Читать реферат по литературе: "Віктар Казько: біяграфія і творчасць" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

«Высакосным годзе» яна ствараецца на падставе некалькіх успамінаў — астраўкоў у стыхіі несвядомага, — што належаць да таго часу, калі аўтару і яго герою-апавядальніку было ўсяго два-тры гады.

«Увогуле, першае маё ўражанне — гэта нейкае полымя фарбаў. 3 небыцця, мораку я трапляю адразу ў поўдзень, гарачы и сонечны, жоўты ад сонечнага святла, зялёны ад лесу, што абступае мяне. Бацька на двухколавым вазку вязе некуды ў лес закопваць швейную машынку. Я не памятаю яго твару, бачу толькі цёмнае вочка гэтай машынкі, рыжую ігліцу на дарозе. Гэта, напэўна, сорак першы год..."

Эпізод, згаданы пісьменнікам, амаль без змен адноўлены ў «Высакосным годзе" — як частка памяці цэнтральнага перса-нажа, Дзімы Прыгоды.

Другое абуджэнне аўтарскай памяці, таксама ўвасобленае ў «Высакосным годзе», споўненае трагізму; яно пераасэнсоўваецца пісьменнікам праз комплекс асабістай віны. У цёмную няпаленую хату трапляе снарад — і на вачах маленькага хлопчыка гіне маці. За яе нежывое цела з плачам чапляецца маленькая сястрычка. «Мне самому тады было ўсяго тры гады. Спалохаўся, вядома, уцёк. А сястра змерзла ў разбуранай хаце. І цяпер часта думаю, што неяк мог бы яе выратаваць, калі б таксама застаўся там».

Эпізоды ваеннага дзяцінства Дзімы Прыгоды падаюцца ў рэтраспектыўным плане, у выглядзе ўспамінаў, яркасць і пранізлівасць якіх выглядаюць нібы ўспышкі на фоне «дарослай» свядомасці героя — маладога чалавека, у якога за плячыма і сіроцкія, праведзеныя ў дзетдоме гады, і няпростая «абкатка Сібір'ю» — у шахце, на будоўлі. Спалучэнне двух поглядаў — дзіцячага і дарослага — утварае эфект так званага «падвойнага бачання».

Дзіцячаму погляду ўласцівы эйдэтызм (зрокавасць) успрыняцця, асацыятыўнасць, пэўная алагічнасць. Ваенныя рэаліі паўстаюць у полі такога зроку як штосьці адчужанае, бясконца варожае і малазразумелае. Узмацняе эфект адчужэння неадэкватная дзіцячая рэакцыя на ваенныя падзеі. Гэтак трохгадовы Дзіма, замест таго каб клікаць на дапамогу, шукаць паратунку, пачынае катацца з снегавой горкі, у той час як у хаце застаюцца забітая маці і сястрычка.

Погляд дарослага — больш аб'ектывізаваны, карэктуючы; яму перадаюцца функцыі канцэптуалізацыі і абагульнення. Разам з тым, дарослы персанаж можа адчуць сябе бездапаможным, непрыкаяным, ледзьве яго «я» судакранаецца з «я» дзіцяці, што строга і запытальна глядзіць з мінулага.

Гэты напружаны, канфліктны стан душэўнага раздваення добра праглядаецца праз унутраны маналог героя «Высакоснага года»:

«Я існую адначасова ў розных узростах і не ведаю, у якім з іх больш майго «я». Абадраны, перапэцканы крывёй хлапчынка — ува мне жыве ягоная памяць. Падлетак — пастух з запэцканым у гнаі бярозавым бізуном — гэта мая злосць альбо хутчэй азлобленасць галоднага і халоднага часу, настырнасць і сумленне. Уласна, я — першы сустрэчны, прыстойна апрануты хлопец, з гарадской вуліцы, звонку нават самазадаволены і забяспечаны. Усё гэта памяшчаецца ўва мне. І не прыдумана мной. Бываюць хвіліны, калі ўсе разам яны бяруць мяне ў кола, якое няздатныя прарваць усе арміі свету. І тады ўва мне разбіваецца ўвесь сённяшні дабрабыт, пакідаючы месца толькі праўдзе. А самая бязлітасная праўда — гэта праўда пра сябе».

Пошук гэтай праўды адбываецца праз маральны суд, у якім герой-апавядальнік


Интересная статья: Основы написания курсовой работы