Читать реферат по всему другому: "Палітыка расейскага самаўладдзя адносна яўрэйскай супольнасці Беларусі" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Палітыка расейскага самаўладдзя адносна яўрэйскай супольнасці Беларусі (1772-1855 гг.)

Вольга Сабалеўская

Выбар храналагічных межаў даследавання вызначаны этапамі фармавання палітыкі расейскіх уладаў адносна яўрэяў. Аўтар бачыць відавочнасць уплыву суб’ектыўных фактараў на фармаванне “яўрэйскага заканадаўства” і звязвае этапы афармлення юрыдычнага статусу яўрэяў Расеі з перыядамі праўлення манархаў: Кацярыны II (1762-1795 гг.), Паўла I (1796-1801 гг.), Аляксандра I (1801-1825 гг.), Мікалая I (1825-1855 гг.). Пачатковая дата - 1772 г., знаменавала ператварэнне яўрэяў у падданых Расеі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, што мела вынікам узнікненне асаблівага напрамку ў расейскай законатворчасці і змяненні ў сацыяльна-эканамічным і палітычным становішчы яўрэяў Беларусі. Канцавая дата - 1855 г., з’яўляецца годам заканчэння праўлення Мікалая I і, разам з тым, завяршэннем асаблівай, феадальна-прыгонніцкай эпохі ў гісторыі Расеі. Цараванне яго пераемніка Аляксандра II унесла кардынальныя змены ў жыццё яўрэяў, адкрыла для іх новыя магчымасці ў адукацыі, вытворчасці і палітыцы, акрэсліла іншы падыход да вырашэння “яўрэйскага пытання” у Расеі.

З часоў сярэднявечча расейскія манархі сустракаліся з праблемай яўрэйскай эміграцыі з Заходняй Еўропы. Але яны знаходзіліся ў палоне негатыўных стэрэатыпаў пра яўрэяў альбо клапаціліся аб стварэнні добрых умоваў для гандлёвай дзейнасці ўласных падданых, а таму непрыхільна пазіралі на яўрэйскіх купцоў. Ім забаранялі асядаць на прасторах Расеі Аляксей Міхайлавіч (1655 г.), Кацярына I (1727 г.), Елізавета I (1743 г.) і інш. Першай імператрыцай, якая згадзілася прыняць прадстаўнікоў яўрэйскай супольнасці ў лік расейскіх падданых, стала Кацярына II (1762-1795 гг.).

“Яўрэйскае пытанне” паўстала перад ёй адразу пасля прыходу да улады, калі група вышэйшых саноўнікаў прапанавала дазволіць яўрэям у’езд у Расею. Існавала плётка, што шлях гэтай “чалавекалюбівай думцы” у галовы царадворцаў масцілі яўрэйскія капіталы. Але, нягледзячы на іх старанні, на той час пытанне было вырашана негатыўна: Маніфест 1762 г. запрашаў у краіну ўсіх іншаземцаў, акрамя яўрэяў. Але не будзем спяшацца і абвінавачваць маладую царыцу ў спрадвечнай варожасці да яўрэяў ці то ў хрысціянскім фанатызме, як тое робяць некаторыя гісторыкі (напрыклад, П.Джонсан [1]). Разумная, добра адукаваная Кацярына, якую нават недобразычліўцы прызнавалі здольным дыпламатам, была выхаваная ў Германіі, дзе яўрэйскае прадпрымальніцтва з часоў сярэднявечча стала звычайнай справай. Насельніцтва Расеі было пазбаўлена непасрэднага кантакту з прадстаўнікамі яўрэйскай супольнасці і таму мела нямала забабонаў, звязаных з іх незвычайным знешнім выглядам і звычаямі. Для імператрыцы гэтага забабону не існавала. Кацярыне быў вядомы вопыт суседняй Рэчы Паспалітай, дзе яўрэі, выконваючы ролю гандлёва-прамысловага саслоўя, знайшлі ўдалую нішу і сталі неабходнай часткай аграрнай эканомікі краіны.

На фармаванне рашэння Кацярыны паўплывала яе ўласнае няпэўнае на той час становішча ў Расеі. Немка, пратэстантка, хрышчоная ў праваслаўе, яна ішла да імператарскай кароны праз змову і палацавы пераварот. Каб утрымацца на расейскім троне, ёй трэба было набыць у народзе папулярнасць. Шлях да гэтага быў адзіны: неабходна было праводзіць палітыку, процілеглую лініі папярэдніка


Интересная статья: Основы написания курсовой работы