Читать курсовая по литературе: "Рання творчасць Я.Пушчы" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Уводзіны Язэп Пушча - прадстаўнік «вернутай» (па-іншаму - рэпрэсіраванай) літаратуры. Тонкі лірык, эксперыментатар у галіне вобразнасці, рытмікі, мелодыкі, псіхолаг, які мог перадаць найтанчэйшыя псіхалагічныя зрухі чалавечай душы: Раскаяннем сэрца ніяк не расчулю,

Ад болю не рвецца, сціскаецца ў камень [1, т. 1, с. 79]. Па сіле трагедыйнага пачуцця, па захапленню імажынісцкай вобразнасцю амаль роўны любімаму ім Ясеніну (у аўтабіяграфіі ён прызнаваўся, што захапляўся творчасцю гэтага выдатнага мастака слова) - такім увайшоў пясняр у грамадскую свядомасць. Увайшоў, «каб застацца мастаком слова з «неагульным выразам твару», наватарам, а ў асобных творах (паэма «День Консула» (1928), цыкл вершаў «Асеннія лісты», вершы са зборніка «Песні на руінах» (1929)) прарокам нялёгкай народнай будучыні» [2, с. 137], ― слушна заўважае М. Мішчанчук.

Нарадзіўся Я. Пушча (Іосіф Паўлавіч) у вёсцы Каралішчавічы, непадалёку ад Мінска. Сям’я была немалая, жылі з зямлі, гаспадаркі. Па ўспамінах блізкіх пісьменніку людзей, бацькі лішнія набыткі сваёй працы звозілі на рынак у блізкі горад. Дзеці праходзілі гаспадарскую навуку і ў полі, і каля дому, дапамагалі старэйшым. Пра свае дзіцячыя і юнацкія гады паэт сказаў у аўтабіяграфіі эмацыянальна і шчыра: «Рана, з дзіцячых гадоў, стаў пастушком, узыход часта сустракаў на выгане разам з каровамі; я слухаў у полі і чуў, як раніца рыкае. Гэты вобраз пазней увайшоў у маю паэзію» [3, с. 80]. I сапраўды, увайшоў настолькі грунтоўна, што падказаў і назву першага паэтычнага зборніка - «Раніца рыкае» (1925). Па наканаванасці лёсу ці паводле простяга супадзення ў мілай сэрцу вёсцы пасля чарговай пакошы 25 ліпеня 1930 года ўначы быў арыштаваны ўжо тады вядомы паэт.

Бацькі стараліся вывесці сваіх дзяцей у людзі. Не былі выключэннем і бацькі Язэпкі: прыехалі ў сталіцу, каб вучыцца, адраджаць нацынальную культуру. I імі было зроблена шмат на гэтай удзячнай ніве. Але ў канцы 20-х і пачатку 30-х гадоў у Савецкім Саюзе эканамічнае і культурнае жыццё пачало пераводзіцца на рэйкі жорсткага таталітарызму. Пачаліся беспадстаўныя рэпрэсіі. Многія пісьменнікі па фальшываму прысуду былі расстраляны, а іншыя, хто выжыў і вярнуўся, пасля шматгадовых пакут у страшных умовах сталінскіх ГУЛАГаў нібы нанова ўступяць у літаратуру. Ён, як і многія іншыя, спачатку вучыўся ў вясковай школе, затым - у Мінскім вышэйшым пачатковым вучылішчы. Гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны прыпалі на вучобу ў Мінскім рэальным вучылішчы, якое закончыў у 1920 г. у 18-гадовым узросце. Адразу ж паспрабаваў настаўніцкага хлеба пасля выгнання палякаў у сваёй былой пачатковай Каралішчавіцкай школцы. Як прыгадвае ён сам ва ўсё той жа аўтабіяграфіі, праграм не было, працаваў па аўтарскай, індывідуальнай, вёў заняткі і па мове, і па літаратуры, і па матэматыцы, у адным пакоі з малымі і старэйшымі дзецьмі адначасова. У 1922 г. былі закончены курсы беларусазнаўства ў сталіцы Беларусі, пасля чаго давялося працаваць інспектарам адукацыі ў Мазырскім і Мінскім павятовых аддзелах народнай асветы, выкладаць мову і літаратуру на агульнаадукацыйных курсах, у Мінскім музычным тэхнікуме. I далейшы лёс пісьменніка быў звязаны з працай у школе, настаўніцтвам.

Першыя крокі творчасці звязаныя з дзейнасцю самага масавага літаратурнага аб’яднання «Маладняк», адным з арганізатараў і


Интересная статья: Основы написания курсовой работы