Читать изложение по всему другому: "Раскіданае гняздо" Страница 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

ён не вернецца.

З'ява Х—XIДанілка заўважае, што тата сёння як не ў сваім розуме. Сымон прызнае, што добра зрабілі, адабраўшы ў яго сяке-ру, а то забіў бы каго. Зоська просіць брата не рабіць гэта-га, бо хто дагледзіць меншых. Зяблікі збіраюцца выйсці з хаты.

З'ява XIIДворныя людзі паведамляюць, што гаспадар павесіўся.Мінула два тыдні.

Акт другіЗ'ява IДанілка прыбівае абразок да дрэва. Марыля звяртаецца да Бога з просьбай не пакінуць яе, удаву, даць сілы выха-ваць дзяцей. Тлумачыць Данілку, чамудоўга не хавалі баць-ку (вялося следства). Данілка абяцае, што, як вырасце вялікі, пойдзе са сваёй скрыпачкай шукаць старонку, дзе плывуць крыніцы з жывой вадой.

З'ява IIСымон прыходзіць пасля пахавання бацькі. Лявона, як самагубцу, не дазволілі хаваць на могілках. На матчыны словы, што бацька грэшны і мусіць пакутаваць, Сымон га-ворыць: «Гэта вечная пакута толькі чалавека на звера пе-рарабляе... Я сам сябе не пазнаю. Калі кідаўсягоння на баць-каў труп зямлю, то мне здавалася, што ...засыпаю самога сябе, сваё шчасце, свае леты маладыя, засыпаю бога, лю-дзей, цэлы свет...» Марыля хоча супакоіць сына, пераводзіць размову на становішча сям'і. Сымое не дазваляе ісці ў двор на паклон («...Не пайду туды і вы ўсе не пойдзеце... Над баць-кавай магілай зарок сабе даўжывым не сысці з гэтага месца, з гэтага нашага разграбленага гнязда»), Сымон гаворыць маці, што Зоська бегае ў двор да Паніча.

З'ява IIIЗоська тлумачыць, дзе яна была. Дастае з-пад фартушка сала і хлеб, што нібыта дала на памінкі цётка. Сымон не верыць сястры, папракае, што яна забылася на бацькаў на-каз «не прыніжацца перад дужым дачаснікам».

З'ява IV—VДанілка вядзе малых шукаць новую дошчачку для скрыпкі. Марыля ўспамінае, як карміла сваім малаком Па-ніча, і дапытваецца Ў Зоські, ці праўду казаў Сымон. Зось-ка просіць не мучыць яе, не пытацца, бо штосьці страшнае, дзіўнае творыцца вакол яе і з ёй, чаго яна не можа зразу-мець. Пасля гаворыць маці, што з Панічом была не яна, а яе цень. Марыля патрабуе прысягі перад абразом. Зоська баіцца.

З'ява VІПрыходзіць Паніч, пытаецца, што думае Сымон. Гаво-рыць, што з-за яго і бацькавай упартасці давялося разбу-рыць хату. Ён можа даць сям'і ў двары службу і хату. Ма-рыля просіць Паніча не зводзіць дачку, той адказвае, што ўжо позна.

З'ява VIIУваходзіць Сымон, пакручваючы ў руках сякеру. Паніч пагражае, што варта яму кіўнуць пальцам, як Сымон заз-воніць ланцугамі. Сымон гаворыць, што гэтага не здарыц-ца да таго часу, пакуль Панічу не абрыдне яго сястра, і што ён чакае справядлівага суда.

З'ява VІІІ-ІХДанілка гіросіць у Паніча жыл на струны і конскага хва-ста на смык. Нагадвае Сымону, што бацькава магіла без крыжа, варта ў Паніча папрасіць лесу.

Раззлаваны ўпартасцю Сымона Паніч пакідае Зяблікаў. Зоська хоча бегчы за ім. Сымон, пагражаючы сякерай, не пускае яе.

Акт трэціЗ'ява I—IIМарыля шые торбы, Зоська, убачыўшы яе затакой пра-цай, гаворыць, што маці ім, жывым яшчэ, нібыта смярот-ныя сарочкі шые. Маці наракае на Сымона і Зосю, што яны «пропасць сабе капаюць»: адзін сваёй «дзікай заўзятасцю», другая «сваёй шалёнай прыхільнасцю». Зоська просіць не чапаць Паніча, бо ён ні ў чым не вінаваты.

З'ява IIIСымон і Данілка прыносяць дрэва на крыж.Марыля гаворыць, што Паніч зноў прапаноўваў ісці на службу ў двор. Сымон стаіць на сваім. Заяўляе, што маці і сястра


Интересная статья: Основы написания курсовой работы