Читать курсовая по литературе: ""Лабірынты" Вацлава Ластоўскага" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

стагоддзя;

· раскрыць археалогію культуры ў аповесці;

· ацаніць наватарскія здабыткі Вацлава Ластоўскага ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці лабірынтаў як вобразаў-сімвалаў.

Аб’ект даследавання - аповесць “Лабірынты” Вацлава Ластоўскага.

Прадмет даследавання - аповесць-гіпотэза.

ластоўскі аповесць лабірынт пісьменнік “ЛАБІРЫНТЫ” ВАЦЛАВА ЛАСТОЎСКАГА І НАВУКОВЫЯ ПОШУКІ ХХ-ХХІ СТАГОДДЗЯЎ Вацлава Ластоўскага - выдатнага філолага, гісторыка, этнографа - можна з поўным правам назваць вучоным-універсалам, даследчыкам, якога цікавіла неверагодна вялікая колькасць навуковых праблем, хоць усе яны, у рэшце рэшт зводзілася да вывучэння генезісу, гісторыі і культуры беларускага этнасу. Ластоўскага хвалявалі ўсе найбольш інтрыгуючыя навуковыя загадкі пачатку XX стагоддзя, але ў многіх сваіх гіпотэзах, увасобленых па-мастацку ў аповесвці «Лабірынты», ён і абганяў свой час.

Вядома, што ўсё XIX стагоддзе - стагоддзе бурнага развіцця навукі і тэхнікі - прайшло пад знакам надзвычай плённага вывучэння мовы і культуры індаеўрапейцаў. У пачатку XX стагоддзя індаеўрапейская тэорыя атрымала новы імпульс дзякуючы кніге знакамітага індыйскага даследчыка Бал Гангадхара Цілака «Арктычная радзіма ў Ведах». Кніга выйшла ў 1903 годзе і адразу стала шырокавядомай у Еўропе, даўшы дадатковы штуршок вывучэнню культуры індаеўрапейцаў, або, як іх называў Цілак - арыйцаў.

Б. Г. Цілак быў першы, хто ў міфах Ведаў ― важнейшага пісьмовага помніка арыйцаў, якія прынеслі яго з сабою ў Індыю ў II тысячагоддзі да новай эры, - знайшоў звесткі пра апошняе абледзяненне Паўночнага паўшар’я Зямлі і паказаў, як яно адбілася на продках сучасных людзей белай расы. На аснове надзвычай тонкага і глыбокага аналізу тэкстаў Вед і іх мовы санскрыту, з прыцягненнем геалогіі, астраноміі і іншых навук, Б. Г. Цілак пераканаўча даказаў існаванне прарадзіны арыйцаў і некаторых іншых народаў у арктычным рэгіёне, за цяперашнім Палярным крутам.

У эпоху Антычнасці Арктыка называлася Гіпербарэяй («гіпер» - «за», «над», Барэй - у міфалогіі грэкаў паўночны вецер). Паводле лепшага знаўцы элшскай культуры, рускага філосафа і філолага А. Лосева, які надзвычай скрупулёзна даследаваў антычныя тэксты, Гіпербарэя згадваецца ў старажытных аўтараў шэсцьдзесят разоў. Гэта дастаткова сур’ёзная лічба, каб паставіцца да сведчанняў антычных мысляроў з пэўнай увагай. Буйнейшы сучасны даследчык Гіпербарэі, доктар філасофскіх навук В. Дзёмін піша ў кнізе «Атлантыда і Гіпербарэя»: «Тут некалі жылі тытаны і гаргоны, нарадзіліся шмат якія будучыя Алімпійскія багі, адбываліся велічныя баі элінскай прадгісторыі - Тытанамахія і Гігантамахія. Тут, на беразе Ледавітага акіяна (або Кранідскага мора, як яно называлася ў глыбокай старажытнасці), размяшчаўся таямнічы сад Гесперыд...» Інакш кажучы, уся грэчаская міфалогія ўяўляе сабою не што іншае, як моцна перапрацаваны народнай фантазіяй успамін пра геаграфічныя і гістарычныя падзеі, што адбываліся ў Гіпербарэі.

Па сведчаннях старажытных аўтараў, у Гіпербарэі панаваў Залаты век, яе жыхары не ведалі беднасці, гора, хвароб і нават смерці - каму надакучвала жыць, той проста кідаўся ў мора. Спасылаючыся на тэксты Рыгведы і Авесты, свяшчэннай кнігі арыйцаў-іранцаў, Б. Г. Цілак пераканаўча паказаў, як прыкладна дванаццаць


Интересная статья: Основы написания курсовой работы