Читать реферат по медицине, физкультуре, здравоохранению: "“Выкарыстанне фізіятэрапеўтычных метадаў у комплексным лячэнні пацыентаў з гнойна-запаленчымі працэсамі сківічна-тваравай вобласці”" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

13 ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“БЕЛАРУСКАЯ МЕДЫЦЫНСКАЯ АКАДЭМІЯ

ПАСЛЯДЫПЛОМНАЙ АДУКАЦЫІ” Кафедра сківічна-тваравай хірургіі РЭФЕРАТ

слухача курса падвышэння кваліфікацыі № 212

“Дыферэнцыйная дыягностыка асноўных хірургічных захворванняў сківічна-тваравай вобласці” “Выкарыстанне фізіятэрапеўтычных метадаў

у комплексным лячэнні пацыентаў з гнойна-запаленчымі працэсамі сківічна-тваравай вобласці” Рэферат выканала

Церашкова А.А. Кіраўнік

па падрыхтоўцы рэферата

Грычанюк Д.А. Мінск, 2022 ЗМЕСТ Уводзіны …..3 Асноўная частка …………………………………………………….5

Класіфікацыя фізіятэрапеўтычных метадаў лячэння……..…..5

Паказанні да фізіятэрапеўтычнага лячэння …………………...6

Супрацьпаказанні да фізіятэрапеўтычнага лячэння ………….7

Падбор фізіяпрацэдур у розных фазах запаленчага працэсу…8

Прыблізныя схемы фізіятэрапеўтычнага лячэння ………..….10

Спалучальнасць асноўных фізіяпрацэдур………………..….12 Заключэнне………………………………………………………….14 Спіс літаратуры……………………………………………………..15 Дадатак1 …………………………………………………………….16

    УВОДЗІНЫ

Фізіятэрапія – гэта медычная навука пра заканамернасці ўздзеяння прыродных і тэхнагенных фактараў знешняга асяродку на чалавечы арганізм, а таксама пра сутнасць і спосабы ўплыву на здаровы і хворы арганізм.

Ідзецца не пра выпадковае ўздзеянне наваколля, не пра ўплыў сталага асяроддзя пражывання людзей у тых ці іншых мясцовасцях, а менавіта пра свядома і мэтаскіравана адабраныя і адмыслова адаптаваныя пад агульныя фізіялагічныя асаблівасці чалавека як папуляцыйнай адзінкі метады і спосабы ўздзеяння як натуральнымі, так і штучна згенераванымі на ўзор натуральных альбо цалкам штучнымі – без наяўных прыродных аналагаў у паўсядзённым існаванні – фізічнымі з’явамі.

Разнастайнасць чалавечай папуляцыі - што ў сэнсе расавых адметнасцяў, што ў рэчышчы культурных асаблівасцяў, што ў плане бягучага стану здароўя канкрэтнага пацыента ці пашыранасці ў лакальнай групе асобных назалагічных формаў – дыктуе індывідуальны падыход да кожнага чалавека згодна з асаблівасцямі ягонага здароўя і адметнасцямі цячэння паталагічнага працэса.

Але доўгачасныя назіранні дазволілі выпрацаваць шэраг агульных падыходаў, прыкладныя схемы лячэння розных хваробаў, у пэўных межах прадказаць лекавы эфект і спрагназаваць дынаміку выздараўлення, запабегчы непажаданых ускладненняў.

Відавочна, што спадзявацца на фізіятэрапію як адзіны спосаб уздзеяння на паталагічны працэс не выпадае, фізіятэрапеўтычныя метады на сёняшні дзень выступаюцьу ролі дапаможных сродкаў, з’яўляючыся арганічнай часткай комплекснага лячэння, не падмяняючы, але дапаўняючы сабой этыатропную, патагенетычную ды сімптаматычную тэрапію на ўсіх стадыях развіцця хваробы, як да хірургічнага ўмяшання, так і (значна часцей) пасля яго, а ў асобных выпадках – нават замест аператыўнага ўмяшання. Мэта нашай работы – вызначыцца з месцам фізіятэрапеўтычных метадаў лячэння і прафілактыкі гнойна-запаленчых працэсаў у практыцы сківічна-тваравага хірурга. Задачы:

    сцісла апісаць сутнасць метадаў фізіятэрапіі, якія прымяняюцца ў сківічна-тваравай хірургіі, і механізмы іх лекавага


Интересная статья: Основы написания курсовой работы