Читать курсовая по литературе: "Творчасць беларускага паэта Алеся Пісьмянкова" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

ЗместУводзіны

Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова

.1 Тэма Радзімы ў лірыцы А.Пісьмянкова

.2 Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова

Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў Алеся Пісьмянкова

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры Уводзіны Творчасць вядомага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1988), Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1998) добра вядомая чытачам. Відавочна, прычына такой папулярнасці паэзіі А. Пісьмянкова ў яго стаўленні да Слова як да святая святых, дадзенага чалавеку для таго, каб зберагчы ў душы ўсё ўзвышанае, светлае, - слушна заўважае даследчык А. Бельскі [1, с. 61].

Небагата было адпушчана лёсам выдатнаму мастаку слова Алесю Пісьмянкову (25.02.1957-23.04.2004), адметны паэтычны голас якога ўпэўнена загучаў у 1970-я гг. Няшмат, у параўнанні з многімі пісьменнікамі такога самага ўзросту, засталося яго твораў:Пісаў ён мала, але грунтоўна. Быццам адразу збіраў выбранае [1, с. 62]. Відаць, таму і няма ў яго выпадковых, “прахадных” вершаў, з самага пачатку яго лірыка вызначалася шчырымі, непасрэднымі інтанацыямі, маляўнічымі вобразамі, тэхнічнай дасканаласцю і вытанчанасцю.

Пісаў А. Пісьмянкоў у сваіх вершах пра тое, што было ягонаму сэрцу люба і дорага, што спадарожнічала з маленства, ад нараджэння, і чым была напоўнена яго ўражлівая, яшчэ ў большай ступені адкрытая душа. Праўда, гэта нам, чытачам, здавалася (і тады, дый пасля), што ён проста пісаў. А ён і тады, і пасля не пісаў у традыцыйным разуменні гэтага слова. I нават не жыў вершамі, а думаў імі, - сцвярджае А. Вішнеўскі [2, с. 128].

Жыццёваму і творчаму шляху Алеся Пісьмянкова прысвяцілі свае працы многія крытыкі і літаратуразнаўцы, сярод якіх варта назваць наступных аўтараў. Так, творчасці А.Пісьмянкова прысвечаны працы: Патапенка В., Яскевіч А., Галубовіч П., Бельскі А., Шынкарэнка В., Марціновіч А. і інш.

Вельмі праўдзіва і кранальна малюе партрэт свайго сябры Уладзімір Ягодвік, звяртаючыся да яго з такімі словамі: “Ты ўмеў жартаваць. Ты любіў жартаваць. Ты заўсёды імкнуўся і блізкага сябра, і калегу па рабоце акрыліць радасцю. Не імкнуўся, а проста ў цябе так атрымлівалася, бо інакш ты жыць не ўмеў. Вядома, ты меў права назваць сваё выбранае: Я не памру, пакуль люблю” [3, с. 200].

Слушна сказала пра творчасць Алеся Пісьмянкова Таццяна Мушынская: “Сам Пісьмянкоў лічыў, што шмат пісаць не трэба, бо кожнае слова павінна быць аплачана пачуццём. Як грошы ў дзяржаве - золатам. А іначай пачынаецца інфляцыя... Цяпер зразумела, чаму так моцна дзейнічалі на свядомасць яго вершы - слова сапраўды было аплочана чыстым золатам паэтавай душы. Зразумела, вершы Алеся застаюцца ў хрэстаматыях і школьных падручніках, некалі сябры выдадуць зборнік успамінаў. Магчыма, залічаць да сойму класікаў. Гэта суцяшэнне, але слабое. Жывы, хоць без рэгалій - усё роўна лепей... ” [3, с. 200].

Л. Галубовіч слушна заўважае, творчае сэрца А. Пісьмянкова напамінае мне трапятанне гарачага сэрца пад небам халоднай логікі. Ён у сваёй творчасці, хоць і не выходзіць за межы разумнага, але і не пакідае чытачоў акалелымі і бяздушнымі нават свае самыя зімныя і марозлівыя радкі [4, с. 212].

Важная прычына перачытаць паэта Алеся Пісьмянкова. Паразважаць.

Калі весці гаворку пра Алеся Пісьмянкова - ён без выкліку і


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы