страху з нашае хаты здзіраюць». Зоська хоча ісці іх папрасіць, каб не рабілі гэтага. Бацька не пускае («Годзе ўжо бацька твой спіны нагнуўся і парогаў паабі-ваў»). Потым гаворыць, як памешаны, як чалавек, які страціў арыентацыю, дзе ён і што вакол адбываецца. Хата пачынае трашчаць. Лявон загадвае не пакідаць яе, пакуль


Интересная статья: Основы написания курсовой работы