Читать курсовая по литературе: "Філасофія быту і быцця ў паэме Я. Коласа "Новая зямля"" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Рэферат Дыпломная работа складаецца з __ старонак, 40 выкарыстаных крыніц.

Ключавыя словы: філасофія, быт, быццё, дзяцінства, антычнасць, сацыяльна-бытавы пласт.

Аб’ект даследавання: паэма Я. Кеоласа “Новая зямля”.

Прадмет даследавання: філасофія быту і быцця.

Метады даследавання: апісальны, структурна-аналітычны.

Мэта дыпломнай работы: раскрыць філасофію быта і быцця ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”.

Задачы дыпломнай работы:

асэнсаваць літаратурную спадчыну Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

правесці паралелі адлюстравання філасофіі быта і быцця ў паэме “Новая зямля” Я. Коласа і творах антычнасці;

раскрыць філасофію дзяцінства праз прызму ўспрымання Я. Коласам;

ацаніць наватарскія здабыткі Я. Коласа ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

Высновы: Паэма-эпапея “Новая зямля” Я. Коласа паказвае новыя грані ў развіцці жанравай структуры. Закон дынамічнай зменлівасці і абнаўлення традыцыі і тут, як і ў любым выдатным творы, пракладвае сабе шлях, перамагаючы процілеглую тэндэнцыю, якая звязана з устойлівасцю жанру. Эпапея пазбаўлена гістарычнай перспектывы. “Новая зямля”, наадварот, убірае ў сябе шырокую грамадска-гістарычную перспектыву, якая вызначае логіку развіцця сюжэта, канфлікту, характараў, сацыяльныя пошукі герояў і аўтарскую канцэпцыю жыцця, светабачанне і светаразуменне паэта. На падставе паэмы Я. Коласа мы пераканаліся, што традыцыйная сям’я вызначалася строгай іерархічнасцю ролевай структуры. Гэта значыць, што была абавязковая наяўнасць главы сям’і, размеркаванне гаспадарча-працоўных, сямейных і выхаваўчых абавязкаў, безумоўны аўтарытэт старэйшых і падпарадкаванне малодшых старэйшым. найбольшая ўвага аддавалася выхаванню працавітасці, маральнай чысціні моладзі. Галоўным ядром выхавання Колас лічыў сям’ю. Сям’я ― тая крыніца, дзе закладваецца мараль, норавы, звычай, этыкет, духоўнае багацце.

Прапановы: Матэрыялы дыпломнай работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе выкладання курса “Беларуская літаратура дваццатага стагоддзя” на факультатыўных і краязнаўчых занятках у сярэдняй школе.

Уводзіны Творы Якуба Коласа па праву лічацца ўнікальнай з’явай беларускага прыгожага пісьменства. Унікальнасць абумоўлена не толькі мастацка-выяўленчай раскошай іх вобразнай сістэмы, дасканаласцю і вытанчанасцю паэтычнай структуры, але і глыбокай філасофскай змястоўнасцю, перспектыўнымі гуманістычнымі ідэямі, што вынікаюць з твора. Ён яднае шматвекавы духоўны вопыт нацыі і багаты інтэлектуальна-творчы патэнцыял таленавітага мастака, геніяльнага мысліцеля. У асобных творах Я. Коласа спрадвечна важныя пытанні жыцця і смерці, сэнсу і мэты чалавечага існавання, самакаштоўнасці асобы арганічна спалучаюцца з фундаментальнымі праблемамі грамадскага, сацыяльна-палітычнага, нацыянальна-культурнага гучання. I хоць аўтар адкрыта не заяўляе сваю светапоглядную пазіцыю, яна адэкватна выяўляецца ў працэсе аналізу мастацка-эстэтычнай адметнасці асобных мастацкіх палотнаў, іх цэласных і ўніверсальных вобразаў, якія ўвасабляюць агульначалавечы і агульнажыццёвы змест самых сутнасных законаў рэчаіснасці.

Час і набыты сацыяльна-гістарычны, эстэтычны вопыт з усё новых бакоў дазваляюць раскрыць незвычайную


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы