Читать реферат по истории: "Аналіз развіцця глебазнаўства на Беларусі" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

ЗМЕСТ ГЛАВА 1. ГЛЕБАЗНАЎСТВА У НАВУКОВЫХ I НАВУКОВА-ПРАЕКТНЫХ УСТАНОВАХ БЕЛАРУСІ

ГЛАВА 2. ГЛЕБАЗНАЎСТВА Ў НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ БЕЛАРУСІ

ЗАКЛЮЧЭННЕГЛАВА 1. ГЛЕБАЗНАЎСТВА У НАВУКОВЫХ I НАВУКОВА-ПРАЕКТНЫХ УСТАНОВАХ БЕЛАРУСІ Глебазнаўства пачало развівацца ў Акадэміі навук Беларусі з першых дзён утварэння яе папярэдніка - Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Гэта звязана з тым, што ля вытокаў Інбелкульта знаходзіўся вядомы глебазнавец, загадчык кафедры глебазнаўства Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута прафесар Я. М. Афанасьеў. На працягу параўнальна невялікага перыяду дзейнасці (1922-1928 гг.) Інбелкульт перажыў некалькі рэарганізацый, мэтай якіх было актывізаваць удзел вучоных інстытута ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных, палітычных і іншых задач развіцця рэспублікі. Аднак пры ўсіх пераўтварэннях глебазнаўства абавязкова заставалася ў ліку асноўных акадэмічных кірункаў.

мэтай аб'яднання вядучых работ па вывучэнні глебаў Беларусі і іх каардынацыі ў 1924 г. пры Інбелкульце ствараецца глебава-геалагічная камісія (старшыня - геолаг, прафесар М. Ф. Бліадухо, вучоны сакратар -глебазнавец П. П. Рагавой). У сакавіку 1924 г. камісія склікала першую Усебеларускую глебазнаўчую канферэнцыю, на якой з дакладамі выступілі Я. М. Афанасьеў, В. Р. Касаткін, А. К. Кедраў-Зіхман, П. П. Рагавой і інш. Канферэнцыя падвяла вынікі глебавых даследаванняў і прыняла план іх далейшага развіцця. Акрамя навуковых даследаванняў праводзілася праца па складанні тэрміналагічнага слоўніка. Навуковыя глебавыя даследаванні актывізаваліся, калі ў склад Інбелкульта Дзяржпланам БССР у 1925 г. была перададзена камісія па вывучэнні прыродных вытворчых сіл Беларусі, якую ўзначаліў вядомы геолаг М. Ф. Бліадухо. У 1926 г. пры Інбелкульце было створана навуковае бюро па сельскагаспадарчай доследнай справе. У кампетэнцыі бюро знаходзіліся пытанні арганізацыі сеткі доследнь станцый. На базе бюро ў канцы 1926 г. пры Інбелкульце быў створаін Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі. У 1927 г. інстытут быў перададзены ў непасрэднае падпарадкаванн Саўнаркаму БССР, яго тэматыка была накіравана на вырашэнні пераважна практычных задач. Упершыню пачалі дэталёва на сучасным узроўні вывучацца пытанні меліярацыі і культуры балот. У інстытуце працавалі вядомыя вучоныя, будучыя акадэмікі Г. I. Гарэцкі, А. I. Кайгародаў і інш. Інстытут выдаваў зборнік прац і меў своі часопіс «Сельская і лясная гаспадарка». Пры інстытуце дзейнічала геафізічная абсерваторыя, доследная станцыя, хімічная лабараторыі. Аднак у 1930 г. ён быў закрыты ў сувязі з рэпрэсіраваннямі вядучых вучоных гэтай установы. На базе Інстытута сельскай і лясноі гаспадаркі пазней заснаваны шэраг навукова-даследчых інстытутаў, земляробства, меліярацыі і воднай гаспадаркі, лясной гаспадаркi (Інстытут лесу), Гідраметэаралагічная служба Беларусі, якія працуюць па сённяшні час.

Дырэктарам інстытута ў 1927-1930 гг. працаваў Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі (1900-1988 гг.)? які закончыў Пятроўскую (Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1924 г.) і да гэтага (1925-1927 гг працаваў дацэнтам БСГА, а потым стаў вядомым геолагам, доктарам геолага-мінералагічных навук (1946 г.), акадэмікам АН БССР. Асноўныя навуковыя даследаванні Г. I. Гарэцкага прысвечаны геалогіі антрапагенавых адкладаў. Яны мелі вялікае


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы