Читать реферат по литературе: "Жыццёвы i творчы шлях паэта Янкі Купалы" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Жыццёвы i творчы шлях паэта

З iмeм Янкі Купалы сiмвалiзуецца Беларусь. Ласкавае iмя Янка паэт не сам выбраў - так шчаслiва распарадзiўся лёс, што пецярбургскi выдавец першага зборнiка Купалы, не ведаючы адметнасцяў беларускай мовы, замест Ян нaпicaў на вокладцы "Жалейкi" Янка. Імя, як сама Беларусь, мяккае i далiкатнае. Яно адпавядала чалавеку з такой жа душой i характарам, рэалiсту i рамантыку, паэту i драматургу, грамадзянiну i генiю.

Нараджэнне чалавека - гэта вялiкая таямнiца прыроды. Калi на свет паяўляецца паэт - прырода радуецца разам з людзьмi. Iвaн Дамiнiкавiч Луцэвiч убачыў свет 7 лiпеня 1882 года на купальскае свята ў фальварку Вязынка сённяшняга Маладзечанскага раёна Мiнскай вобласцi. Бацькi будучага паэта Дамiнiк Андрэевiч i Бянiгда Iвaнaўнa належалi да дробнай беззямельнай шляхты. Каб зарабляць на хлеб, яны вымушаны былi займацца арэндай зямлi, таму вельмi часта пераязджалi ад аднаго фальварка да другога. Частая змена месца жыхарства не дала магчымасцi Ясю атрымаць першапачатковую адукацыю ў школе. Пазней Купала пiсаў пра гэты час у аўтабiяграфii: "Палову адной зiмы вучыўся ў народнай школе ў Сеннiцы, недалёку ад г. Miнска, пасля гэтага нязначны час вучыўся ў Miнску ў прыватнай падрыхтоўчай школе. Бацька хацеў падрыхтаваць мяне ў рэальнае вучылiшча. Займаўся са мной сын дырэктара Miнcкагa рэальнага вучылiшча У.I. Самойла. Але нiчога не выйшла. Нягледзячы на тое, што дырэктар прымаў мяне без экзаменаў, бацька парашыў не аддаваць мяне ў школу, а пакiнуць на гаспадарцы. Бацька пасля шкадаваў, што не вучыў мяне. Пазней, гадоў I5-I6-цi, я скончыў за адну зiму народнае вучылiшча ў Бяларучах (Miнскi павет). Папраўдзе кажучы, паступiўшы ў гэтае вучылiшча, я ведаў больш, чым патрабавалася праграмай".

Як бачым, Купала не заканчваў спецыяльных навучальных устаноў, якiя б давалi веды па лiтаратуры, мове, тым болей, раскрывалi сакрэты мастацкай творчасцi. Ён спасцiгаў навуку самастойна: "Чытаць прыходзiлася. усё, што магло тpaпiць пад руку ў глухой пpaвiнцыі - ад "Северо-Западного календаря" да "Фiласофii польскай гiсторыі". Але наогул памятаю добра, што кнігa, дзе гаварылася аб цяжкай долi беднага люду, заўсёды мяне захапляла. З гэтага, безумоўна, вынiкае, што такiя аўтары, як Кандратовiч, Канапнiцкая, Ажэшка (польскiя), Някрасаў, Кальцоў (рускiя), мяне больш за ўсё цiкавiлi".

У 1895 годзе Купала пазнаёмiўся з былым удзельнiкам паўстання пад кiраўнiцтвам К. Калiноўскага Зыгмунтам Чаховiчам, у якога была вялiкая ўласная бiблiятэка. Будучы паэт з вялiкай асалодай прачытаў амаль усе кнігі з бiблiятэкi. Чаховiч i Купала часта заседжвалiся вечарамi i вялi доўгiя гyтapкi аб змагарах-паўстанцах, аб несправядлiвай долi беларускага народа, аб яго сацыяльнай i нацыянальнай волi. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам зрабiлi вялiкi ўплыў на фармiраванне светапогляду Купалы, яго нацыянальнай самасвядомасцi.

У 1902 годзе сям'ю Луцэвiчаў напаткала вялiкае гора: у Селiшчы, у чужой хаце, так i не прыдбаўшы ўласнага кута, памiрае Дамiнiк Ануфрыевiч. На руках жонкi ён пакiдае семярых дзяцей. Гаспадарчыя клопаты ўсклалiся i на плечы дваццацiгадовага Яся. Праз паўгода памiраюць ад шкарлятыны адзiны брат Казiк i дзве сястрычкi: Сабiна i Гэля. Смерць самых родных людзей скаланула Янку да глыбiнi душы. Крыўда на ўласны лёс, адчуванне пэўнай абдзеленасцi шчасцем-доляю спадарожнiчалi Купалу на працягу ўсяго яго жыцця.

У 1903 годзе Ясь пакiдае


Интересная статья: Основы написания курсовой работы