Читать изложение по всему другому: "Аблава" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

там былі людзі, Роўбавы аднавяскоўцы. "...Яму як бы цюкнула ў галаву: ды гэта ж яны - па яго. Яны ж зараз пойдуць у лес выганяць яго. Ланцугом, як на паляванне". Хведар павярнуў у глыб лесу, хацеў выйсці з яго з другога боку. Але з узлеску ўбачыў, што на дарозе стаялі машыны і ад іх ішлі людзі. Выйсця яму не пакінулі і спераду - там былі пагранічнікі. У чацвертым баку быў тупік - "Багавізна, дрыгва, багна, віры, улетку туды не сунешся". Хведар бег туды, бо ззаду чуў галасы, брэх сабакі. "...Ягоны маршрут канчаўся. Неверагодна дзівосны маршрут - праз тысячу вёрст да роднай зямлі... Такі яго лёс! Пракляты лёс, які наканаваў яму ў такі час нарадзіцца селянінам".   Роўба бег, ногі да каленяў правальваліся ў чорную гразь, не перадзе блішчэлі чорныя вочы прадонняў. Хутка дол знік з-пад ног і Хведар шуснуў з галавою ў багністую прорву. Але вынырнуў і ўхапіўся за нейкі слізкі корань з суседняй купіны. Ён быў увесь у багне, толькі галава на паверхні. Цяжкая суконная падзёўка і пасталы ўладна цягнулі ўніз.   Яму загадвалі вылазіць, папярэджвалі ад "ліца Савецкай улады", потым палезлі ў балота, пачалі апорваць купіны. Хведар пачуў голас сына. Хацелася зірнуць астатні раз і развітацца. "Бедны Міколка: што ён перажывае цяпер? Пэўна ж, то не па сваёй волі - ён змушаны. Можа, яму Загадалі?.. I паслалі яго лавіць у лесе бацьку, якога выракся. Калі выракся, дык, мабыць, можна і лавіць. Але калі такое магчыма, то тады як жыць? Можа, яму яшчэ загадаюць, злавіўшы, учыніць допыт над бацькам?.." Цвёрдым начальніцкім голасам Міколка загадаў парануць купіну, суседнюю з той, за якой тырчага паміж тым і гэтым светам Роўбава галава.   Хведар іх апярэдзіў, выпусціў з рук корань і цяжкія ногі ў сырамятных пасталах адразу пацягнулі яго ў глыб багны.   Шукалі яго доўга, ды так і не знайшлі.   Багна спрадвеку ўмела хаваць свае таямніцы. 


Интересная статья: Основы написания курсовой работы