Читать реферат по журналистике: "Палітычныя мадэлі журналістыкі" Страница 1


назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Безмацерных Кацярына

Пытанне №25 Палітычныя мадэлі журналістыкі

ЗМЕСТ

    Тры мадэлі Паоло Манчыні СМІ ў Беларусі Спіс скарыстаных крыніц

1.Тры мадэлі Паоло Манчыні

Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, прааналізаваў амерыканскую і еўрапейскую журналістыку ды вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. (Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе)

Ліберальная мадэль.

“Мы ствараем газету, каб рабіць грошы”

Да ліберальнай мадэлі адносіцца ЗША, Канада, Велікабрытанія, Ірландыя. СМІ- такая ж эканамічная галіна, як і ўсе астатнія. Раз эканоміка зараз глабалізуецца, а рухавіком глабалізацыі з’яўляюцца ў асноўным амерыканскія кампаніі, то да ліберальнай мадэлі імкнецца большасць краін.

СМІ камерцыялізуюцца, што адлюстроўваецца на змесце. З’яўляецца больш забаўляльнай інфармацыі. З’явіўся такі жанр, як інфатэймент – змяшанне навасных і забаўляльных праграм.

У ліберальнай мадэлі раздзяляюцца меркаванні і факты, СМІ нейтральныя і аб’ектыўныя. У выніку ў Штатах адну і тую ж газету могуць чытаць людзі з рознымі палітычнымі пазіцыямі. (Дарэчы, амерыканская журналістыка з яе ліберальнай мадэллю вырасла з рэпарцёрскіх жанраў, а еўрапейская – з літаратуры)

Палярызованая плюралістычная мадэль

Італія, Іспанія, Грэцыя, Партугалія. Слабое развіццё камерцыйна арыентаваных СМІ, дзяржава моцна ўмешваецца ў медыярынак, ёсць газеты з ярка выражанай палітычнай пазіцыяй. Напрыклад, італьянская газета “Маніфеста” – газета левага напрамку. І наўрад яе будуць чытаць людзі іншых поглядаў. А ў Штатах адну газету могуць чытаць людзі з рознымі поглядамі.Інтарэсы пераплятаюцца паміж палітычнай і медыясферай. Газеты чытаюць у асноўным нешматлікія групы добра адукаваных людзей. Большая колькасць чытачоў – мужчыны. (У Партугаліі чытачоў-мужчын больш на 34 адсоткі, а ў Швецыі мужчын-чытачоў болей усяго на адзін адсотак). У вышэй прыведзеных дзяржавах газеты першапачаткова былі не вельмі распаўсюджаны, таму асноўны від СМІ – тэлебачанне. Існуюць кампаніі, якія атрымліваюць свае асноўныя даходы ў іншых вобласцях.

Дэмакратычная мадэль

Прадстаўлена ў Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах, скандынаўскіх краінах, Швейцарыі, Аўстрыі. Існуе дзве групы СМІ – камерцыйна і сацыяльна арыентаваныя. Моцнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў справы СМІ (Часцей за ўсё – гэта субсідыі, каб падтрымаць плюралізм меркаванняў). Высокая ступень свабоды СМІ. Масавыя газеты з’явіліся даўно, таму яны маюць высокія тыражы.2.СМІ ў Беларусі СМІ Беларусі ні ў адну з вышэй прыведзеных мадэляў не ўпісваюцца. Таму звернемся да мадэляў, прапанаваных іншымі навукоўцамі: ліберальная мадэль і сацыяльна-адказная.

У ліберальнай мадэлі усё цікавае і важнае для аўдыторыі мусіць быць адлюстравана ў навінах. Прыклад – ЗША. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ маюць выхаваўчую функцыю, належаць дзяржаве, імкнуцца ўдасканальваць чалавека як сацыяльнага суб’екта. Прыклад сацыяльна-адказнай журналістыкі – Беларусь. Сацыяльна-адказная мадэль характэрна для аўтарытарнага рэжыму, ліберальная – для дэмакратычнага.

У сацыяльна-адказнай мадэлі прэса не