Читать курсовая по литературе: "Асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес"" Страница 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

аснове гэтага параметра ўсе словы нацыянальнага лексікону ўмоўна прынята аб’ядноўваць у дзве вялікія групы: лексіку агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага выкарыстання.

Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй (стылем, жанрам, формай мовы), прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы. Агульнаўжывальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў: назоўнікі (абруч, баба, воз, горад, дом, жыта, завея, іголка, ключ, лес, мех, стол, холад, шчасце), прыметнікі (белы, вялікі, глыбокі, добры, каменны, лёгкі, малады, новы, просты, роўны, свежы, цяжкі, шчыры), дзеясловы (араць, браць, варыць, гнуць, даганяць, есці, крычаць, радавацца, хваліць), лічэбнікі (адзін, пяць, дваццаць, сто, тысяча), прыслоўі (агулам, баязліва, важна, добра, моцна, паволі, смела, смачна, цёмна), займеннікі (я, ты, ён, мы, яны, нейкі, той, хто, што, які), прыназоўнікі (аб, ад, да, за, каля, пад, перад, у), злучнікі (а, але, да, і, то-то), часціцы (аж, не, т, нават), выклічнік (ах, гэй, ох, эх, о). Такія словы маюць устойлівую семантыку, з’яўляюцца агульназразумелымі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы.

У межах агульнаўжывальнай лексікі могуць быць вылучаны розныя лексіка-семантычныя катэгорыі (амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы), прадметна-тэматычныя і лексіка-семантычныя групы слоў, іншыя формы сістэмных адносін. А гэта значыць, што агульнаўжывальная лексіка з’яўляецца найбольш важнай часткай слоўніка нацыянальнай мовы, складае ядро лексічнай сістэмы, на базе якога адбываецца яе далейшае ўзбагачэнне і ўдасканаленне.

Да лексікі абмежаванага выкарыстання адносяцца словы, уласцівыя мове пэўнай тэрытарыяльнай або сацыяльна-абмежаванай групы людзей, а таксама словы, выкарыстанне якіх абумоўлена спецыфікай іх лексічнага значэння. У залежнасці ад таго, якія словы выкарыстоўваюцца пэўнымі групамі насельніцтва, і ад таго, як яны выкарыстоўваюцца, у рамках лексікі абмежаванага выкарыстання можна вылучыць наступныя спецыфічныя пласты:

) дыялектная лексіка;

) жаргонная і аргатыўная лексіка;

) спецыяльная лексіка.

Падзел лексікі на агульнаўжывальную і абмежаваную ў выкарыстанні з’яўляецца ў пэўнай меры ўмоўным і патрабуе некаторых агаворак. Лічыцца, напрыклад, што прадметам лексікалогіі літаратурнай мовы з’яўляецца толькі агульнаўжывальная (агульнанародная) лексіка, паколькі дыялектныя, жаргонныя і вузкаспецыяльныя словы знаходзяцца па-за межамі ўнармаванай літаратурнай мовы. I усё ж азнаямленне з лексікай абмежаванага выкарыстання неабходна па той прычыне, што яна пастаянна ўступае ва ўзаемадзеянне з агульнаўжывальнай лексікай, становячыся адной з важнейшых крыніц узбагачэння апошняй новымі нарматыўнымі і выяўленча-стылістычнымі сродкамі. Звяртаючыся да творчай спадчыны выдатных мастакоў слова, мы часта сустракаем лексіку абмежаванага выкарыстання. Найбольш яскрава прадстаўлена дыялектная лексіка ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес”.

Мэта курсавой работы - выявіць асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес”.

Рэалізацыя мэты патрабуе наступных задач:

. Выявіць з найбольшай паўнатой дыялектызмы ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес" і паказаць іх ролю ў фарміраванні індывідуальна-аўтарскага


Интересная статья: Основы написания курсовой работы