Читать изложение по всему другому: "Аблава" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Аблава

Кароткі змест:

Раздзел першы

Чалавек на імшарыне

   "Чалавек... адчуваў сябе неспакойна, нават трывожна; хада яго была такая насцярожаная, што, здавалася, варта недзе каркнуць вароне, як ён здрыганецца і абамрэ на месцы. Быў ён немаладога веку, даўгалыгі і шырокі ў плячах, але надта худы..." Хведар Роўба запаволіў хаду, пазнаўшы знаёмую з дзяцінства мясцінку, ледзь не заплакаў. Адсюль да роднай вёскі заставалася тры вярсты.   Праз тры месяцы "неверагоднага шляху пакут і цярпення" ён дабрыў да радзімы. Ні хаты, ні забудоў на котлішчы ён не ўбачыў. Калі поле схавалася ў змроку, Хведар пайшоў на свой былы двор, які застаўся неўзараным.   Успомніў, як памерла пад сцюдзёным Котласам жонка. Прыйшла з дзялянкі і не ўстала. 3 маці засталася малая Волечка, а яго пагналі на работу. Дачушка то плакала, то "тоненькім дзіцячым галаском пяяла маці ўлюбёную ёю "Вутачку". Мабыць, так яна і адышла з гэтага свету пад жаласны спеў дачушкі..." Назаўтра яго на паўдня вызвалілі ад працы, каб пахаваў жонку.   Дзесьці тут, дома, застаўся сын Міколка. 3 ліста швагра Тамаша ён ведаў, што сын вярнуўся з арміі і стаў нейкім начальнікам. 3 высылкі Роўба Міколку не пісаў, баяўся яму нашкодзіць.   Хведар ішоў па вёсцы, прыслухоўваючыся і прыглядаючыся да знаёмых хат, падворкаў, вуліцы. Ён баяўся і ноччу, каб з кім не сустрэцца, каб хто яго не пачуў. Потым нетаропка абыйшоў магілкі дзядоў, бацькоў, малодшых сястры і брата. Падумаў, "было б добра і яму прымасціцца побач, ...можа ...ён найбольш затым і імкнуўся сюды - за тысячу кіламетраў, праз пяць гадоў выгнання".

Раздзел другі

Ноч і спакой

   Улесе прачнуўся ад холаду. Калі крыху пасвятлела, пайшоў шукаць бульбянае поле. Капянуўшы нагой баразну, адразу знайшоў некалькі ладных бульбін, адзначыў сабе, што выбіралі бульбу дзеля прыліку. У гушчары расклаў цяпельца, а сам сеў воддаль - трэба было асцерагацца.   Усе пяць пакутных гадоў Роўбу тачыла пытанне "Завошта?" "Завошта ў яго адабралі ўладай жа дадзеную зямлю, майно і саслалі на катаргу?.. У чым яго віна?"   Яму вельмі хацелася паглядзець на поле. Замест дружнай, вясёлай, як Хведару ўяўлялася, працы, ён убачыў з дзесятак босых, у тоўста накручаных на галовах хустках, жанчын, якія капалі бульбу ў вялікія кашы. Коні ледзьве клыпалі ад ператомы.   На дарозе ён угледзеў фурманку, пазнаў мужчыну на ёй. Гэта быў Мікіта Зыркаш, які напісаў пра яго малатарню. 3 малатарні і пачаліся ўсе Роўбавы беды. Яе ён купіў па сынавай парадзе, малаціў усім, нікому не адмаўляючы. Плату браў вельмі памяркоўна, але Мікіта падаў так, што Роўба абірае сялян. Калі сталі размяркоўваць цвёрды падатак, успомнілі пра малатарню. Той падатак - семдзесят пудоў збожжа - ён неяк сплаціў, вымеўшы з засекаў усё. Прынеслі новы, намнога большы. Стары яўрэй Наэм тады параіў яму кідаць усё, забіраць дзяцей і жонку і ўцякаць. Хведар яго не паслухаў. Пражыў у Нядолішчы яшчэ дзесяць месяцаў. Зміцер Цыпрук, які вінен быў за малацьбу грошы, на пасяджэні камбеда прапанаваў раскулачыць Хведара Роўбу.   Ноччу Хведар зноў хадзіў па роднай вёсцы.

Раздзел трэці

Поўня

   У лесе, куды ён адправіўся начаваць, страшэнна даймаў холад. Задрамаў толькі пад ранак і прачнуўся ад нейкай трывогі. Насупраць у хмызняку ўбачыў кароўскую пысу, побач другую. Заліўся брэхам сабака і Роўбу давялося ўцякаць. Сабачы


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы