Читать курсовая по литературе: "Любоўная лірыка як асноўны пласт інтымнай лірыкі Яўгеніі Янішчыц" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

РЭФЕРАТ Курсаваяая работа 33 старонкі, выкарыстана 20 крыніц.

Ключавыя словы: паэзія, тэма, ідэя, наватарства, мастацкія вартасці, праблемы, лірычны герой, метафізіка кахання.

Аб’ект даследавання: лірыка Я. Янішчыц.

Прадмет даследавання: любоўная лірыка.

Мэта курсавой работы: раскрыць любоўную лірыку як асноўны пласт інтымнай лірыкі Я. Янішчыц.

Задачамі курсавой работы з’яўляюцца:

Ахарактарызаваць творчасць Я. Янішчыц з вышыні дасягненняў

сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

Па-новаму перачытаць лірыку Я. Янішчыц, паказаць якія важныя і

актуальныя праблемы ставіла і вырашала паэтка у вершах.

Выявіць асаблівасці любоўнай лірыкі.

Раскрыць метафізіку кахання.

Вызначыць адценні кахання, абапіраючыся на канкрэтныя творы

Я. Янішчыц.

Ацаніць наватарскія здабыткі Я. Янішчыц ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці тэмы кахання.

Вынікі: У паэтычнай творчасці паэткі каханне не толькі лірычнае, інтымнае пачуццё, якое існуе як нейкая аб’ектыўная дадзенасць, раз і назаўсёды адрасавалася людзям. У розных абставінах яно напаўняецца адметнымі, своеасаблівымі адценнямі, нюансамі, характарыстыкамі. Яно лірычнае і драматычнае, узнёслае і трагічнае, звычайнае, зямное і рамантызаванае. Каханне для паэткі - гэта не толькі шчасце і радасць надзей, якія, на жаль, не збываюцца.

Якім бы складаным для лірычнай гераіні Я. Янішчыц ні быў шлях у каханні, галоўным для яе застаецца духоўнасць кахання, яго чалавечнасць, маральны сэнс.

Інтымная лірыка Я. Янішчыц - гэта малая энцыклапедыя кахання. Чытач зможа знайсці адказы на многія пытанні на тэму: “Каханне”: Які душэўны стан у чалавека, якога пакінула каханне? Што ў яго ў сэрцы, што ў думках? Якія пачуцці адольваюць яго? Як паспрабаваць зберагчы сваё каханне? Ці патрэбна гэта каханне? І многія іншыя.

Вынікі курсавой работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе выкладання курса “Беларуская літаратура дваццатага стагоддзя” на факультатыўных і краязнаўчых занятках у сярэдняй школе.

УВОДЗІНЫ Лірыка як адзін з найбольш суб’ектыўных, душэўна апасродкаваных відаў паэтычнай творчасці вельмі своеасабліва вымярае і вывярае каардынаты таго рэальнага свету, у якім мы жывем.

Для паэта-лірыка свет адначасова і дастатковы ў сваёй быццёвай невычарпальнасці, і недастатковы, таму што душа паэта імкнецца заўсёды да няздзейсненага, пазамежнага, нетутэйшага.

Мара, ідэал вядуць лірыка за сабой, не толькі напаўпяюць рамантычнымі павевамі яго паэтычныя адкрыцці, але ў многім і прадвызначаюць яго жыццёвы шлях, спосабы ўзаемаадносін са светам.

Можна сказаць яшчэ такім чынам: лірык найбольш абвострана з усіх майстроў мастацкага слова адносіцца да разгорнутасці свайго душэўнага свету ў свет свайго існавання, ва ўзаемадзеянні якіх і рэалізуецца (няхай сабе частнова) яго мара пра ідэал. Таму ў лірычным родзе слоўнай творчасці найбольш поўна ўвасабляюцца складаныя ўзаемадачыненні духоўнага і матэрыяльнага, суб’ектыўнага і аб’ектыўнага, імгненнага і вечнага, канечнага і бясконцага.

Беларуская паэзія... Яна мае і жаночае аблічча. Алаіза Пашкевіч (Цётка), Канстанцыя Буйло, Вера Вярба ды іншыя паэткі поруч з мужчынамі-паэтамі рабілі свой творчы уклад у ідэйна-эстэтычнае развіццё беларускага мастацкага слова,