Читать курсовая по литературе: "Асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес"" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

ЗместУводзіны

1. Дыялектызмы ў мове рамана барыса сачанкі "вялікі лес”: семантыка-граматычны аспект даследавання

1.1 Фанетычныя дыялектызмы

1.2 Граматычныя дыялектызмы

1.3 Лексічныя дыялектызмы

1.4 Этнаграфічныя дыялектызмы

1.5 Семантычныя дыялектызмы

2. Роля дыялектызмаў у мове рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес”

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Нам добра вядома, што мастацкую літаратуру чытаюць па-рознаму. Адны сочаць за дзеяннем, сюжэтнай лініяй твора. Другія ўспрымаюць у тэксце ўсё: змест, ідэю, моўна-выяўленчыя сродкі. Па-сапраўднаму зразумець твор, асэнсаваць яго ідэйна-эстэтычную вартасць можна тады, калі ўбачыш, адчуеш майстэрства мастака слова." Якімі чарамі ўздзейнічае пісьменнік на наша ўспрыняцце? ― пытаецца Я. Скрыган і сам адказвае: ― Мабыць, у першую чаргу, тым, пра што ён піша, чым кранае душу. Бясспрэчна, гэта. чалавек. Яго жыццё, пачуцці, хваляванні, узаемадачыненні з другімі людзьмі і ўсё тое, што звязана з яго духоўным светам і дзейнасцю. А другая тайна, мабыць, у тым, як піша пісьменнік” [1, с.286].

Кожнае літаратурнае тварэнне нясе нам адпаведную інфармацыю. Гэта не проста аб’яднанне слоў, словазлучэнняў, сказаў, а складаная структура, у якой адзін сродак абумоўліваецца другім, "падсвечвае” яго.

Кожны сапраўды мастацкі твор ― арыгінальнае адзінства зместу і формы. Майстэрства пісьменніка заключаецца ў тым, каб адчуць і выявіць патэнцыяльныя магчымасці слова, удала арганізаваную структуру твора, а задача даследчыка-філолага ― вызначыць вобразна-сэнсавую ролю слоў у кантэксце, вытлумачыць самае характэрнае ў структуры твора.

Сучасная беларуская мова ў яе вуснай і пісьмовай формах выпрацавала пэўныя прыёмы ўжывання моўных сродкаў з улікам абставін, мэт і задач выказвання. Пісьменнік у мастацкім творы і вучоны ў навуковай працы карыстаюцца рознымі моўнымі сродкамі і прыёмамі для перадачы думак. Гэта звязана з існаваннем стыляў мовы.

"Стыль мовы ― гэта сукупнасць прыёмаў адбору і выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад характару і зместу выказвання, з улікам таго, дзе, калі, для чаго і каму выказваецца думка" [2, с.165].

У кожным стылі ёсць частка слоў, якія могуць выкарыстоўвацца ў любым стылі. Гэта нейтральная лексіка. На фоне нейтральных слоў асабліва прыкметна супастаўляюцца два стылістычных пласта лексікі - кніжны і гутарковы.

Стратыфікацыя лексікі з пункту гледжання сфер яе выкарыстання асноўваецца на ўліку сацыяльнай структуры таго грамадства, якое абслугоўвае мова. Грамадства - гэта не простая сукупнасць асобных індывідаў, а складаная сістэма самых разнастайных сацыяльных груп насельніцтва: класаў, прафесіянальных калектываў, грамадскіх і вытворчых арганізацый, прадстаўнікоў розных ідэалагічных, мастацкіх, рэлігійных плыней, жыхароў адной мясцовасці і гэтак далей.

Абмен думкамі з дапамогай мовы адбываецца перш за ўсё ў межах канкрэтных тэрытарыяльных і сацыяльных груп. Карыстаючыся адзіным лексічным запасам, кожная з гэтых груп усё ж такі характарызуецца пэўнай спецыфічнасцю як у частаце ўжывання тых ці іншых разрадаў слоў, так і ў іх саставе. У сувязі з гэтым слоўнікавы састаў мовы "можа быць сістэматызаваны з улікам такога параметра, як агульнаўжывальнасць - абмежаваная ўжывальнасць” [3, с.169]. На


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы